Выбрать главу

— Сходы ў кыно якэ, ці шо...

— Іду.

Холад, не заходзячы ў хатку, накіраваўся на вуліцу.

Каля вялікай хаты кватарантка вешала на працягнутую паміж абрыкосавымі дрэвамі вяроўку бялізну. Яна падымала рукі; белая, кароткая сарочка задзіралася і адкрывала палавіну шырокай загарэлай спіны, а закасаныя да каленяў спартыўныя штаны давалі нагам такую абцяжку, што Холад, праходзячы побач, адвярнуўся куды больш паспешліва, чым гэта трэба было б з простай ветлівасці мужчыны перад чужой жанчынаю. «Божа, што ў гэтым селішчы робіцца!»

Кватарантка ўбачыла яго, азірнулася на прымака, які ўжо зайшоў у хатку, і гулліва напаўголаса сказала:

— Цётка прасіла пазваць вас вячэраць, а вы зачыніліся...

— Я хацеў пабыць адзін, — буркнуў Холад.

— Сёння кіно смешнае па тэлевізары. Амерыканскае, — сказала ўслед кватарантка.

Але ён нават не азірнуўся.

V.

Пачуўшы ў трубцы знаёмы голас, Навумаў адказаў не адразу. ЁН проста ўспамінаў, што за Холад і што з ім звязана. Знаёмыя «з простых» падзяляліся для яго на «гояў спакойных» і «гояў агрэсіўных»; падумаўшы трохі, успомніўшы, ён аднёс Холада да «гояў спакойных» і весела сказаў: «А, ну заходзь!»

Яны пазнаёміліся два гады назад, нават пасябравалі, але потым Холад памяняў яго на прыезжую бібліятэкарку, якую Навумаў ахарактарызаваў для сябе як «прымітыўную, схільную да паўнаты авечку, што прадасца за пачак цыгарэт». Холад яму падабаўся. Вясковы начытаны вахлачок, зга ладалы па нармальным добрым слове, слухаў ягоныя разважанні з разяўленым ротам, убіраючы ў сябе і іхнюю катэгарычнасць, і прастату, і практычны цынізм. Навумаў вучыў: усе вакол мудакі, хамы, быдла, і разумны толькі той, хто гэта разумее і думае пра гэта; сярод быдла выжывае не мацнейшы, а хітрэйшы — трэба ўмець прыкідвацца дурнем; «цёлку» трэба ў першы ж вечар вясці ў ложак і там разбірацца, кахаеш яе ці не, не забываючы пры гэтым, што ў прынцыпе яны ўсе — тупыя і жорсткія і розняцца толькі тым, што бываюць тлустыя і бываюць худыя; з хамамі трэба быць хамам, але ўвогуле — піць культурна, чытаць класіку, слухаць добрую музыку і, што асабліва важна, сачыць за сабою, сваім здароўем, хадой, постаццю, вельмі ахайна апранацца, не шкадуючы на гэта ні часу, ні грошай і г.д.

Можна называць такое вучэнне цынізмам ці чым хочаце, але ў тыя часы — часы культу джынсаў, матаў, крывавых, з калецтвамі боек і страшных групавых п'янак для вясковага сіраты, па-тупому ўпартага падлетка, які вельмі лёгка мог звіхнуцца ў любы бок — для яго гэта паратунак, бясцэнная навука...

Навумаў жыў, гадоў дзесяць чакаючы свайго кутка, на кватэры ў сямейнага старэйшага брата, на зашклёным, зробленым пад пакой балконе; у той час, як пазваніў Холад, ён быў адзін, за гаспадара. Брат пазаўчора, пасля доўгіх прыкідак, вырашыў урэшце, што цягнуць больш нельга, пад бокам Чарнобыль, які, аказваецца, не затушылі, а ў Саюзе пачынаецца нейкі дурны кавардак, і разам з сям'ёю паехаў да радні, у Сімферопаль, — сказаць, што ўсё гатова і можна пачынаць раскручваць візу. I таму, што хутка ён адсюль вырвецца і — няважна, Ізраіль то будзе ці Амерыка — зажыве, урэшце, па-людску, Навумаў у гэтыя два дні быў цудоўна настроены.

Такім і ўбачыў яго Холад, калі Навумаў адчыніў яму дзверы: яшчэ больш пастарэлага, з доўгімі чорнымі валасамі, што .раслі з патыліцы і абапал белай лысіны, але радаснага, прыбранага, у новых ЛЕВІС і ў белай, навыпуск кашулі (у васьмідзесятыя так насілі). Навумаў развёў рукі, адступіў і бесклапотна, быццам не бачыліся яны не два гады, а два дні, сказаў:

— Ого, у гэтай форме ты нагадваеш мне міністра абароны Іцхака Чурбанава!

I такой напаўзабытай, блюзнерскай дасціпнасцю, што толькі ім двум была зразумелая, дыхнула ад гэтых слоў, што Холад моўчкі абняў яго — першага пасля войска чалавека, якога абдымаў шчыра.

Грубавата, каб не паказваць расчуленасці, Навумаў вызваліўся:

— А, прыпякло! А я табе казаў — не йдзі ў тую армію!

Холад зняў кіцель, і яны прайшлі ў залу. У зале, на часопісным століку, ужо стаяў высокі, гатьгчнай формы графін, амаль да самага рыльца цёмна-чырвоны, авальная салатніца даўжынёю ледзь не на ўвесь столік, з якой зухавата тырчэў рыбін хвост, слодачак з памідорамі, сподачак з агуркамі...

— Бальзам, перамешаны з «Маскоўскай», — сказаў, паказваючы на графін, Навумаў. — Апошнюю пляшку для цябе, мудачка, не пашкадаваў. У арміі нябось снілася. А я люблю выконваць сны.

— А ведаеш, Лёня, пра гэтую армію столькі расказвалі, і пісаць апошнім часам пачалі столькі гадасці, што думалася — здохну, і дня не праслужыўшы. А было нармальна! Помню...