Выбрать главу

- Ну не кожны, па-першае. Па-другое, я іх не лічу і не перапісваю, а ты перапісваеш... Навошта?

- Зоркі?

- Паказчыкі!

- Паслухай, ты проста п'яны. Я ж табе кажу: хай думаюць тыя, хто мне грошы плоціць... Давай яшчэ па сто — і па хатах...

- Давай. Але ты мне скажы: кожная праца павінна прыносіць карысць?

- Кожная.

- А твая прыносіць?

- Гэта ты спытай у тых, хто плоціць грошы.

- Добра. А табе самому гэта нецікава?

- Цікава.

- Ну і...

- Што ты ўсё «ну і...» ды «ну і...» — гавары па-чалавечы!

Я ўзрадаваўся: захваляваўся сябар, сарваўся, прабрала, значыць. I зноў спытаў:

- Дык ты лічыш, што твая праца карысная і патрэбная?

- Раз плоцяць грошы — значыць, карысная і патрэбная.

- Каму?

- Людзям.

- А табе?

- I мне.

- А чаму?

- Бо плоцяць грошы. А ў соценных паперак такі прыемны колер. Ты бачыў?

- Добра, табе карысная, бо плоцяць грошы, а людзям, людзям якая карысць ад яе?

- А што мне да людзей... Чаму я павінен пра некага думаць?

- Добра... А можа, лічбы твае, якія ты спісваеш, скарыстаюць потым, каб людзей забіваць. Ты ж не ведаеш, навошта іх спісваеш...

- Сказаў: людзей забіваць. Лічбамі?.. Ха-ха!.. Ха-ха!..

- Што ты смяешся! Можа, ты сыравіну для бомбы лічбавай выпрацоўваеш!

— А што ёсць ужо такая?

- Ну ты яс не ведаеш і не цікавішся, дзеля чаго працуеш...

- Смешны ты чалавек: я ж табе соты раз кажу: дзеля грошай...

- А чым табе праца падабаецца, ці ты толькі дзеля грошай за яе трымаешся?

- Ну, можа, мне шэры колер экрана дысплея пада-баецца, якая розніца... Пойдзем дахаты...

* * *

Назаўтра шэф выклікаў мяне да сябе ў кабінет.

- Ці пагаварыў ты з гэтым?..— па-змоўніцку пра-шаптаў ён.

- Пагаварыў.

- I што?

- Не падступіцца да яго ні з якога боку. Чурбан, дый годзе. Адно паўтарае: раз грошы плоцяць, значыць, я тут патрэбны. Колер грошай яму, бачыш, падабаецца... Зацыкліўся.

- Ен, ці нехта іншы, і сапраўды патрэбны там, за дысплеем. Але яго канкрэтна нам трымаць ужо нявыгадна... Грошыкі цю-цю. I якія грошыкі... Чорт мяне за язык пацягнуў сказаць пра заахвочванне, ды яшчэ ў дагавор запісаць... Добра, ідзі. Мы што-небудзь прыду-маем.

* * *

Праз тыдзень сябра мой прыйшоў з перавязанаю галавою.

- Што здарылася? — гхытаю.

- Ды заходзіў у пад'езд — цагліна сарвалася аднекуль зверху і «бах!». Добра, што трохі міма — проста слізганула па галаве, а так бы — канцы...

- Ай-я-яй...— паспачуваў я і зірнуў у бок кабінета шэфа: прыдумаў, тожа мне...

Яшчэ праз дзень нейкі злачынца з нажом і крыкам «Жыццё ці кашалёк!» кінуўся да сябра на пустым прыпынку. Сябар абяззброіў яго і здаў у міліцыю.

- Пэўна, рэкеціры даведаліся, што добра зарабляю,— сказаў сябар,— трэба наняць ахову. Як ты думаеш, рублёў па сто ў дзень хопіць ахоўніку?

У мяне вочы на лоб палезлі: я зарабляў, калі раскінуць па днях, рублёў 25.

— Бяры мяне за такія грошы,— пажартаваў я. Сябар успрыняў усур'ёз, ацаніў мяне позіркам і крыва ўсміхнуўся:

- Куды табе... Цябе пстрычком зваліць можна. Мне трэба во, во і во,— паказаў ён рукамі, нібы нейкую шафу абмацваў.

- Дзе ж ты такога знойдзеш?

- Знайду. Нагледзеў ужо.

- I што ён цэлымі днямі будзе рабіць?

- Сядзець побач і кніжкі чытаць.

- I начаваць ля цябе будзе?

- Каля дзвярэй, як сабака.

Жарты жартамі, але заўтра такая шафа сядзела ля ўвахода ў наш аддзел і зыркала вачыма то направа, то налева. А сябар мой вечарам атрымаў за сённяшні дзень 1760 рублёў. I сто з іх выдаў ахоўніку.

* * *

Хай у начальства галава баліць, што рабіць, а я паціху пачаў шукаць сабе іншую работу. У тым, што наша фірма прагарыць, сумліву не было. Прыбытак мы давалі нязначны, а сябар мой штодзень атрымліваў ужо болын чымсьці чатыры месячныя аклады майго шэфа. I сум-ленне яго не мучыла. Наадварот, прыходзіў ён на працу, як на свята: вясёлы — само жыццё ў штанах, стараўся развесяліць усіх, жартаваў, показкі расказваў. I, здаецца, не заўважаў, з якой агідай адварочваюцца ад яго людзі, калі ён адыходзіў.

Я шукаў новую работу. Вечарам, ідучы дадому, я спыніўся каля дошкі аб'яў. Нічога цікавага не было.

- Што, работу выбіраеш? — пачуў я побач сябраў голас.

Я моўчкі зірнуў на яго.

- Дык мо пайшлі да мяне.

- Куды? — не зразумеў я.

- Як куды? На дысплей, на маё месца. Што — не справішся? Дзе дзенешся... Я табе рублёў па дзвесце ўдзень плаціць буду. Дзе яшчэ ты такія грошы заробіш?

- А ты што рабіць будзеш?

- Грошы атрымліваць. Ты ведаеш, колькі мне зараз плоцяць? I табе, і двум ахоўнікам хопіць. I ўсё законна...