Выбрать главу
Схаваліся. Доўга стаялі. Гудзеў неўгамованы вецер. I вуліц маўклівыя далі Ахову прыносілі дзецям.
Маленькія сёстры, як цені, Куды іх завея пагоніць? Далёка яшчэ вызваленне, А ўсё-ж яно ймчыцца на конях!

***

Крочаць праз мяцелі, Крочаць дзве дзяўчынкі, Змерзлі, пасінелі — Без гнязда птушынкі.
Дзесьці ў вёсцы дальняй — Добрыя сяляне. Як знайсці кірунак, Як знайсці ратунак?
Вые злосны вецер. I шукаюць дзеці Цётку ці бабулю, — Можа, хто прытуліць?
Снегам пазанесла Ўсе шляхі-пуціны, Сэрцу ў грудзях цесна... Дзе святло хаціны?
На ускраі вёскі Светлыя палоскі Глянулі з аконца. Можа, тут іх сонца?
Вые вецер зверам. Стукнуць, можа, ў дзверы. Хоць пара начная, Хоць ніхто не знае Гэтых дзвюх дзяўчынак — Без гнязда птушынак.
I знаходзяць тую Маці залатую, Што дзяцей нямала Ўласных гадавала.
Стогне Міхаліна: — Ўсюды немцы-каты! Як знайсці мясціну, Дзе схаваць дзяўчатак?

***

I ў пуні, як толькі сцямнела, Дзяцей Міхаліна хавае. Халодныя іхнія целы, Як маці, яна сагравае.
А вецер — над дахам, над краем, Сціскае і пальцы, і сэрца. Паплакала трошкі-б старая, — Лягчэй-бы ёй стала, здаецца.
I шэпча ласкавыя словы... Усё палюбіла сялянка — I Дзініны доўгія бровы, I Галіны шчокі ў вяснянках.
Хто болей ёй любы і родны? Абедзвюх заслоніць ад кулі. Зрабіць-бы, каб злосць і нягоды За гэтую ноч прамінулі!
I стогне пад пуняю глеба, I дзеці скрозь сон уздыхаюць. Чаму не з’яўляецца з неба Рука, што зладзюг пакарае?
I моліцца ўслых Міхаліна: — Забойцам пашлі пакаранне! — ... Праз шчыліны пуні гасціннай Прабілася шэрае ранне.

***

У смерці дзесятак шляхоў, пэўна, ёсць. Жыццё — сотні, тысячы мае. Радзіма! Жыццёвую ўпартасць і лёс Народ мой табе прысвячае.
Магутную зброю куюць кавалі, Зара перамогі ірдзее. Вы чуеце скаргі? То скаргі зямлі,— Ёй цяжка насіць ліхадзеяў.
Яшчэ толькі сорак другі — Беларусь За дротам калючым, у ранах. I лепшыя людзі ў такую пару Ідуць у лясы, ў партызаны.
Яшчэ у пажарах і хаты й сады, Ні хлеба няма, ні адзення. Але над спалохам, над смерцю заўжды Пануе людское сумленне.
Апошні кавалак старая цішком Прынесла вандроўніцам з гета. Спаліла-б фашысцкую погань агнём, — Адна ў яе мара і мэта!

***

Думае розумам ясным, Чуе ўсхвалёваным сэрцам, — Гэтым дзяўчаткам няшчасным Трэба дзе-небудзь сагрэцца.
Тут — ні прытулку, ні сховы. Немцы — ля кожнай хаціны... Ёсць у сяленні Дуброва Сябра стары Міхаліны.
Трэба падацца туды ім. Сцюжа. Вятры над палямі. — Донькі мае залатыя, Як развітаюся з вамі?
Разам паплакалі горка. Хутка ці будзе спатканне? Будзе          А покуль за ўзгоркам Трох пуцявін скрыжаванне.
Галя да сябра з Дубровы Пойдзе адною пуцінай. У лес партызанскі суровы Прыйдзе сястра яе — Дзіна.

***

Аб сёстрах спявай, маё сэрца! Прыйшло красавіцкае сонца, I дождж над зямлёй пранясецца, I гром адгукнецца ў аконцы.
Вось снегу няма ўжо,                                  і травы Усходзяць ля студні вясковай, I тысячы сонцаў ласкавых Вада пачала адлюстроўваць.
У сне неспакойным, уночы, Да Галі з’яўляецца мама; Як цяжка па снезе ёй крочыць, Па коўзкіх руінах і ямах!..