Выбрать главу

– Пасядзі трохі, ачомайся, — лагодна сказаў Чыгуначнік, — і больш ніколі не куры і не лайся матамі, добра?

– I скажы бацькам, каб купілі спадніцу, — дадаў Кепка.

Уся гэтая незразумелая, жорсткая сваёй прафесійнасцю экзекуцыя заняла лічаныя хівіліны. Тым не менш калі вяскоўцы, пакінуўшы пад кустом дзяўчынку, выбраліся з зараснікаў на дарожку, каля іхіняй лаўкі ўжо круціліся малыя, што звінелі нядаўна капейкамі на ганку. Яны прыпальвалі знойдзены недакурак.

Кепка ўзяў з лаўкі тубус, перадаў Чыгуначніку і падышоў да малых.

— Чый бычок, хлопцы? — спытаў ён.

— Мой, — смела адказаў адзін карапуз. — Я першы ўбачыў.

— Гэта вы там, на ганку, у капейкі гуляеце?

— У трасуху, — пацвердзіў карапуз. — Я ўсіх абыгрываю!

Кепка паглядзеў па баках і нечакана, адцягнуўшы доўгі палец, туга шчоўкнуў хлопчыка па лбе. Той задам прайшоў па інерцыі метры тры, сеў на дарожку і ад страху і болю заплакаў.

Фантазія II: У КАБІНЕЦЕ ДЫРЭКТАРА

Дырэктар Гімназіі Новага Тыпу Яўген Сцяпанавіч Расолька, ці, па-новаму, Эджэн Росаль, маленькі, чысценькі, лысенькі, у ношаным касцюме без гальштука, сядзеў у сваім кабінеце на падаконніку, а перад ім, ледзь не нос у нос, стаяла паўнаватая сімпатычная настаўніца дысцыпліны «тэорыя развіцця грамадства» Кэтрын Роджэраўна і хацела яго развесяліць. Яна то лёгка дакраналася яму да лысіны, то брала за гузік і гулліва цягнула «ну-у-у!», а дырэктар адварочваўся да шыбіны і толькі цяжка, як з закладзеным насмаркам носам, уздыхаў. Ясна было, што ён перажываў ці рабіў выгляд, што перажывае, бо, уласна кажучы, непрыемнасць адбылася не з ім, а якраз з гэтай Кэтрын.

– Эджэн Стэпалтавіч, паверце, — узяўшы яго за рукаў, весела сказала настаўніца, — для мяне цяпер важна не тое, што адбылося, а што вы ўрэшце адкрыліся, што вы ёсць такі, як я пра вас і думала заўсёды... Я, калі хочаце ведаць, чакала гэтага дня!

– I куды цяпер? — сумна зірнуў на яе дырэктар.

Справа ў тым, што па выніках атэстацыі Гімназійнай Рады Кэтрын выганялі з працы. Да гэтага ёй шэнціла.

3 199... года, калі вучні дабіліся права праз ГР (Гімназійную Раду) і КР (Класную Раду) не толькі выбіраць самім прадметы і тэмы для вывучэння, вызначаць працягласць урокаў, але й самім браць на работу альбо выганяць настаўнікаў, — з таго часу настаўнікаў у Гімназіі змянілася больш, чым было гімнаістаў. Тым не менш Кэтрын адной з нямногіх неяк удавалася праходзіць праз сіты ўсіх атэстацый, прычым застаючыся на сваіх “кансерватыўных” пазіцыях. У гэтую, ужо апошнюю для яе атэстацыю, змяніўся склад ГР. 3 ранейшымі «радаўцамі» ўсё ж можна было неяк мірыцца: яны паважалі за смеласць і, хоць ні ў чым амаль з ёю не пагаджаліся, на тройку неяк выцягвалі. Сямікласнік Мішэль Міхлін, які ў вьшіку перавыбараў узначаліў ГР, гэтую валынку скончыў рашуча. Ягоная атэстацыя нагадвала колішнія чысткі. Пасля яе ў Гімназіі засталіся толькі тры чалавекі: сам Расолька, настаўнік сексуальнай эстэтыкі і настаўнік рэлігіі, які чытаў гімназістам на кароткіх уроках «Займальную біблію» Лео Таксіля. Турнулі нават такіх моцных нейтралаў, як энатам і заолаг. Анатам, напрыклад, засыпаўся на драбязе, пра гэта ўсе гаварылі. На пытанне: «Якія самыя дзейсныя лекі ад СНІДа?» замест таго, каб адказаць — аднаразавыя шпрыцы, спецыяльныя прэзерватывы і поўная ізаляцыя хворых, ён здуру ці са страху, што могуць турнуць, пачаў вярзці пра нейкую жанчыну, якую трэба выбіраць адну на ўсё жыццё і толькі з ёю і жыць, прыплёў цытату з Евангелля на гэгую ж тэму ды яшчэ (потым ён і сам не мог растлумачыць чаму) прышпіліў да ўсяго Фрэйда і яго паслядоўнікаў у негатыўным плане... карацей, замест настаўніцкай працы ў яго засталіся светлыя ўспаміны пра ўласную смеласць.

Ціхоню-заолага справакаваў сам Міхлін. Ён спытаў: «Чаму перамянілі рашэнне аб поўнай эзакуацыі людзей з чарнобыльскай зоны?», ведаючы пра звычку заолага разважаць нелагічна, ад супрацьлеглага. Напрыклад, на пытанне: «Што лепш, кот ці сабака?» заолаг адказваў бы так: «Лепш, несумненна, кот, але...» і далей распісваў бы ўсе добрыя сабачыя вартасці, так што ў канцы само сабой вынікала б, што лепш, карысней усё ж сабака. Міхлін разлічваў яго на гэтым злавіць і не памыліўся. «Эвакуацыю адмянілі, бо амерыканцам трэба было на некім вывучаць дзеянне радыяцыі, — пачаў заолаг, — але...» — сабраўся быў ён сваім метадам абвергнуць ці змякчыць сказанае. «Але», як сказаў Міхлін, не лічыцца. Адказ быў той, што пасля шматгадовых назіранніяў амерыканскія вучоныя прыйшлі да высновы, што асаблівай небяспекі Чарнобыль не нясе.