Міраслаў Раманавіч толькі плюнуў, падняўся і пакульгаў у пад'езд.
Калі хто курыў і пасля кідаў, ведае, што самы цяжкі дзень — чацвёрты. На чацвёрты дзень, перад канцом працы, з Іваіновічам пачало адбывацца нешта няладнае. У ім пачала кіпець глухая, страшная злосць — страшная ад таго, што не ведаў, на кім ці на чым ён павінен гэтую злосць спагнаць. У яго проста свярбелі рукі. Ён успомніў, што жонка сёння спяшалася на працу і нічога не зварыла есці. «Добра, галубка... Даўно ўжо трэба было з табою разабрацца...»
Ён сабраўся і пайшоў дадому, радуючыся, што гэтая нечаканая злосць знайшла выйсце.
Каля павароткі на сваю вуліцу (а гэта было якраз насупраць лазні) ён падняў галаву, і... Знаёмы мужчына, толькі сёння апрануты ў шорты, у белую кашулю і ў белай кепачцы, стаяў перад ім і свяціўся, як ранішняя ружа.
— Дазвольце вам прэзент... — мядова праспяваў ён, выцягваючы з партфеля нейкі пакунак, але глянуў на Івановіча, ды так і застыў з разяўленым ротам.
Мужчына знік.
Івановіч чамусьці папляваў на далоні, пастаяў з апушчанай галавою, потым паплёўся ў свой двор.
Невядома, якая ліхая сіла так падгадала, што якраз гэтым вечарам Міраслаў Раманавіч выйшаў на вуліцу раней, чым звычайна. Ён сядзеў сабе ціха на сваёй лавачцы, чытаў газеты, але, убачыўшы Івановіча, ледзь не выпусціў з рук кіёк.
— Зміцер... што з вамі?!
Замест адказу Івановіч марудна апусціўся перад ім на калені.
— Дзядзька Міраслаў, дайце цыгарэту... З тых запасаў, што для светлага заўтра...
— Дык ты п’яны! — гідліва адсунуўся пенсіянер, які баяўся і ненавідзеў п'яных усё жыццё.
— П'яны? А хто ж мяне папаіў?!
Далей і адбылося тое бязглуздае (але й лагічнае, бо ўсё ішло да гэтага) завяршэнне звычайнага, простага шчасця чалавечага. Івановіч вырваў у Міраслава Раманавіча кавеньку. Першы ўдар прыйшоўся нямоцны, збоку і па руцэ, затое два наступныя прысталі да беднай пенсіянерскай спіны гладка...
Потым, на судзе, сведкі пацвердзілі: на тым і скончылася. Толькі тры ўдары і паспеў нанесці падсудны — больш не далі. Двор быў поўны людзей, набеглі мужчыны, скруцілі хулігану рукі, выклікалі міліцыю...
Судова-медыцынская экспертыза прызнала матывам дзейнасці Івановіча рэдкую форму афекту — нервова-нсіхічны зрыў у выніку г. зв. «тытунёвага пахмелля», «абсціненцыі». Ад недахопу ў крыві нікаціну адбылося рэзкае парушэнне функцый арганізма. Івановіч быў вызвалены ад адказнасці і пастаўлены на ўлік у наркалагічным дыспансеры.
Міраслаў Раманавіч да гэтага часу з ім не вітаецца.
Рэдактар
(Абразок)
Застойным 1985 годам перад галоўным рздактарам часопіса «Савецкі дым» Даляглядам сядзеў пачынаючы празаік Корак і еў яго вачыма, баючыся прапусціць хоць адно слоўка. Разбіралі апавяданне Корка. Далягляду яно падабалася; ён знарок сам захацеў пагаварыць з маладым аўтарам і растлумачыць, чаму гэтае самае апавяданне надрукавана быць не можа.
— Ёсць мова, ёсць характары, але... тэма? Траятарыст крадзе ў лаўцы мех цукру, каб нагнаць самагонкі на даччыное вяселле... Вы ж пакуль не Шукшын і не Дудараў. А галоўнае, нашто вас, чалавека маладога, цягне на такія тэмы? Хіба мала 6ольш цікааых, агульначалавечых, спакайнейшых, ці што, тэмаў? Напрыклад, пра вайну...
— Я ж не бачыў вайны.
— Гэта і неабавязкова. Дый хіба з вашых родных, аднавяскоўцаў ніхто не ваяваў?
— Чаму — дзед ваяваў, сядзеў у канцлагеры.
— Вось бачыце, гзта ж такі бэгацейшы мэтэрыял! Але, дапусцім, тэма яшчэ паўбяды, можна і пра сучаснасць пісаць, толькі гледзячы як. Гэты ваш трэктарыст, хоць вы і выводзіце яго ў канцы станоўчым героем, чаму ён кандыдат у члены партыі? Гэта што — пазіцыя, поза?
— Я хацеў гэтым сказаць, што ў экстрэмальных абставінах людзьмі кіруе не партыйнасць, а нешта ірацыянальнае, інстынктыўнае...
— Можа быць, але ж і Галоўліт ніхто пакуль не адмяняў. Вы ж толькі пачынаеце, вам галоўнае што — зрабіць дэбют, надрукавацца; здыміце вы гэтую дэталь, гэтае кандыдацтва! Зноў-такі, каб толькі гэта... У вас з усяго апавядання цэнзуру можа прайсці хіба толькі адзін эпізод — калі радасныя дзеці з букетамі ідуць у школу. Ды й тут вы далей устаўляеце, што да школы — пяць кіламетраў... А эпізод, калі жонка трактарыста распранаецца перад сном і не чуе, як у пакой заходзіць следчы? Эпізод проста фальшывы, я не паверу і чытзч не паверыць, што следчага ні з таго ні з сяго так уражвае аголенае жаночае цела, як вы пішаце, «аголеная безабароннасць», што ён адважваецца знарок няправільна павесці следства, блытае сляды...