— Каб там было нармальна, там адны яўрэі служылі б, — перабіў Лёня, падкочваючы шырокае крэсла. — Сядай...
Ён разліў у ёмістыя чарачкі: Холаду — поўную, сабе — палавіну.
— Давай адразу дамовімся — армейскіх гісторый не будзе. Згода? Не люблю.
— Лёнька, Лёнька! — засмяяўоя Холад, якому даўно ўжо не было так спакойна і добра. — Я вось паўгадзіны назад сядзеў, марыў — каб сябар, выпівон... Вось — на, усё так і ёсць! Там яшчэ дома, у сэнсе, у цёткі, такая каламесь... Яна ж прымака ўзяла...
Холаду хацелася не балбатаць бязладна, а падрабяэна, па парадку распавесці ўсё, што сам ведае і пра што здагадваецца: што прымак жыве з кватаранткаю, а цётка ці так любіць яго, ці баіцца, што нічога эрабіць не можа... Але Лёня не захацеў слухаць.
— А марыў — дык давай піць, — проста сказаў ён.
Вывілі, паелі варанай рыбы, Навумаў наліў па-нову.
Холад вельмі хутка адчуў, што п'янее і ўсё больш і больш дабрэе. Хацелася шчырасці.
— Лёнь, ты верыш у нейкую справядлівасць? У Бога, напрыклад?
— Я веру толькі ў Гарбачова. Можа, хоць ён паможа вырвацца з гэтага краю няпужаных ідыётаў.
— Я не зусім пра тое... Вось калі б ты, скажам, любіў дзеўку, — Холад гаварыў на той мове, што між імі некалі ўсталявалася, — і яна клялася б табе, што заменіць табе матку, сястру і каханую, а потым спакойненька перастала б адпісваць...
— А! — узрадваўоя Навумаў, адкінуўся ў крэсле і закурыў. — А я казаў табе — не звязвайся з ёю? Казаў? Спадзяюся, не было мокрай ад слёз армейскай падушкі, плебейокай настальгіі і жадання застрзліцца на баявым пасту?
«Было», — ледзь не сказаў Холад. Але толькі паморшчыўся, наліў сабе поўную і выпіў. «Вось і ўсё, а зараз — празаічная разгадка». Толькі цяпер ён зразумеў, што да апошняга спадзяваўся, што ніякага замуства не было.
— Ты хочаш сказаць, што яна выйшла замуж? — спытаў ён.
— Адкуль я ведаю? Ты думаеш, я толькі і займаюся іхнімі плебейскімі справамі? — і амаль без паўзы, з тою ж інтанацыяй: — Я, з вышэйшаю адукацыяй, дзеаяць гадоў жыву, як сабака, а гэтая... калі ласка, у новай аднапакаёўцы, трэці дом ад лесу!
— А... за каго? — памаўчаўшы, спытаў Холад.
— Я што, сачу за ёю?.. За Лапко — ёсць тут такі мудак, ты ўсё роўна не ведаеш.
— Што ж... Ніякіх плачаў у падушку не было і не будзе; раз перастала адпісваць — не важна, па якой прычыне — значыць, я кепскі мужчына! Яна толькі выканала чужую волю, волю Божую...
— Лухту не мялі! Што за па-мужчынску, не па-мужчынску! Ні мужчын, ні жанчын не існуе, ёоць людзі і ёсць свінні, якія розняцца ад людзей тым, што робяць па-свінску. Ты думаеш, цябе памянялі на лепшага і прыгажэйшага? Яшчэ пабачыш, за каго яна выйшла. ЁН меншы за цябе ростам і сухарукі. У тым і іхняя, бабская, подласць, што ў дзевяноста дзевяці выпадках са ста яны мяняюць аднолькавага на аднолькавага, а то і на горшага, але гэта так абстаўляецца, быццам ты кепскі... ЯНы, асабліва вопытныя, выдатна ведаюць, што розныя каханні, сімпатыі ніколі доўгімі не бываюць — няма дурных быць Ганнамі Карэнінымі — значыць, яны свядома ідуць на разлік, на подласць. Зразумела хоць трохі? Яна выйдзе замуж элементарна з-за кватэры, з-за грошай, сама гэта выдатна ведаючы, а табе скажа — ка-ха-нне!
— Але мне мала ведаць, трэба ж неяк і жыць, а жыць, калі шчыра, крыўдна.
— А раз крыўдна, значыць, табе зрабілі яўнае зло. I, адкідваючы маралізатарства і розныя плебейскія мужчынскія гонары, трэба разгрузіцца, адплаціць тым самым. Налівай!
— Не біць жа мне яе! — наліваючы, смяяўся Холад. — Тут жа канкрэтны выпадак.
— Шаноўны, ёсць субстанцыя зла. Калі б цябе пакусаў сабака, табе таксама было б крыўдна, пакуль не выламаў бы палкі і не спагнаў на ім злосці. Абсалютна няважна: ці цябе кусае сабака, ці здраджвае дзяўчына, ці наступаюць на нагу ў аўтобусе — галоўнае, што табе балюча.
— Ёсць Бог, хай Бог за мяне і помсціць, — не вельмі ўпэўнена сказаў Холад. — Хай сам разбіраецца, ці трэба гэтая помста ўвогуле.
— Калі — не кажу Бог, а нешта і ёсць, дык чаму ты не дапускаеш, што і помоціць гэтае нешта будзе тваімі рукамі?
— Казуістыка нейкая... Ты лепш скажы — Бог ёсць?
Замест адказу Навумаў разліў рэшткі. Надыходзіў той перыяд «застолля», калі попел з цыгарэтаў збіваецца проста на аб'едкі; абое не разлічылі і, выпіўшы ўсё даволі хутка, добра пап'янелі.
— Дык ёсць? — не адчэпліваўся Холад, выпіўшы і «закуюваючы» зацяжкамі.
— Чытай, хлопчык, Льва Шэстава, і ўсё зразумееш...
— А як ты мне растлумачыш, што я сніў сон пра кветні на магіле, пайшоў на магілу і знайшоў іх? («Вось пра гэтае лепш было б памаўчаць», — ляніва зрабіў сам сабе заўвагу Холад.)