Я пачаў жыць у чужым абліччы, і тое, што мне адкірылася, было сграшней і больш незразумела, чым сам працэс пераўтварэння. Я ўбачыў, што такое на самай справе ёсць чалавек...
Мне адкрылася, што людзей трэба не любіць, а асцерагацца...
Бог, калі ёсць, дык ён зусім не дабро; ніякіх “падстаў правую!”; законы яго павінны праводзіцца ў жыццё так: над кожным дурнем павінен стаяць разумны з дубінаю і перыядычна ўбіваць у дзікі чэрап — не крадзь! не хлусі! не здраджвай! помні пра смерць! і г. д.
Думаю, што менавіта я адзін з тых абраных на такую функцыю. Зараз я заварваю апошні шчопаць кветак, выбіраючы сабе аблічча гэтага выдуманага мною Грышко, і...
– Я — іду!»
З самай раніцы, пакуль мыўся, чысціў зубы, снедаў, Балвановіч не мог адагнаць ад оябе дурнога ўспаміну: як ён некалі, маленькі, уцякаў па свежай пакошы ад чмяля і наляцеў на кінутую касу. Добра, што быў босы і не мог бегчы на ўсю сілу, а то застаўся б без ног, калі б увогуле выжыў; тады ж толькі лёгка парэзаўся. Балвановіч спрабаваў думаць пра штосьці іншае, але ўяўленне ўпарта вяртала яго ў той дзень, паслужліва дамалёўвала тое, чаго не адбылося — з усяго разгону ён налятае на тонкае лязо, бязгучна падрэзваюцца сухажыллі, палатно амаль перасякае тонкія косці, свішча, залівае ўсё вакол кроў...
Балвановіч не быў слабаком, ніколі не думаў і не баяўся, што на такой небяспечнай працы яго могуць пакалечыць ці нават забіць. А вось, скажы ты, прычапілася... I брыдка, і страшнавата, і прадчуванне нядобрае, але ж гэта не прычыны, каб не ісці на службу.
Усю дарогу да самай міліцыі перад вачыма ў яго стаяла каса і рудая кроў на шчотачках пакошы.
Каля ўваходу, дзе быў стэнд «Іх шукае міліцыя», Балвановіча спыніў высокі прыгожы малады чалавек з разгубленымі вачыма:
— Таварыш участковы Балвановіч? Я — Грышко, на канікулах... Мяне абакралі, хачу напісаць заяву...
— Дзяжурнаму, — кінуў на хаду Балвановіч, адчуваючы самы звычайны страх.
— Таварыш участковы, вы мне хутчэй паможаце, — ідучы следам, прасіў Грышко. — Я і прозвішча ведаю — нейкі Холад...
— Холад? — рээка павярнуўся Балвановіч. — Ага, тады хадзем. Напішаш, і адраэу пойдзем...
Блізкасць здабычы ўзбудзіла ўчастковага.
Але калі подбегам падымаліся на другі паверх – Балвановіч першы, Грышко — ззаду, участковаму ўспомнілася, як ён сам месяц назад перахітрыў Холада, прасіў запалкі, закурыць... Было адчуванне, што цяпер тое ж самае хочуць прарабіць ужо з ім, Балвановічам. Нешта не чыстае!
— Пачакай, — спыніўся ён. — Я да дзяжурнага.
Збег уніз і, не хаваючы хвалявання, спытаў у дзяжурнага:
— Машына ёсць волыная?
— Матацыкл толькі, машынай Цярэшчанка паехаў.
— Коля, калі я не выйду праз дзесяць хвілін, загляні да мяне ў кабінет... Не ведаю, і не піў учора, а так паскудна!
Грышко чакаў каля дзвярэй кабінета. Зайшлі. Балвановіч дастаў з папкі паперу, паклаў на стол, кінуў зверху ручку:
— Пішы!
— Не пішы, а пішыце.
Грышко стаяў у парозе, трымаючы ў кішэні джынсавай курткі правую руку.
У Балванавіча дробна затрэсліся калені. «Ён вышэйшы ростам, рукі даўжэйшыя, і што ў кішэні?! Працягнуць бы дзесяць хвілін, падыдзе дзяжутрны...»
— Ну, пішыце, — нашмат мякчэйшым голасам, чым нават планаваў, прамовіў ён, сядаючы на табурэт каля сейфа. — Прабачце, вы адкуль прыехалі?
— Балвановіч, нашто ты мяне біў тады?
— Ды я вас першы раз бачу! — шчыра ўсклікнуў участковы. «Куплены Холадам! Ці сваяк! Што ў кішэні?!»
— Вось што, Балвавовіч. Кладзі на стол пісталет і павярніся тварам да сцяны.
Марудна, нават неяк урачыста Грышко выцягнуў з кішэні дамскі браўнінг і навёў на ўчастковага. Балвановіч чакаў гэтага, ён паспеў нават адзначыць, як у Грышко падрыгвае рука.
— Пісталет у сейфе, — робячы выгляд, што страшэнна спалохаўся, замармытаў Балвановіч. — Даставаць?
— I хутка.
Каб адчыніць сейф, трэба было пераставіць табурэтку. Балвановіч узяўся за яе зверху аберуч, прыўзняў і рэзка, амаль без замаху кінуў у дзверы. Грышко паспеў адскочыць, але было позна. Балвановіч апынуўся каля яго і з ўсяе сілы ўдарыў яго нагою ў пах, зваліў на падлогу, схапіў за горла і пачаў душыць так, што ў Грышко затрашчала шыя. Адчуваючы, што зараз самлее, Грышко хутчэй міжволі, чым свядома, націснуў на курок. Стрэл прагучаў слаба, як у пнеўматычнай вінтоўкі, але ўчастковы працяжна ўздыхнуў і скалануўся ў кароткай сутарзе. Аслабелыя рукі адпусцілі шыю.