Выбрать главу

Я адмовіўся.

А назаўтра ўбачыў, як сядаў на цвёрды зэдлік ля дысплея мой начальнік аддзела. Ужо былы.

* * *

Пасля гэтага сябра майго, які сядзеў цяпер між двух ахоўнікаў і спаў ці на паўвока назіраў, як пацее былы шэф, выпісваючы паказчыкі, пачалі паважаць. Інакш як па бацьку не клікалі, лісліва заглядалі ў вочы, і не было ў фірме той жанчыны, якая б не закахалася ў яго.

Сябар жа на працу хадзіў спраўна. Хоць мог бы прыходзіць толькі па грошы. Адседжваў дзень у мяккім раскладным фатэлі, атрымліваў дзённы заробак, разлічваўся з ахоўнікамі і «шэфам» і кіраваў дахаты.

* * *

«Шэф» вытрымаў тры тыдні. I, закаціўшы вочы пад лоб, страшным голасам закрычаў:

— Усё! Больш не магу!!! — і кінуўся ламаць камп'ютэр. З пенай на губах і пазадзіранымі пазногцямі яго забралі ў шпіталь.

Праходзячы паўз мяне да дысплея, сябар шапнуў: «Падумай...» Я кіўнуў услед яму галавою і моўчкі сачыў, як сядаў ён на рабочае месца, а потым як працаваў. Не, гэта быў талент. Геній! Мы прывыклі гэтымі словамі называць мастакоў і паэтаў, але геніі бываюць у любой справе, нават у спісванні паказчыкаў з дысплея...

* * *

Крах фірмы няўмольна набліжаўся. Учора, у палучку, нам не выплацілі грошай — няма на рахунку. Прэзідэнт фірмы быў гатовы да любых мераў — законных і незаконных, каб пазбавіцца ад майго сябра. А сябар быццам анічога не заўважаў. Скончыліся рублі, і ён стаў патрабаваць, каб выплочвалі заробак у валюце. Аднак пасля таго, як у прыбіральні ўзарваўея адзін з ягоных ахоўнікаў (а павінен быў другім увайсці ў яе сябар — першым ён даўно не заходзіў), сябар сказаў гучна, на ўвесь аддзел: «Усё!» — і пайшоў у кабінет да прэзідэнта.

Прабыў там доўга. А потым выйшлі яны з прэзідэнтам разам, абняўшыея, п'яныя.

— Можаш нас павіншаваць,— сказаў сябар, праходзячы паўз мяне,— я ўладальнік фірмы... Я купіў яе... З табою разам...

* * *

Па шэрым тле экрана адна за адною беглі лічбы. Мне здавалася, што гэта перапаўзаюць з краю да краю аднакія панумараваныя жучкі. Часам адзін з іх спыняўся і пільна ўзіраўся мне ў вочы...

1990.

Мроі

Кожны піша, як ён дыша. Булат Акуджава (Вольны пераклад на «трасянку») Сон розуму нараджае пачвар. Франсіска Гойя

Версія «А»

Раскінуўшы ногі на шырыню сваіх плеч, на дубе сядзеў пугач. Сядзеў і думаў.

Ягоныя суродзічы даўно паляцелі на паляванне, каб паспець за кароткую летнюю ночку здабыць ежыва. Ен жа не спяшаўся ўслед за імі. Ен думаў.

Проста пад дрэвам, на якім ён сядзеў, распа-чалі валтузню і смачны піск мышы. Пугач схамянуўся, зглытнуў сліну, падняў крылы і прыкрыў імі вушы. Мышы перашкаджалі яму. Ен думаў.

На месцы зорак на небе паступова пачалі вымалёўвацца маленькія і вялікія воблакі. Спачатку цяжкія: чорныя, потым лёгкія: белыя. Святло пачало свой нічым няспынны наступ на цемру. Пугач ведаў гэта. Але святло было яшчэ далёка, і ён толькі трохі прыплюшчыў вочы. Ен думаў.

I вось першы сонечны прамень слізгануў па вершаліне дуба, а потым балюча прайшоўся сваім вострым лязом па вачах пугача.

Пугач страпянуўся, узмахнуў крыллем і зляцеў з дуба.

Я не ведаю, пра што ён думаў.

Версія «Б»

Пры ўсім пры тык вечар быў вельмі ціхі і сарамлівы. Не было ў ім ні свежасці, ні паху бэзу, як звычайна бывае ў беларускай вёсцы. I ўсё ж гэта быў вечар. Паўнакроўны, моцны сабою, нехта сказаў бы нават — каржакаваты. I гэта таксама было б праўдай, калі б... не абгры-зены мундштук, які згубіў учора дзед Лаўрзн у горадзе, на Савецкай вуліцы, непадалёку ад кнігарні. Там яшчэ побач выставачная зала Саюза мастакоў месціцца, а далей — помнік апошнім героям-камсамольцам. За помнікам — інтэрнат, у якім доўгія тры дні жыў я нека-лі ў адной знаёмай маёй знаёмай, калі мая знаёмая паехала да сваёй знаёмай у Кіеў. У Кіеве я прабыў з месяц, не больш, а вярнуўшыся, зайшоў у інтэрнат да знаёмай. Пахла бэзам, і я спытаў:

- Вечарам у ДК фантастыку круцяць?... Я пайду.

- Білеты я ўжо набыла. На, мо загоніш?

- Няма праблем.

На прыступках ДК гуў натоўп у чаканні лішняга білеціка. Прыемна прайсці міма заклапочаных людзей, сцяўшы ў руцэ дзесятак білетаў, і, ніводнага не прадаўшы, зайсці ў залу і заняць цэлы рад крэслаў. А потым, калі нехта памкнецца сесці побач — перапыніць:

- Тут занята, зараз прыйдуць, во білеты.

Але білеты не спатрэбіліся. Правадніца пусціла нас у цягнік, нат не спытаўшы пра іх. Прыладкаваўшыся да бліжэйшага століка, мы сталі чакаць, калі падыдзе афіцыянт. Неўзабаве ён з'явіўся — у белым халаце, белым каўпаку, з белымі, выцвілымі вачыма.