* * *
Дзядок быў глухі, гаманіў бесперапынна, распавядаў пра свае ветэранскія заслугі і льготы, быццам час адцягваў. Я разумеў, што не дакрычацца мне да яго, а быць проста ўдзячным слухачом не хацелася, дый часу не было: трэба дзейнічаць. Аднак нешта не адпускала мяне, прымушала пабыць з дзядком. «Пасяджу трохі яшчэ, а потым пайду на аўтавакзал і з'еду адсюль на апошнім аўтобусе і ніколі больш сюды не вярнуся»,— падумаў я.
- Што, што,— перапытаў раптам дзед,— куды з'е-дзеш? Не дуры, хлопец, пойдзем да мяне, пераначуеш, а там пабачым...
- Што пабачым?
- Пабачым і пабачым... Пайшлі, дарогаю раскажу! — і прагучала гэта як загад.
Але мне трэба было ў.жо быць там, у той хаце, дзе я зараз прачынаўся ў калысцы...
- Пастой, пастой, хлопча, ты куды? — толькі й пачуў я крык дзядка ўслед.
* * *
Мяне клікала новае жыццё.
Яно вабіла мяне, яно было мне цікавым. Аднак я разумеў, што хутка ўсё скончыцца, што мне прыйшоў час выбіраць: дзе застацца, кім быць?
I я спыніўся на паўдарозе. I гэтага імгнення хапіла, каб адначасна перасталі біцца сэрцы і ў адным і ў другім целах... Ізноў кружляў я над пляцам і па хаце і бачыў, як б'е мяне па шчоках дзядок, каб ачуўся, і як у роспачы заходзіцца ў плачы нада мною маці...
- Навошта ты гэта зрабіў? — спытаў у мяне нехта невідочны.
Я маўчаў. Што я мог адказаць, як я мог растлума-чыць тое, чаго і сам не разумеў.
- Навошта ты гэта зрабіў? — паўтарыў той самы голас. I не чулася ў ім ані дакору, ані спагады.
- Я толькі вучуся жыць,— адказаў я,— я не думаў, што так здарыцца... Я не паспеў анічога падумаць...
— Ты не скарыстаў свой шанц. Вяртайся. I стала цёмна.
1990
Я сустрэў свайго лепшага сябра:
- Здароў.
- Здароў.
- Як маешся?
- Не пытайся... Горш не бывае.
- Што такое?
- Доўга расказваць...
- Тут побач кавярня неблагая. Зойдзем, пасядзім. Пагамонім. Мажліва, я табе чым дапамагу.
- Пайшлі.
Сотня крокаў — і мы ля ўвахода. Швейцар нібы й не заўважыў, што мы ўвайшлі: зала пустая. Выбралі столік. Селі.
- Не абслугоўваецца,— сказала афіцыянтка, праходзячы міма,— сядзьце за трэці ад вакна.
На трэцім ад вакна віселі ўверх ножкамі крэслы. Знялі іх, селі.
Чаканне зацягнулася, і сябар пастукаў кулаком па стале.
Афіцыянтка, нібы толькі таго й хацела: адра-зу ж выйшла да нас, на хаду абцягваючы форменную сукенку.
- Каньяк ёсць? — спытаў я, афіцыянтка моўчкі адвярнулася да вакна.— Тады падайце гарэлкі. Дзве па сто і па салаціку.
Прынесла.
- Дык што здарылася?
- Ды так...
- Не мурыж, выкладай.
- З працы мяне звольнілі. Сказалі за нееумяінчэнне характараў з начальствам. Другі тыдзень нікуды прыткнуцца не магу. Нікому ня трэба...
- М-да-а... А можа, ты да нас пойдзеш? Есць якраз праца. Нам патрэбны інжынер-электрон-шчык.
- Я ж хімік.
- Якая розніца. Перакантуешся пару тыд-няў, не больш, а там што іншае знойдзем.
- А што за праца?
- Не бі ляжачага: сачыць за дысплеем і спісваць з яго паказанні.
Адна ўмова.
— ?
— Я заўтра прыйду і пагляджу, што за праца.
- Сустрэнемся а дзевятай ля прахадной. Згода?
- Добра.
Мы паднялі сагрэтыя ў руках шклянкі і выпілі.
* * *
Праца й сапраўды была не складаная, але мала хто вытрымліваў болын за тыдзень: аднастайнасць і манатоннасць яе тлуміла розум і праз колькі дзён многіх з тых, хто падыходзіў працаваць да дысплея, цягнула на ваніты ад аднаго ягонага выгляду... Па шэрым тле экрана даволі хутка беглі лічбы. Раз на хвіліну, ці трохі часцей, яны спыняліся. Трэба было адразу ж запісаць замёрлы паказчык і пільна чакаць новага. Стамляліся вочы, драўнела спіна, туманіўся розум ужо праз пару гадзінаў такое працы. Аднак сябар, не здагадваючыся пра гэта, пачуўшы пра аклад, згадзіўся, не доўга думаючы.
— Яшчэ адна прыемная ўмова,— паведаміў мой шэф,— за першы дзень працы дадаткова, як заахвочванне, мы плоцім дзесяць рублёў, за другі — дваццаць, за трэці — трыццаць і гэтак далей... I аплата адразу ж, у гэты ж дзень пасля працы. Падпішы дагавор.
Такое прэміраванне шэф прыдумаў зусім нядаўна, каб хоць неяк, хоць грашыма, затрымаць людзей. Аднак і яно не дапамагала... Сябар жа з бачным задавальненнем (дарэчы, як і многія да яго) лез у ярмо, падпісваючы бестэрміновую дамову. I я, мажліва, у першы раз пашкадаваў яго і пазлаваў на сябе, што ўцягнуў сябра ў гэтую авантуру. Але час паказаў, дарэмна...