Выбрать главу

Дырэктэр хваляваўся. Ён кашляў і папраўляў гальштук (чалавек колькі з першых партаў глядзелі на гэты гальштук, як на дзіва).

— Хто гэта? — спытаў Кладка ў Міхліла.

– Дырэктар, — прашаптаў той.

– Я сапраўды ваш дырэктар, — пачаў Расолька, які чуў і пытанне, і адказ, — завуся Яўген Сцяпанавіч, папрашу запомніць. Гэта я вас так распусціў. Лепш сказаць, і я таксама. Я найперш перад вамі каюся... Але гэта першы пункт. Другі вось які — з гэтага дня вы будзеце ўставаць, калі ў клас зойдзе не толькі настаўнік — гэта само сабою, а любы старэйшы за вас чалавек.

Міхліін трывожна азірнуўся. Ніхто не ўстаў, але ніхто і не сказаў нічога, не засмяяўся — вось што было кепска. Вобразна кажучы, смаленым пакуль не пахла, але сернікі ўжо шоргалі.

– Эджэн Стэпалтавіч, вы часам не блытаеце колішнія казармы з класам новага тыпу?

– Я — Яўген Сцяпанавіч, яшчэ раз папрашу запомніць! Па-другое, — дырэктар секануў у паветры рукою, — я анулірую к чорту вашы новыя тыпы, рады і таму падобнае! Ва ўсялякім разе пакуль я яшчэ тут за дырэктара! Урок з сённяшняга дня будзе нармальны, па сорак хвілін. Будзеце падымаць пры адказах руку, завядзеце дзённікі, у якіх бацькі будуць кожны тыдзень распісвацца... карацей, будзеце паводзіць сябе не так, як вам хочацца, а так, як я загадаю. Наконт Кацярыны Рыгораўны — гэта цудоўная настаўніца, атэстацыя ваша ануліраваная, так што — за вучобу, дзеці!

У класе панавала глухое маўчаніне. Пакору альбо зацішша перад бураю яно абазначала — цяжка было сказаць.

– Што за... бязглуздзіца? — выціснуў Міхлін. — Заўтра ж вас звольняць — за дыктат, за рэтраградства... У Гімназію заўтра не прыйдзе ніводзін чалавек! Мы... мы аб'явім дэманстратыўную галадоўку! Мы...

– Вядзіце ўрок, Кацярына Рыгораўна! — не стаў слухаць дырэктар.

– Я пратэстую! — выгукнуў Міхлін. — Пратэстуйце ўсе! Класрада не прымае такога падыходу, гэта парушэнне Нью-Ёркскай 199... года Канвенцыі па правах школьнікаў!

Кацярына Рыгораўна з бледным, але рашучым тварам хуценька падбегла да дзвярэй, расчыніла і звонка крыкнула ў калідор:

— Сёмы «Б» клас!

Як у той казцы, як па вымаўленні чароўнага слова, быццам з-пад зямлі выраслі раптам перад сёмым «Б» два малойцы: рослыя, хударлявыя, у вясковым адзенні; у аднаго на галаве — чыгуначніцкая фуражка, у другога — нейкая пацёртая скураная кепка і тубус пад пахаю... Малойцы запытальна глянулі перш на Кацярыну Рыгораўну, потым — у той бок, куды быў накіраваны яе ўказальны лалец, і з павольнай сінхроннасцю пачалі скідваць з плячэй пінжакі, закасваць рукавы кашуляў...

Белы Міхлін чамусьці ўстаў і пайшоў на гэтых мужчын, як трусік да пітона. Пачакаўшы, пакуль ён падыдзе, Чыгуначнік спрытна схапіў яго за шкірку. Міхлін піскнуў неяк зацкавана... і гэта быў яго апошні гук за гэтую дзікую пяцімінутку. Чыгуначнік ашчаперыў яго ўпоперак тулава, націснуў на карак (Міхлін пакорліва нагнуўся), зашчаміў між каленяў шыю і спусціў з хлопчыка штаны, адкрыўшы худую дзіцячую задніцу з выпуклымі маслакамі. Кепка, дастаўшы з тубуса пук крывых лазовых дубцоў, выбраў даўжэйшы і абадраў з канцоў лісцікі. Чыгуначінік заціснуў Міхліну рот, сціснуў дубец, Міхлін тузануўся і мыкнуў... Так паўтарылася разоў дзесяць.

Калі хлопчыка адпусцілі і ён сцішана заскуголіў, Кепка ўхапіў яго за вуха і падцёг да кутка. Чытуначнік дастаў з пінжака мяшэчак грэчкі, насыпаў на падлогу, Міхліну пад ногі, і хлопчыка паставілі на коленцы.

Твары Мішавых аднакласнікаў свяціліся ад цікаўнай радасці. Нехта пляснуў у ладкі, хтосьці заходзіўся ад смеху, упаўшы тварам на парту, нехта паціраў рукі, хтосьці хапаў суседа за плечы, пераварочваў і злёгку пляскаў па задніцы, як бы паказваючы: «Вось так табе хутка будзе!»

Экзекутары, нечакана заваяваўшы (хоць як сказаць — нечакана...) такую сімпатыю, надзелі пінжакі, Чыгуначнік прычасаўся, прайшоў паўз анямелых дырэктара з настаўніцаю за стол і сказаў кароткую прамову:

— 3 гэтага дня, дзеці, паводзьце сябе прыстойна. Вучыцеся добра, не курыце, не крыўдзіце малодшых і слабейшых, памагайце бацькам. Вы, як справядліва колісь казалі, нашая маладая змена. Вам забараняецца пасля ўрокаў цягацца па барах і чорт ведае дзе, спазняцца на ўрокі, прыходзіць у школу адзетымі абы-як... Дарэчы, гэта ў вашым класе вучыцца дзяўчынка, якая ходзіць у адных трусіках, курыць і гне маты?

Ён глядзеў на Кладку.

– Яна захварэла, учора ўночы легла ў бальніцу, — неахвотна сказаў той.

– Здагадалася! — усклікнуў Яўген Сцяпанавіч. — Хлопчык, калі ты сябруеш з ёю, скажы бацькам, каб яе адтуль хутчэй забралі!