— Паслухай, Алесь, давай да цябе па яблыкі зла-зім,— крыкнуў хлопец. Па голасе я пазнаў суседа Кольку. «Злазім да цябе па яблыкі...» — было нашым даўнім жартам.
- Пачакайце. Я вынесу...
У прыпол сарочкі я хутка назбіраў белага наліву і накіраваўся на вуліцу. Дзверы хлеўчука раптам пранізліва зарыпелі. Я азірнуўся на поўнай хадзе і... з усяго маху ўляцеў у яміну з рыдлёўкай.
Калі я ачуўся, яблыкі яшчэ раскочваліся. Але рыдлёўка валялася ўжо далёка наперадзе. Тугі боль сцяў-скаваў цела.
Я выпаўз з яміны, трохі паляжаў. Першыя буйныя зоркі віселі нізка-нізка і працягвалі да мяне свае вострыя праменьчыкі. Адна слязінка забралася ў вуха і казытала там.
Я ўстаў і пайшоў на вуліцу.
- А дзе ж хвалёныя яблыкі? — тузануў мяне за плячо Колька, калі я падсеў побач.
- Там...
- Мо збегаць самому?
- Давай...
- Вечар сёння ў мяне нейкі няўдалы, тлумны,— сказаў я дзяўчыне пасля таго, як Колька пайшоў.— Яміну не выкапаў, яблыкі рассыпаў... I хляўчук не зачыніў... Забыўся. Ты прабач, пакіну цябе. Пайду зачыню дзверы.
3
Папярочкі ападалі, асыпаліся адна за адной. А потым упала і ўся лесвіца. Аднак на самай вяршаліне дрэва застаўся вісець чалавек. Ен трымаўся за галіну адной рукой, а другой усё яшчэ стараўся дацягнуцца да яблыка і нібы не заўважаў, што драбіны разваліліся. Галіна ад яго важкага цела згіналася і патрэсквала, але перш чым яна адламалася, чалавек паспеў нагамі абхапіць дрэва. Цяпер яблык быў блізка. Чала-век падабраў галіну, рэзка падцягнуў яе і сарваў яблык.
Можна было святкаваць перамогу. Чалавек усміхнуўся некаму ўверсе, можа, сонцу, ласкава абцёр яблык, павярнуўся да мяне, і цяпер, нарэшце, я добра разгледзеў яго: невыразны, смуглаваты, акруглы твар, тонкі нос, чорныя, жывыя, нават вяртлявыя вочы, маленькія пульхныя губы — чалавек нібы пазіраваў мне, і я адчуў сябе фатографам. Вяршаліна яблыні амаль не засланяла твар, але сонца падала звысоку, і таму пад носам плямаю лёг чорны цень. Я, калі б быў фатографам, крыху прыўзняў бы яму галаву і папрасіў бы адламаць ад яблыні яшчэ адну галіну. Каб не замінала...
Чалавек трохі споўз па дрэве ўніз і добра ўладкаваўся на тоўстай галіне, потым зашпіліў гузікі на кашулі, сцёр са штаноў шматкі кары, яшчэ раз абцёр яблык і смачна адкусіў яго...
Муляж гэтага яблыка зараз захоўваецца ў музеі. Той чалавек вырас і стаў героем сваёй краіны. Пра яго напісана шмат успамінаў. I найпершыя — мае. Яго смяртэльны подзвіг гісторыкі часта параўноўваюць з тым, што здзейсніў ён у дзяцінстве, дастаючы яблык, калі пад ім, адбіраючы дарогу назад, зламалася ле-свіца...
А я шкадую, што не змог яго ў той дзень сфатаграфаваць.
4
Мяне спыталі: дзе ты хочаш жыць?
Я адказаў: на Беларусі. I нарадзіўся.
Вакол было чырвона і ціха. I я закрычаў...
Я памятаю сябе гадоў з трох. Вялізныя дрэвы, высокая трава, аграмадныя яблыкі: аберуч не абняць. Побач — мама. Вакол — Радзіма. I дрэвы, і трава, і яблыкі — усё Радзіма. Тады мне гэтага было дастаткова, каб Радзіму адчуваць Радзімай.
Цяпер — мала. I згасла тое пачуццё Радзімы.
Бо вакол — усё чужое. Не вачам — душы!
Куды я патрапіў? Дзе ты, мая Беларусь?
Вакол — чырвона і ціха. Мо закрычаць?..
1982. 1984
ІІІ. З нізкі «ЗГАДКІ»
— Ух ты, ну й цапануў, зараза! — сцяўшы зубы, прасіпеў Уладзя, схіліўся яшчэ ніжэй, прастагнаў: «У-у-у!» — выхапіў руку з вады і чмякнуў на дно чоўна рака. Вялізны, з пацеркамі ікры на хвасце, ён упаў на спіну і ляжаў, поўны ўласнае годнасці, паволі варуша-чы клюшнямі і спрабуючы перавярнуцца.
Не вельмі прыемная штука — голымі рукамі лазіць па норах і чакаць, калі ўчэпіцца за твае пальцы рак. Заўседы бывае гэта знянацку — востры боль прашчыкнутых да крыві пальцаў, як токам, пранізвае ўсё цела і сціскае сэрца. Звычайна Юрась і Уладзя палявалі на ракаў не ўдзень, а познім вечарам ці ноччу — пад уважлівым позіркам поўні. Бралі моцны электрычны ліхтар, вядро і йшлі да возера. Ціхенька, каб не нарабіць плёскату, брылі па вадзе ўздоўж берага і высвечвалі ліхтаром дно. Вада ў Сяляве была чыстая, празрыстая — таму й жылі тут ракі,— святло без перашкодаў намацвала дно, і ўсё на ягоным светла-шэрым пяску было відаць як на далоні. Ракі якраз у гэты час, з надыходам цемры, выпаўзалі са сваіх нораў у пошуках ежыва ці, мажліва, на шлюбныя гульні. Выхаплены святлом рак уціскаўся ў пясок, застываў на момант і, для не-спрактыкаванага вока, нічым не адрозніваўся ад прытопленых рэшткаў каранёў, раскіданых у вадзе ля берага, а пбтым паціху-паціху, хвастом уперад, стараўся выпаўзці з асветленага кола. У хлопцаў быў час добра прыцэліцца і акуратна схапіць яго за спінку ля галавы, ці болып дакладна — за шыйку. Рак трапятаў у руцэ, страшна варочаў клюшнямі, трос хвастом, але пальцаў дастаць не мог і прамым ходам трапляў у вядро да іншых злоўленых бедакоў. Бывала й трохі інакш: пад вострым промнем рак імгненна набіраў неймаверную хуткасць і ў хвілю знікаў пад бліжэйшым карчом. Толькі й там быў ён ужо лёгкаю здабычаю.