* * *
Цікавы празаік Алесь Наварыч неяк казаў:
— Кожнага пісьменніка, нават самага безнадзейнага графамана, які надрукаваў за ўсё жыццё хоць адно апавяданне, хоць адзін верш, трэба багатварыць, усяляк хваліць, паважаць, даваць да канца жыцця добрую пенсію, можа, нават ставіць помннік пры жыцці; трэба помніць, што і ў яго, безнадзейнага графамана, былі недаспаныя ночы, нейкія надзеі, спадзяванні, грызенне кончыка ручкі, і каля яго жонка хадзіла на дыбачках, баючыся патрывожыць, і ў яго былі нейкія свае адкрыцці, героі, над якімі, магчыма, ён плакаў...
Я спачатку толькі пасмяяўся, не прымаючы гэтых слоў усур'ёз, ведаючы пра схільнасць Наварыча да своеасаблівага рамантычнага гуманізму, пасмяяўся і забыў бы, каб у хуткім часе неяк выпадкова не трапіла пад руку чэхаўскае: «Праца пісьменніка павінна так аплочвацца, каб ён быў казачна багатым, каб меў магчымасць, калі захоча, аб'ехаць увесь зямны шар...»
«А чаму б і не? — падумалася. — Чым гэтыя выказванні больш абсурдныя за тое, што пісьменнікі едуць на чужых карках? Ну, графаманы ёсць, ну, пішуць шмат — і хай пішуць на здароўе! Не забіваюць, не крадуць, не аб'яўляюць вайну — хіба што ў сваіх творах, на паперы... Ну, скаргі пішуць, хамамі могуць быць — не самае гэта страшнае!»
Да мяне дайшло раптоўна, што хацеў сказаць Наварыч і што меў на ўвазе Чэхаў: праца пісьменніка, яе вынік — у прыватнасці, кнігі, гэтак сама важныя і неабходныя, як і вынікі працы шафёра, шахцёра, кухара, касіра. Пісьменнік — няважна, геніяльны, звычайны ці нават графаман — як суб' ект, як звяно ў ланцугу развіцця грамадства неабходны гэтаму грамадству як пасрэднік паміж людскімі душамі.
Пісьменнік працуе на ўсіх без выключэння — няхай сабе і ўскосна, як шахцёр.
I тыя, што называюць пісьменнікаў дармаедамі, пражылі б без гэтых «дармаедаў», самі таго не разумеючы, столькі ж, колькі шахцёры без шафёра, кухара і г. д.
Паглядзіце, колькі людзей топчуцца ў кнігарнях, каля кніжных кіёскаў, ніічога не купляючы, — проста глядзяць, бяруць кнігі ў рукі, гартаюць... «Вунь колькі кніжак — і ўсе напісаны для мяне аднаго! Значыць, нешта ж я значу ў гэтым свеце! Што ж, магу купіць — магу адкінуць...» Чалавек, думаго, павінен выходзіць з кнігарні з пачуццём рабаўладальніка, што пабываў на нявольнічым базары.
* * *
Кніга сама па сабе — няважна, якога зместу, проста як рэч — не можа быць злом. Чалавек з кніігай пад пахаю не можа асацыявацца з небяспекаю. Кніга, разгортванне яе, пагладжванне па вокладцы — гэта спакой, утульнасць, неадзінота.
Кніжны бум канца шасцідзесятых быў не толькі модаю, як многія лічаць, бо, па-першае, ён яшчэ не скончыўся, кніг па-ранейшаму скупляецца шмат, а па-другае, гэты бум якраз супаў тады са скачком тэхнічнага прагрэсу, з асваеннем космасу і г. д. — чалавек падсвядома пачаў шукаць ратунку ад наступу НТР, ад магчымай будучай бязлікай уніфікацыі, ён пачаў скупл.яць кніжкі, з якіх, можа, сапраўды ніводнае не чытаў, але на якія глядзеў, браў у рукі, гартаў і супакойваўся.
Успамініце, як цяжка бывае ў гасцях у людзей, якія не трымаюць у сябе кніг; увогуле ў любых гасцях цягнешся адразу і позіркам, і рукамі да кніжнай шафы альбо паліцы.
Талстой лічыў, «што хутка ўсё гэта павіінна скончыцца». Але ён падыходзіў да кнігі толькі як да зместу, не ўлічваючы яе неацэннай для сучаснага чалавека каштоўнасці проста як рэчы. Гэта — каштоўнасць, неабходнасць кнігі як матэрыяльнае рэчы — не можа скончыцца да тых часоў, пакуль чалаввк будзе адчуваць адзіноту і страх смерці.
Вось гэтыя разважанні, хай сабе ў нечым прымітыўныя, недасканалыя, але якія на цяперашні час мяне задавальняюць, я і ўзяў за правіла:для чаго я пішу і ці трэба выпускаць кніжку, калі яе прачытае ўсяго адзін чалавек.
* * *
Творы самі павінны сказаць за сябе... Сказаць-то павінны...
Помню, калі ў «ЛіМе» было надрукавана апавяданне «Камандзіроўка», адзін паважаны вядомы літаратар, па кнігах якога я ў свой час вучыўся ў школе, пры сустрэчы сказаў:
— Паслухайце, апавяданне недацягнута. 3 яго ледзь не вынікае, што вы супраць перабудовы. Можа, я нечага не зразумеў?