— Ах, так? — ажыў Расолька. — У любы час!
— Шчыра дзякую, — узрадавана сказаў маёр. — Са свайго боку таксама абяцаць напярод не абяцаю, але, верце на слова, дапамагу чым змагу ў любых вашых эксперыментах.
— Пан маёр, вы не супраць нават рукапрыкладства? – з’едліва спытаў Расолька.
— Я ж сказаў — любых. Зрэшты, — маёраў голас яшчэ больш памякчэў, — я ж разумею, што гэта жарты, пра рукапрыкладства; але верыце, апошнім часам мне ўсё часцей і часцей лезе ў галаву... Ну, проста рукі свярбяць! Думаеш, ах ты клоп малы, ужо ў цябе ёсць нейкая недатыкальнасць асобы! Здаецца, быўшы настаўнікам, лупіў бы чарцей малых на чым свет стаіць... Дык згода? Можна прыводзіць?
Не паспеў Яўген Сцяпанавіч закінуць у шафу клунак і абдумаць такі цудоўны для яго паварот дзеяў, як застукалі ў дзверы і зноў ажыў тэлефон.
— Калі ласка! — крыкнуў дырэктар, хапаючы трубку.
У пакой увалілася чалавек сем мужчьш і жанчын самага рознага ўзросту. Першая, высокая сівая бабулька ў туфлях-шпільках, нядоўга думаючы, павалілася Расольку ў ногі:
— Вазьміце да сябе ўнучку — прападае! Лупіце, як душы заўгодна, толькі прыміце!
– Алё, дырэктар! — верашчала трубка. — Любыя ўмовы, любыя грошы! Толькі ў вашую школу!..
– Хвіліначку...
Яўген Сцяпанавіч прашыўся да дзвярэй, але не паспеў набраць у грудзі паветра, каб крыкнуць: “Кабінет!”, як пачуў гул, што хваляю ішоў знізу, з першага паверха, запаўняючы вестыбюль і лесвіцу.
– Кабінет дырэктара! — тонка крыкнуў Яўген Сцяпанавіч.
I мужчына ў вясковым пінжаку і старой скураной кепцы ціха сказаў яму:
– Не, разбірайцеся самі, Яўген Сцяпанавіч. Цяпер вашая школа самая прэстыжная ў Беларусі. Прывыкайце...
– Адкуль вы ўзяліся? — вырачыў вочы дырэктар.
– 3 кабінета. Я разам з усімі зайшоў, вы проста не заўважылі.
Расолька недаверліва паківаў галавою...
Калі натоўп, трохі супакоены абяцанкамі, што не сёння-заўтра на метад Расолькі папераходзяць іншыя гімназіі, разышоўся, Яўген Сцяпанавіч зачыніў дзверы, пастаяў, падумаў, рашуча павярнуў назад ключ, уварваўся ў кабінет і падбег да тэлефона.
— Алё, Каця? Ты маўчы пакуль, толькі слухай, добра? Па-першае, каб не знікла мая смеласць — я кахаю цябе! Ты і так ведала, але адкрыта я не казаў раней, усё хацелася, ведаеш, белыя пальчаткі, букет ружаў, вянчанне ў царкве... А па-другое, вельмі хутка гэта скончыцца. Сёння зноў усё паўтаряецца, што і ў бальніцы, у бібліятэцы. Я раскажу пасля. Ты згодная з’ехаць адсюль, увогуле з гэтага горада? Тады нам трэба сустрэцца — оёння, зараз жа я да цябе іду!..
Супакоены, нават радасны Яўген Сцяпанавіч выйшаў на вуліцу. Па дарозе проста так заглянуў у магазін і вачам сваім не паверыў — з'явіліся гу-зікі. Самыя звычайныя, танныя, розных колераў і памераў. Ён купіў сабе цэлы камплект, пастаяў, палюбаваўся і яшчэ купіў — хоць яму і не трэба яны былі.І сам горад за гэты тыдзень неяк пачысцеў, надвор'е стаяла цудоўнае, цёплае, нават у крамах — калі ласка, гузікі, усё ж не голыя паліцы.
Выходзячы з магазтна, Расолька твар у твар сутыкнуўся з Аленіным бацькам. Той быў п'яны, мутна глянуў на дырэктара і раптам затросся:
— А-а — нячыстая сіла? Угробіў маю дачку? Цяпер новых шукаеш? Чорту душу прадаў за трыццаць гузікаў?! На табе яшчэ, калі мала! — ён ірвануў на грудзях кашулю, і сапраўды, паадляталі гузікі і западалі на падлогу. Адступіўшы, не зводзячы з Расолькі пасвятлелых вачэй, ён раптам захрысціў яго, прыгаворваючы: — Ва імя Айца і Сына — згінь!..
Каб можна было, дык Расолька і згінуў бы, так яму зрабілаея брыдка. Ужо чалавек колькі стаялі і глядзелі і з вуліцы, праз расчыненыя дзверы, і тыя, што былі ў краме, таксама глядзелі... Дырэктар, нагнуўшы галаву, паспрабаваў вышмаргнуць з крамы, але «выкрывальнік» схапіў яго ў дзвярах за руку і не пускаў. У гэты момант з натоўпу выйшаў высокі чалавек у скураной сгарэнькай кепцы. Ён адсунуў Расольку ўбок, смачна плюнуў у кулак, далёка адвёў руку і не кулаком, а далонню з такой сілаю смальнуў мужчыну па вуху, што той вылецеў праз адчыненыя дзверы і каля ганка ўпаў на коленцы. Кепка, а за ім і ўсе людзі высыпалі следам.
— Каго ты наслухаўся? — рыкнуў пагрозліва Кепка, падступаючы зноў і зноў адводзячы руку. — Тое, што родная твая дачка перастала курыць з табою і піць разам іадэкалон, тое, што яна спецыяльна зламала тэлевізар і пачала чытаць кнігі і вучыць урокі, што перастала лаяцца матамі і цягацца дзе папала і з кім папала — гэта ты называеш «угробіў маю дачку»?