Выбрать главу

— Добра, што на дзверы палез, а то было б вам, — засмяяўся дзед і чамусьці зняў шапку. — Парваў бы к чорту... А ў рост яны часта становяцца! Я колісь...

— Не пацэліў... — сканфужана, апраўдваючыся, перабіў Бляха. Правая рука ў яго трымцела, і ад нажа ляцеліі на снег драбнюткія чырвоныя пырскачкі.

Пакуль смалілі і разбіралі, таксама добра ўпарыліся. Снег ішоў ужо не камякамі, а больш сухі і з ветрыкам— забівала агонь на акалотцы. Каба на трэба было ўвесь час абмахваць, каб не засыпала снегам. I лямпамі смалілася кепска — дзе недапяклі, дзе папалілі; калі пераварочвалі, парвалі на жываце скуру. Баба ледзь цярпела. Памылі, адрубалі галаву, паставілі ў снег, каб выцягвалася кроў, сталі разбіраць і парвалі кішку. Баба аж за плакала, крыкнула на дзеда:

— Чаго ты яго зваў?!.

Бляху яна як і не заўважала, быццам і не было яго тут.

З горам папалам разабралі, панасілі ў верааду, расклалі на сталах паўз сцяну. Баба пачала смажыць на газе мяккае, дзед, выцершы ручніком рукі, наразаў хлеб і праціраў чарачкі.

— Дзе ў вас вада гарачая, цётка?.. — папрасіў Бляха, які ўвесь дзень пачуваўся вінавата, бачыў, што ніяк не можа дагадзіць бабе.

— От ідзі снегам абцяры! Хто мне той вады на носіць...

Калі сядалі за стол, не было яшчэ чатырох, а ў акно ўжо нічога не было відаць. Толькі вецер шумеў і шамацеў аб шыбы, як крупамі. Бляха залез у кут, а дзед сеў насупраць, на хату. Баба прынес ла ў хату начоўкі з кішкамі і стала плёхацца, нават не пазіраючы на стол.

— Дык хадзіце, цётка... — як мог ласкава пазваў Бляха, наліваючы чарачкі.

— От я яшчэ табе трэба! Піце хутчэй, да... Мне шчэ работы да паўночы!

— I што вы, бляха, такія злыя ўсе? Што, судзь ба паганая? Ды ў мяне яе саўсім не было, а я не плачу! Правільна, дзед?

— Праўда...

— Мы такая нацыя — нам похер, бляха, радзіяцыя, правільна?

— Праўда, усё, аджылі сваё...

— От піце!

Баба кінула кішкі і выйшла ў калідор. Было ўжо саўсім цёмна. Яна запаліла святло, выкаціла з каморкі дзежку і стала наразаць, прасольваць і ўкладаць у яе сала, якое застыла ўміг.

Баба была злая не на Бляху і не на сваю «судзьбу» — пражыла яна за дзедам дай Бог так кожнай пражыць, — а на тое, што коціцца ўсё не як бязладна, па-дурному, і горш і горш з кожным днём... Чаму б не выпіць за сталом, і не закусіць добра, і не паспяваць, — але каб над душою нічога не вісела, каб было ўсё неяк спаважна, спакойна, каб ведаць, што здаровы дзед і што сын прыедзе на выхадныя, каб ні пра што, як колісь, калі яна была здаровая і спрытная, не балела галава... А так хоць разарвіся: ужо ноч, а яшчэ нічога не зроблена. Пра курэй, якіх цяпер баяліся выпускаць на двор, яна зусім забылася — так і сядзелі з раніцы галодныя. Яна насыпала ў рукавіцу пшана і выйшла на двор.

У яе ветрам вырвала з рук дзверы. Вецер быў сухі, сіверны, ён матаўся па ўсім двары, збіраючы снег у віхуры, і здавалася, снег ляціць з двара на неба. Пасярэдзіне двара было чыста, як падмецена, а паўз плот, паўз хлеў і пад дрывотняй панамятала сапраўдныя сумёты. Захінаючыся ад ветру, баба дайшла да канца светлага прамавугольніка, які клаўся ад святла ў хаце, і тут, на мяжы светлага і цёмнага, з-пад самых яе ног мігнуўся чорны цень. Уперадзе, на месцы, дзе смалілі кабана, яна ўбачыла яшчэ некалькі ценяў і нават праз вецер пачула, як лапы грабуць снег. Ад страху баба крыкнула, і цені нездзволена паскульваючы, адступіліся да дрывотні, яшчэ глыбей у цемру, — але не ад яе крыку, з ад бляклага святла, якое двума слупкамі адбілася на сцяне хлява, і ад глухога, за ветрам ледзь чутнага, вуркатання, што даносілася з вуліцы. Пакуль баба дайшла да ганка, ужо рыпелі, адсоўваючы снег, веснічкі — у двор нехта ішоў.

Бляха, які сядзеў каля акна, адхінуў фіранку і паспрабаваў нешта разгледзець. Але за акном гуляла завіруха.

— Сабакі... падлы... панадзіліся... — казаў дзед, жуючы голымі дзяснамі смажаніну. Ён быў добра пажвавелы. — Чуюць свежыну!

— Да, бляха, да храна ахвотнікаў на гэтую вашу свежыну! — засмяяўся Бляха. — Слухай, дзед... —Ён шчоўкнуў пазногцем па парожняй пляшцы. — Як бы, а?

— Як баба, хіба ж я... — замяўся дзед.

Але падняўся, падышоў адчыняць дзверы ў калідор. Дзверы не падаваліся. Ён тузануў мацней, стукнуў, нават прываліўся плячом, потым уздыхнуў і развёў рукі.