- А чаму яны па-беларуску размаўляюць?
Вось пра гэта Юрась адразу і не падумаў. I сапраўды: чаму? У Мінску і ваколіцах даўно ўсе гавораць па-руску. Тым болей у прафесарскіх сем'ях, хай сабе і філалагічных. Але думка Юрасёва працавала ўжо ў пэўным кірунку і адгадка знайшлася тут жа, яна была на паверхні:
- Таму што і мы...
- Як гэта?
- Яны гавораць на той мове, на якой і мы. Я думаю, што мы былі першыя, каго яны тут сустрэлі і пачулі. Яны проста перанялі нашую з табою мову... Зразумеў? Памятаеш, учора ўвечары, калі мы толькі прыехалі і, узяўшы човен, плылі паўз пляжныя мясціны — анікога на беразе не было. А аб дванаццатай, калі лавілі ракаў, успомні, край неба запалаў блакітна-дзённым святлом і па ім маланкаю прабег прамень. Ты яшчэ сказаў, што гэта зарніца...
- Дык што, ты хочаш сказаць, што яны прыляцелі да нас аднекуль і Гэля — іншапланецянка...
- Я так не кажу... Я, як і ты, не хачу, баюся нават пра гэта думаць... Але... выходзіць, што так...
Хлопцы замоўклі. Маўчанне працягвалася доўга. Кожны перабіраў варыянты, каб аспрэчыць гэта. Аднак — шэсць пальцаў, перапонкі, «насенне», прамень...— складваліся ў лагічны ланцужок, выснова з якога была адзіная. I тады Уладзя сказаў:
- Што рабіць будзем? Трэба змывацца адсюль, пакуль не позна.
- Ноччу? Куды? Ты што... Дый ці далёка мы ад іх адыдзем?
- Ну тады давай чакаць раніцы. I з першым аўтобусам — у Мінск.
Лёгка сказаць: чакаць раніцы. Спаць ні Юрасю, ні Уладзю не хацелася. Галовы іх напружана працавалі. I малявалі карціны адна жудасней другой. Хлопцы ведалі, што ў гэтым лесе, акрамя іх, нікога няма: да першай вёскі па сушы кіламетры тры. Бліжэй толькі Гэля з бацькамі...
Вогнішча перад намётам патроху канала. Уладзя і Юрась разам выйшлі да яго, падкінулі дроў — агонь весела пабег па сухой ігліцы і на момант асвятліў твары хлопцаў. Яны былі нібы маскі, і агонь адбіваўся на іх, як на не жывых. Ля вогнішча хлопцы не затрымаліся, адразу ж вярнуліся ў намёт. Сцішыліся. Трэба было нечым іншым заняць галовы.
- Даставай кнігі,— сказаў ІОрась,— экзамен на носе, а мы за іх яшчэ і не браліся.
Хлопцы ўткнуліся ў падручнікі. Але ненадоўга. Сілкаванне ліхтарыка даўно «падсела», і паступова святло пачало жаўцець, потым чырванець... Літары сталі злівацца, радок набягаў на радок. I Уладзя выключыў ліхтарык.
Пасядзелі яшчэ з гадзіну ў цемры. У лесе стаяла незвычайная цішыня. Ветру не было. Даўно заціхлі птушкі і іншае лясное жыхарства. Нават рыба не плёскала ў возеры. Цішыня — да звону ў вушах. Страх страхам, але ноч і дзённыя перажыванні бралі сваё, павекі зліпаліся, галовы апускаліся, і раз-пораз, схамянуўшыся, хлопцы атрасалі сон, але ненадоўга. I тады Юрась прапанаваў:
- Давай спаць па чарзе, па дзве гадзіны, як у войску.
Уладзя падумаў і пагадзіўся. Першым каравуліць выпала Юрасю. Уладзя згарнуўся ў клубочак і амаль адразу заснуў. У намёце чуваць было толькі ягонае мернае дыханне. Юрась падсунуўся да выхаду, ляжаў і пазіраў на вогнішча. I стараўся не думаць пра Гэлю. Але варта было яму адвесці вочы ад агню, як яе постаць вымалёўвалася на экране цемры. Юрась моцна заплюшчваў вочы, трос галавою і зноў узіраўся ў неспакойныя языкі полымя.
Цішыня, што стаяла наўкола, была непры-вычная гарадскому вуху і рабілася нясцерпнаю. Юрасю хацелася, каб хоць птушка якая пракугакала ці самалёт праляцеў і нагадаў тым, што ясыццё не спынілася, што ідзе яно сваім ходам. Юрась павярнуў гадзіннік да вогнішча, высветліў стрэлкі: пятнаццаць хвілін на другую. ІПчэ... I тут, зусім побач, за некалькі метраў ад намёта, пачуліся нечыя дробныя крокі: туп-туп-туп... I шолах травы. Юрась падхапіўся на калені. Шоргат, тупаценне паўтарыліся, дадалося яшчэ нечае сапенне... Юрась тузануў Уладзю: слухай. Нехта яўна хадзіў ля намёта: чуліся выразныя, асобныя, частыя крокі. Ся-дзець у намёце далей і чакаць немаведама чаго — было невыносна. Хлопцы ўзялі ліхтарык — Юрась, і сякеру — Уладзя, і вырашылі раптоўна выскачыць з намёта. Перасільваючы страх, адным рыўком яны выбеглі да вогнішча. Юрась крутнуўся — і ў адно імгненне асвятліў кругам наваколле. Нікога. Ні ценю. Хлопцы пера-глянуліся, сталі спіна да спіны і ва ўсе вочы пачалі ўзірацца ў цемру. Становішча іхняе было нязручнае, незайздроснае: яны былі асветлены вогнішчам і добра бачныя таму, хто хаваўся ў цемрыве...
За намётам зноў пачуўся тупат. Юрась уключыў ліхтарык і, павольна пасоўваючы ногі, пайшоў туды. Пуста. Шкога... Тупат ішоў ад зямлі, з травы. Юрась скіраваў святло туды. Там варушыўся нейкі чорны камячок. Юрась падышоў бліжэй і здагадаўся: вожык. Прыбег паласавацца выкінутымі рэшткамі ежыва.