Выбрать главу

Івановічу ад гэтых думак стала так добра, што захацелася «замачыць» радасны настрой дзвюма-трыма добрымі зацяжкамі. Ён выйшаў з тралейбуса. На прыпынку сёй-той курыў. Івановіч пачаў пытацца, але ні ў кога, вядома, лішняй цыгарэты іне аказалася. Тут ён убачыў штосьці цікавае, ад чаго самому зрабілася сорамна. Каля лаўкі ляжаў доўгі недакурак; блізка таптаўся нейкі мужчына, вось прысеў паправіць шнурок, паправіў, разагнуўся, і недакурка не стала...

На службе сёння ў Івановіча ўсё валілася з рук.

У абед яму ўдалося стрэльнуць цыгарэту, але боязь, што яна хутка скончыцца і зноў нічога не будэе, толькі разнервавала яго. Пацягнуўшы пару разоў, ён цыгарэтку затушыў, паклаў у кішэню і праз кожныя пяць-дзесяць хвілін выходзіў на калідор і пакурваў. Якая тут служба...

З работы Івановіч вяртаўся сонны, разбіты і да ўсяго абыякавы. Яму саступалі дарогу. Каля лазні, недалёка ўжо ад дому, яго спыніў высокі лысаваты мужчына ў спартыўным касцюме, са скураным партфелем.

— Выручай, добры чалавек! — узмаліўся мужчына. Голас у яго быў лагодны, нават жаласлівы, а твар чысты, гладкі і блішчэў, як у манекена. — Можа б, вы згадзіліся скласці кампанію? Білет у «люкс» прападае. Хацеў тут аднаму аддзячыць, заказаў «люкс», набраў піва, ракаў, «Рускай», а ён не прыйшоў... Відаць, пагрэбаваў...

— А чым тут грэбаваць?

— Бачыце, ён шышка, партакрат, прывык да ікры, каньякоў, да сваёй кампаніі... А я хто? Звычайны актор!

— Няма калі, — адказаў Івановіч, спрабуючы абысці мужчыну.

Той нечакана расхваляваўся:

— Ну дык ідзіце, калі няма калі! Відаць, таксама з апаратчыкаў! Знайшоў, скажы, чым здзівіць — півам з ракамі!..

У мужчыны ад крыўды, калі ён выцягнуў пачак «Арбіты», аж дрыжэлі рукі. Івановічавы пальцы самі сабою раптам заварушыліся, а позірк зрабіўся вастрэйшы.

— Дайце, — хрыпата сказаў ён.

Мужчына радасна і пільна на яго глянуў, даў дзве, прыкурыў і зусім неяк па-свойску ўзяў пад руку. Мала што разумеючы, разамлелы ад нечаканай удачы, Івановіч пакорна пайшоў з ім да лазні. Мужчына купіў у дзеда, што расклаў на ганку свой тавар, два дубовыя венікі, а дзядок, чамусьці хіхікаючы, пажадаў ім лёгка парыцца. У дзвярах, прапускаючы іх, расступіліся ў бакі дзве распараныя, з мокрымі валасамі жанчыны, а потым зашапталіся і таксама захіхікалі. Івановіч прагна смактаў «арбіціну» і .нічога не ззўважаў. Каля самай прапускной круцёлкі на іх вссела і груба крыкнула жанчына ў белым халаце:

— Куды ўжо, галубнякі, маршыруеце з папяросамі? Вуй, ды шчэ й пад рукі пабраліся!

Жанчына зарагатала.

— Сцяпанаўна, рыбка, — замаліўся мужчына і палез у свой партфель.— Аформі «люкс» — нас двое...

Івановіча быццам аглушылі паленам па галасе. Нарэшце да яго дайшло. Ён як ашпараны выскачыў на вуліцу і хутка, прыціскаючы да бакоў локці, пабег...

Ён уляцеў у кватэру і ў адзенні, як быў, упаў на канапу. Праз хвіліну белая ад страху жонка, не ведаючы, што рабіць, насілася па кватэры — з мужам здарыўся нервовы прыступ. Але памагла валяр’янка, памог валідол, ручнік мокры на галаву — і хвілін праз колькі Івановіч ачуняў; больш таго, аказалася, за дзень жонка раздабыла яму пару пачак «Астры», так што пакуль неяк жыць можна было.

Увечары пацішэлы, з асунутым тварам Івановіч сядзеў з пенсіянерам на лаўцы і толькі смаліў адну за адной.

— Я ж казаў, — радаваўся Міраслаў Раманавіч, — уоё паступова прападае. I нічога, ніякай рэакцыі! Але добра хоць тое, што прыпякае. Можа, хоць трохі заварушацца.

— Не ведаю, што ў гэтым добрага...

— Трэба, — пенсіянер налёг на кавеньку і пракруціў глыбокую дзірку, як бы паказаўшы гэтым, што менавіта трэба, — бунтаваць. Супраціўляцца. А мы — шчаслівыя, нам буханку хлеба далі. I пачак «Прымы». Мы дзякуем за гэтае шчасце — маглі ж і не даць! — і нікому яго не аддадзім!

— Дык калі тое і рабіць, што бунтаваць, дык нават хлеба не будзе.

— Трэба пацярпець... Не век жа будзе горш. Пераходны перыяд — так заўсёды было.

— Заўсёды было... I сапраўды. Пацярпіце — вось скінем цара, і стане лягчэй; пацярпіце — мы вас трошкі паморым голадам, трошкі раскулачым, трошкі пастраляем, але ж гэта часова, пераходны перыяд, а там не вы, дык вашыя ўнукі пажывуць як след... Як падобна, праўда? Падумаеш, цыгарэт няма! Пацярпі — і не ты, дык мо ўнук пакурыць...

— Даліся табе гэтыя цыгарэты! — раззлаваўся Міраслаў Раманавіч. –Па мне, дык хай бы іх хоць зусім не было!

— А па мне, дык хай бы і хлеба не было, і каўбасы — і без іх пражыць можна... Варта толькі на крышку дапусціць, што ад нечага ў цяперашнім можна і трэба адмаўляцца дзеля вялікага светлага заўтра — чамусьці заўсёды гэтае заўтра, якое ніколі не наступае, адводзіцца ўнукам — варта толькі прамовіць гэтыя словы, і ўсё! Пайшло раскручвацца!..