Выбрать главу

Розніца паміж імі была толькі ў гадах, а ўсё іншае было як і заўсёды ў такіх выпадках.

Пад ліхтаром на сінтэтычным кучаравым каўняры яе балгарскага кажушка зіхацела шэрань; потым пачаліся пацалункі і розныя пяшчотныя словы.

Увесну, першым прызыва, ён пайшоў служыць, і Тома цалавала яго пры ўсіх перад тым, як яму сядаць у аўтобус.

Яшчэ праз год яна перастала адказваць на яго лісты.

III.

Перад самым «дзембелем» Холада зваў да сябе ў Мінск лепшы сябра, абяцаючы і прытулак на першы час, і паступленне па блаце ў інстытут, і знаёмства са сваёй сястрою... Холад ужо быў і намерыўся — не назаўсёды, вядома (Локцевічы цягнулі), а так, на пару дзянькоў, Мінск паглядзець, аж выйшла адна замінка. Ні з таго ні з сяго яму пачаў сніцца нябожчык дзед, якога Холад ведаў толькі па фотакартцы, што вісела некалі ў хаце над ягоным ложкам — калі яшчэ матка была жывая; снілаая, што дзед, у хромавых ботах, у галіфэ, у капелюшы і з белай барадою сядзіць пасярод хаты на перакулянай бочцы, а Холад у форме стаіць перад ім «смірна». Дзед лагодна глядзеў на яго і казаў: «Табе выпала нялёгкае жыццё, але цябе гэта, я гляджу, анічому не вучыць... Як ты, сірата без бацькі, без маткі, можаш. раўняцца на ўсіх? Шчаслівы той, каго круціла і ламала, а ён — выжыў... Ты да гэтага яшчэ не дарос, але так і быць, памагу табе — прыходзь на нашыя з маткаю магілы і забірай гасцінец. Сінія кветкі...» Холад ківаў згодна і адказваў: «Так точна!» Лухта «нейкая, несур'ёзнасць, але сон быў такі выпуклы, а галоўнае, сніўся запар тры ночы, што напалохаў і бёз таго прымхлівага Холада. ён пачаў баяцца засынаць. Сябар, той самы, мінскі, ад якога ў Холада не было сакрэтаў, падумаў і выказаў меркаванне, што гэта — напамінак праведаць родныя магілы. I рабіць гэта трэба без адкладак.

У Локцевічах Холад пасядзеў гадзін колькі, нават не пераапрануўся; цётка пазнаёміла яго з прымаком, з кватаранткаю, выпілі пляшку гарэлкі, а позна ўвечары ён ужо сьгходэіў на невялічкай станцыі, адкуль рукой было падаць да яганой колішняй вёскі, да могілак...

IV.

Вяртаўся ён у Локцевічы ранішнім дызелем — прастуджаны, нявыспаны, але і нейкі абыякава-спакойны. Ноч у пустой пачакальні на мулкай лаўцы прытупіла набожную, «кветкавую» эйфарыю.

Дома нікога не было, яму ўчора не сказалі нават, дзе будзе ключ. ЁН улез праз акно ў веранду, пагрыз сухога батона, што ляжаў на стале, сцягнуў сыры абрыдлы кіцель і, не маючы сіл больш распранацца, лёг тут жа, у верандзе, на канапу. Цяпер, каб заснуць, трэба было супакоіцца, выстраіць падзеі за апошнія суткі ў нейкі парадак. Але не так гэта было проста. Ніяк не ўзнаўлялася штосьці цэльнае, галоўнае, затое розная драбяза паўставала перад ім, быццам ён з заплюшчанымі вачыма глядзеў каляровы фільм. Перакочвалася пад лаўкаю ў дызелі, якім ён учора ехаў з Гомеля ў Локцевічы, парожняя бутэлька, потым гэтая ж бутэлька бялела ў разоры каля яблыні на сотках, і трэцяя, што звалілася пад стол тут, у гэтай хаце, калі адзначалі Холадаў прыезд; стаялі перад вачыма закладзеныя адна на адну белыя ўверх ад каленяў ногі кватаранткі, якія ён убачыў, калі нагінаўся падымаць бутэльку... Ніяк не складваліся ў цэлае рысы цётчынага твару, затое цудоўна, да кожнай драбнічкі, да маршчынак каля вачэй і ў куточках вуснаў бачыўся твар кватаранткі — акрутлы, з яўнымі слядамі адцвітання, і толькі пафарбаваныя светла-жоўтымі плямамі валасы, падстрыжаныя ззаду ў карэ, маладзілі яе. Кватарантка гаварыла Холаду, а глядзела чамусьці ўвесь час на прымака; яна гаварыла: «Кажуць, у Малдавіі вінаград. У нас набагата цяплей, у Локцевічах, а вінаград не расце. Малдавія ж севярней», і Холад думаў: «Божа, якая ты беспрасветная дурніца!..» Наплыў раптам твар прымака, гладкі, голены, задужа малады для пяцідзесяцігадовага дзядзькі, і твар гэты дапытваўся: «Салдат, піты будэш, не?»; потым цётчын голас пачаў расказваць анекдот пра Чарнобыль і Гарбачова... Холад перавярнуўся на другі бок, накрыў галаву падушкаю і, урэшце, заснуў.

Прачнуў'ся ён толькі пад вечар, гадзінаў у сем, ад бразгання на кухні і бохання дзвярыма, і першае, што ўбачыў, быў прымак — у трыко, у белай кашулі, расшпіленай да жывата. Прымак сядзеў за сталом перад трохлітровым слоікам піва.

— А, салдат, — сказаў ён, пабачыўшы, што Холад не спіць. — Салдат, ты шо, тут жыты будэш, не?

Тым жа вечарам Холад перабраўся ў летнюю кухню, якая стаяла ў самым канцы двара, сярод вішнёвых і абрыкосавых дрэў. Гэта была звычайная старая хатка, складзеная яшчэ цётчыным дзе дам. Тут цётка нарадзілася, гадавалася і выходзіла эамуж за свайго першага чалавека; яна, гэтая хатка, таксама планавалася пад здачу, але за тыя дзесяць гадоў, калі перабраліся ў новую хату, у ёй толькі некалькі месяцаў пажыла нейкая маладая сям'я. Холаду ў яго становішчы лепшага грэх было і жадаць. Праўда, яму здавалася, што цётка нездаволеная, што ёй было б выгодней, каб і ў хатцы жылі кватаранты. Успомнілася раптам, як два гады назад цётка хадзіла разам з ім у ваенкамат і выпрошвала паперку на льготы — «сіраціна, матка памерла, хто ж яго глядзецьме, як не я...», а ён маўчаў, чырвоны, як бурак.