Хвілін пяць, не меней, у поўным маўчанні кампаніі сузіралі адна адну. Сузіраць было што — курыльшчыцы: першая — у новенькіх мужчынскіх трусах да каленяў (зрэшты, гэта маглі быць і не трусы зусім, а новая разнавіднасць шортаў), у кедах і ў такой вузенькай, ліліпуцкай кашульцы, што рукавы зашпіляліся на локцях, а ніжні гузік па цэнтры жывата; другая красавалася ў пекнай джынсавай спаднічцы, абточанай знізу гафтаваным, па тыпу начной сарочкі, арнаментам (акрамя гэтай спаднічкі, на дзяўчынцы не было больш нічога... хіба што яшчэ толькі грудзі былі прыкрытыя двума маленькімі кружкамі матэрыі ў выглядзе бутонаў цюльпана); урэшце, трэцяя была, у ад-розненне ад другой, голая знізу і апранутая зверху — у заношаны ваўняны світэр, які даставаў трохі ніжэй пояса і (яна сядзела) адкрываў любому позірку распусную і страшную сваёй белатою палоску трусікаў. Такі моцны кантраст быў толькі ў адзенні, а ўжо, напрыклад, прычоскі асабліва і не вылучаліся., Ува ўсіх трох галовы былі акуратна пабрытыя, за выключэннем макавак. У той, што ў штанах, пасмачка на макаўцы была рыжанькая і расла ўверх, пальмаю; у голай да пояса — тонкая, доўгая, з каснічком на канцы, а ў той, што з голымі нагамі, — каштанавая і пушыстая, як хвост у маленькай вавёркі.
Вяскоўцы глядзеліся куды як прасцей. Ну, картовьгя штаны, пінжакі, чаравікі, галаўныя ўборы — гэта ў мужчын... На адным — шапка чыгуначніка з эмблемай малатка і штангенцыркуля, на другім – нейкая шэрая скураная кепка. На жанчыне — вышыванка, кабат (пра хустку ўжо казалася), на нагах — шнураваныя высака боцікі. Па тварах усім гадоў па трыццаць пяць, а ўлічваючы непераборлівасць у адзенні, можа, й больш. Пяць хвілін прайшлі, і некаму трэба было пачынаць гаварыць.
– Людзі добрыя, мо ў вас часам завалялася жменька махоркі, — жаласліва папрасіла Вавёрчын Хвост і працягнула нават далоньку, паказваючы, колькі мала трэба. — Адсыпце бедным!
– Лісце курым, — паскардзілася Рыжая Пасмачка.
Сказаны былі гэтыя словы зычліва, без, як кажуць, падколкі, хоць у расфуфыраных курыльшчыц, пагодзімся, былі ўсе падставы і для іншых інтанацый. Тым больш нечаканаю аказалася рэакцыя на гэтыя словы.
– Зараз адсыплю, — пасміхнуўшыся на ўвесь рот, адказаў мужчына ў кепцы. — Падыдзі сюды. Лічу да пяці — адзін прайшоў, два...
Курыльшчыцы адрэагавалі імгненна, як, мабыць, і любы б на іх месцы; ускінутыя з лаўкі, яны стаялі паўабаротам да бэзавых карчоў. Вавёрчын Хвост адкінула недакурак. Становішча называлася «на старт, увага!», і калі б Кепка сказаў сваё «тры», дык яно прагучала б як «марш!». Але раптам умяшалася жанчына.
— А мае ж вы дзевачкі мілыя, а што ж вы сабе робіце, дарагія, — вясковай скорагаворкай залапатала яна, — а чаго ж вы курыце так страшна, а вам жа дзяцей раджаць...
Каб яна хоць не ламала трагічна рукі ў такт галашэнню, дык, можа, не было б так смешна.
— Ды адкуль вы ўзяліся, чэрці вы з балота? — заліваючыся смехам, крыкнула Пушысты Хвост.
– Тры! — падскочыў Кепка.
– А... не хочаш?..
Секунда — і курыльшчыцы зніклі. Следам, у самыя бэзавыя зараснікі, выстаўляючы наперад локці, люта рванулі дзецюкі. Жанчына схапіла кошык і пабегла за імі. Па дарозе яна падабрала чыгуначніцкую фуражку, і хвілін праз колькі сама са збітай набок хусткаю прадралаоя на палянку, адкуль чуўся шум. Пад тым самым арэшнікавым кустом, што быў відаць з дарожкі, у моцных мужчынскіх лапах круцілася беднае дзіця, прыгожы Пушысгы Хвост... Тварык ёй быў закрыты кепкаю (тым, хто не ведае, як «пахнуць» знятыя з галавы кепкі, не раю і ведаць), ручкі заламаныя за спіну, і толькі жоўтыя ад адуванчыкавага пылу больш-менш свабодныя ногі безнадзейна соўгаліся па траве. Як толькі паказалася жанчына, Чыгуначнік падсунуў пад кепку далонь, каб заціснуць дзяўчынцы рот, другі, надзеўшы сваю шапку, ухапіў свабоднай рукою няволыніцу за «хвост» і знянацку перагнуў, амаль пераламаў яе назад. Яшчэ праз секунду бедная ахвяра, расцягнутая ў неверагодным мосціку, з сінім ад жаху і задышкі тварам, закаціўшы пад лоб вочы, зрабілася мяккай, пакорлівай і нягоднай да супраціўлення. Кепка прыняў далонь і выцер аб штаны. Дзяўчынка захаўкала, як рыба. Кепка кіўнуў жанчыне, і тая ціхенька загаласіла:
— Рыбка ты мая залаценькая... А чаму ж ты сваіх дзяцей, такая, навучыш, а які ж чалавек цябе цярпець будзе, мая ты красачка...
Прыгаворваючы, яна між тым рабіла нейкую дзіўную справу: даставала з кошыка вату, шкляначку, іголку-грашоўку, спрактыкаваным рухам капала на вату спірт... Чыгуначнік сваімі надзіва тонкімі, доўгімі пальцамі схапіў гэтую іголку, а Кепка націснуў няшчаснай на тонкую шыйку, пасля чаго дзяўчынка здрыганулася і высалапіла язык. У той жа момант экзекутары рэзка яе разагнулі, Кепка падпёр ёй падбародак кулаком — так, што язык прышчаміўся зубамі, і Чыгуначнік пратыкнуў яго іголкаю. Адрлзу ж дзяўчынку адпусцілі. Яна ўпала на калені, плюнула на траву ярка-чырвоным згусткам і страціла прытомнасць. I зноў — секунда, і ўжо жанчына падсоўвала ёй пад нос мокрую вату, выцірала насоўкаю слёзы — і сабе, і ёй, замазвала нечым язык... Дзяўчынка нервова ікала і лыпала вачыма.