Выбрать главу

Аблізваючыся, Джон абняў сваю сяброўку, але яна сядзела як акамянелая.

— Я хачу пазабаўляцца! — уладна сказаў ён, сціскаючы яе мацней.

– Іван, даруй, мне страшна, я не магу...

– А я хачу! — настойліва паўтарыў ён.

— Ну, добра, выключы толькі яго... I зачыні кватэру...

Джон вырваў з разеткі шнур, і ў той жа момант іх проста аглушыў тэлефонны званок. Элен саскочыла з кананы, апусцілася каля століка на калені і ўсміхалася. Джон працягнуў руку да тэлефона; дзяўчынка шчоўкнула зубамі і ледзь не ўкусіла яго — ён у час адхіліўся.

Ён паглядзеў ёй уважліва ў вочы, усё зразумеў, і інейкі халодны ветрык загуляў па яго спіне.

— Леначка мая, — уклаў ён у голас усю пяшчоту, а сам патрошку паўз сцяну стаў прабірацца да дзвярэй.

Яна лёгка перасекла пакой і села перад дзвярыма на карачкі:

– Р-р-р!

Ён, не зводзячы з яе вачэй, навобмацак узяў у правую руку настольную антэну. Тэлефон змоўк, і ад гэтай цішыні Джон сам адчуваў, што вось-вось звар'яцее.

Раптам, як гэта часта бывае пасля моцнага нервовага напружання, у яго ў галаве ўсё перамяшалася. Зрабілася страшна не за сябе, не за тое, каб хутчэй аглушыць гэтае хворае дзіця і вырвацца адсюль, а за гэтае дзіця, якое, магчыма, ужо ніколі не паправіцца...

У яго занылі прудзі ад шкадавання і на вачах выступілі слёзы. Яна ўважліва за ім сачыла, і калі заўважыла гэтую перамену, сама неяк прыцішэла. Ён адкінуў антэну, смела падышоў бліжэй, сеў каля яе на карачкі і стаў гладзіць па галаве. Яна зусім сцішылася, нават вочы, здалося, паразумнелі.

...Дэіўна, але гэты даўжэзны вечар адзін на адзін з вар'яткаю будзе ўспамінацца яму пасля як светлы сон, як першае сапраўднае каханне; нікому пра гэты вечар ён так ніколі і не расказаў.

Фантазія V: СХОД

Ідучы на класны сход, бацька беднай Элен сам ужо кепска помніў, што гэта такое. Нямала быў вінаваты ў гэтым і «Рускі лес», які млоснай, гарачай хваляй шугаў у яго ў грудзях і ў галаве. Ён трошкі спазніўся, бо ішоў пехам (грамадскі транспарт каштаваў у адзін канец палавіну яго зарплаты), ды яшчэ пакуль знайшоў патрэбны клас, усе ўжо сабраліся. Стаяў шум; на яго ніхто не звярнуў увагі. Ён сеў за першую парту, побач з банкавым касірам Міхліным, якога добра ведаў на абставінах, не звязаных са школьнымі.

– Што тут робіцца, .містэр Міхлін? — прашаптаў ён, закрываючы далоняю рот.

– Абы-што, — непрыязна адказаў Міхлін. — Слухайце самі, раз спазніліся.

Аленін бацька пачаў глядзець і слухаць. За сталом стаяў высокі чалавек у вышыванай касаваротцы, паголены, перад ім на стале — графін з вадою і чыгуначніцкая фуражка. Справа сядзела нейкая вясковая жанчыіна, злева — два мужчыны, адзін апрануты ў вясковае, другі — у гарадское. Усіх іх Аленін бацька бачыў упершыню.

– Гэта тое самае, шаноўныя, — счакаўшы трохі цішыні, пачаў Чыгуначнік, узбіваючыся, відаць, на нейкую сваю перарваную думку, — як у школьнай смяшынцы: колькі будзе дзве лапы плюс дзве? А чые лапы, сабачыя? Так і ў нас. Я задаю вам канкрэтнае пытанне: вы хочаце, каб вашы дзеці раслі разумнымі, добрымі, ветлівымі, не курылі, не брыдкасловілі, саступалі старэйшым месца, віталіся першымі і гэтак далей. А вы мне на гэта – чые лапы; што жывяце ў галечы, што ўсё дарагое, што дзеці кепскія, дурныя, кураць, п’юць, фізічна і духоўна не развітыя!

– Вашае пытанне, пан настаўнік ці хто вы, трохі рытарычнае, — мякка сказаў Міхлін. — Адказ на яго і так вядомы. Які бацька не жадацьме дабра і шчасця сваім дзецям? Народ усё гэта разумее, але яму трэба ж, як вы лічыце, выгаварыцца?

– Правільна! — падключыўся Аленін бацька. — Рот затыкаюць чалавеку. Паразіты, павыцягвалі ўсе сокі, — дадаў ён раптам, успомніўшы, мабыць, мітынгі, якія стараўся не прапускаць ніводнага.

— Памаўчыце,— штурхнуў яго пад бок Міхлін..

– А што, не праўда? — не сунімаўся Аленін бацька. — Вы ж самі казалі, памятаеце, я прыходзіў да вас? Унітаз рамантаваць...У вас яшчэ хлопчык, такі ж разумны, як бацька... А ў мяне Элен... можа, яшчэ параднімся?

– Можа быць, — прымусіў сябе ўсміхнуцца Міхлін. Ад суседа несла як з памыйнай ямы.

– Добра, — звяртаючыся да Чыгуначніка, загаварыла старая пані ў чорных калготках. — Што вы можаце прапанаваць для ўратавання нашых дзяцей, на якіх, паводле вашых слоў, можа скончыцца існаванне беларускай цывілізаванай нацыі?

– Мы, — Чыгуначнік зрабіў паўзу і абвёў усіх вачыма, — мы бяромся на працягу тыдня зрабіць вашых дзяцей нармальнымі. Пакуль мы выбралі толькі адзін клас — сёмы «Б».