Выбрать главу

Уладзю было лягчэй. Ен не бачыў тых пальцаў, яго імі не штурхалі. Але — Юрась засумняваўся зноў — можа, й сапраўды Уладзя мае рацыю. Можа, й сапраўды Гэля прафесарская дачушка, якая пагуляць не суп-раць... Надта ж натуральнымі былі яе паводзіны. I ўчора, і сёння. I гэтая агітацыя за мову, і веданне гісторыі... Самыя розныя і супярэчлівыя думкі кружлялі зараз у галаве ў Юрася. Рассекчы ягоныя сумлівы і меркаван-ні магла толькі новая сустрэча з Гэляю. Аднак ён выра-шыў, што шукаць яе ні ў якім разе не пойдзе. Навошта... Каб упэўніцца, што яна звычайная самадайка?.. Ці, Юрась усміхнуўся, хай сабе — іншапланетная, міжпланетная ці сусветная самадайка. Якая, урэшце, розніца.

Хлопцы йшлі да намёта. Напрасткі. Яны даволі добра арыентаваліся ў гэтым лесе. Ен быў ім ужо не чужы. I, мажліва, таму, адчуваючы іх голад, падкінуў ім на шляху палянку чырвоную ад суніцаў. Хлопцы прыпалі да ягадаў. Збіралі іх, цэлымі жменямі засыпалі ў рот. I з асалодаю жавалі...

I потым, калі ў лёгкай дрымоце хлопцы ляжалі ў намёце, стаялі ў іхніх вачах буйныя, пераспелыя суніцы... Юрась збіраў і збіраў духмяныя ягады і цёк па пальцах іх салодкі сок, чырваніў і сініў рукі... Раптам падалося яму, што нехта за імі назірае. Юрась павярнуўся. На процілеглым баку палянкі, уся асветленая сонцам, у сваім, ужо звыклым уборы стаяла Гэля.

- Дзень добры, хлапчукі,— як ні ў чым не бывала, весела прывіталася яна і плаўна правяла рукою па паветры, як па вадзе,— што, прагаладаліся?

Юрась і Уладзя нехаця падняліся, нібы адарвалі іх ад найважнейшае справы.

— Ну што вы насупіліся? Мо пакрыўдзіліся?

- Нешта хутка ты справілася,— сказаў Уладзя,— ці мо чытво не той сістэмы аказалася?

- Ты пра што?.. А-а, разумею: вы былі на беразе. Дык там сястрычка мая забаўлялася. Мы з ёю блізняты,— Гэля падышла бліжэй,— а я вас шукала. Мы ж дамовіліся ўчора, што яшчэ сустрэнемся.

- Абое-рабое,— буркнуў Уладзя і апусціўся да ягадаў: увесь абыякавасць і пагарда. Юрась, быццам просячы прабачэння за сябра, адкрыта зірнуў у вочы Гэлі, не вытрымаў ейнага яснага позірку, апусціў галаву і ледзь не закрычаў: з лёгкіх, аголеных спераду басаножкаў, тырчэлі пальцы. Іх было па шэсць.

Юрась штурхануў Уладзю. Той адразу здагадаўся — чаму; глянуў на Гэліны ногі і асеў. Гэля назірала за ўсім і ўсміхнулася па-добраму. Гэтак проста і зразумела.

- Так-так, хлопцы... Не здзіўляйцеся. Гэта не галюцынацыя. Так і ёсць...— памаўчала,— бачыце, я ніколькі не таюся. Бо ўсё ведаю. Я ведаю, што Юрась разгледзеў мае ногі і ногі маці, што вы ноч амаль не спалі і многае перадумалі. Ведаю вашыя прыгоды,— Гэля ледзь заўважна, аднымі вуснамі, усміхнулася,— ведаю і меркаванні. Нам не складана чытаць вашыя думкі... Нават на адлегласці. Я не магу пакінуць вас вось так: сам-на-сам са сваімі думкамі, ад якіх галава кругам ідзе. Зрэшты, магу, але не хачу, хоць і цяжка мне будзе растлумачыць дома, чаму я гэта зрабіла... Але мне вельмі хацелася яшчэ раз пабачыцца з вамі. Таму і вярнула вас на палянку...

Гэля прысела побач. Прыгажосць яе была ўжо не такая незвычайная і яркая — да ачмурэння, а прыцягальнасць, ці прыцягненне, нібы знікла зусім. (Адключылася?) Ля хлопцаў сядзела простая, кволая дзяўчына.

— Я хачу сама зняць вашыя сумлівы і вытлумачыць здагадкі. Чаму? Вы здагадваецеся. Я хачу, каб вы мяне ўважліва паслухалі. Вы ад пачатку мне спадабаліся. Вы мяне зразумееце... Так, мы і сапраўды прыляцелі да вас. Прыляцелі з трэцяй планеты зоркі, якая ў вас называецца Сабачай, альбо Сірыусам. Мы даўно сочым за вамі, за зямлянамі. I прылятаем не ў першы раз. Але не маем права, не можам умешвацца ў вашае жыццё і тым больш уступаць з вамі ў такія вось кантакты. Нам многае не падабаецца з таго, што вы, зямляне, робіце. Асабліва вашыя экалагічныя эксперыменты, вашая бестурбот-насць і безагляднасць у адносінах да прыроды. Вы знішчаеце птушак, жывёлаў, расліны, вы замахнуліся ўжо на самую Зямлю. Таму вы і стаіце зараз на мяжы вялікіх бедаў і катастроф. Мы прыляцелі да вас, выконваючы Найвышэй-шую Волю Сусветнага Супольніцтва: сабраць і захаваць, закансерваваць генатып — генатып зямляніна, покуль ён беспаваротна не пашко-джаны, покуль гэта яшчэ магчыма... Мы вельмі спяшаліся і, як вы кажаце, дзякуй Богу, паспелі...

Хлопцы слухалі Гэлю, верылі й не верылі ёй адначасова. Не смяяліся з яе слоў, але й доказаў не патрабавалі. I ўсё ж — хацелася ім, каб Гэля рассмяялася зараз і сказала, што яна жартуе, што гэта розыгрыш... Аднак яна гаварыла спакойна і ўпэўнена, не пакідаючы хлопцам месца для сумліву ў праўдзе сказанага. Ці не таму Уладзя раптам спытаў: