Выбрать главу

- Што будзеце піць? — спытаў ён спрытна. Напіўшыся сцюдзёнай крынічнай вадзіцы, мы пачапілі берасцяную конаўку на раздвоенае дрэўца, дзе яна вісела раней. Трэ было йсці далей: шлях няблізкі. Пляцакі зноў урэзаліся ў грудзі, і мы пакрочылі наперад, не нагінаючыся да грыбоў і ягад, што смачна раслі злева і справа ад сцяжыны. У трэцім вагоне мы спыні-ліся, селі. Афіцыянт нешта позніўся. Ды і іншыя столікі былі пустыя. I крэслы — увесь рад направа ад мяне глядзеў кіно без седакоў. А фільм, што за фільм быў?

— Ведаеш, я не памятаю, нешта дужа аморфнае...— адказаў я знаёмай і прылёг побач.

Пахла бэзам. А вечар той быў самым сарамлівым. Хай сабе і першым, які я правёў далёка ад роднай вёскі, так і не даехаўшы да Кіева. I няхай даўно памёр дзед Лаўрэн, мундштук ягоны жывы, і зараз нага двае ён мне пра тыя тры дні, кожны вечар з якіх быў падобны да сённяшняга...

Версія «В»

Дождж шапацеў па лістоце.

Нудотны, без пачатку і канца: я заспеў яго на сярэдзіне. Дождж шапацеў і перашкаджаў пачуць, пра што гаманілі тыя двое пад адным парасонам. Чым яны зацікавілі мяне, чаму я спыніўся на гэтым прыпынку паводдаль ад іх? З твару яны былі падобныя адзін да аднаго, як мой адбітак у люстэрку да мяне. Але апранутыя — не як блізняты: па-рознаму. Я набраўся смеласці і падышоў бліжэй. Яны дамаўляліся ўжо пра новую сустрэчу, і адзін тлумачыў другому, як дабрацца да прызначанага мейсца:

- На 62-м «Т» даедзеш да трэцяй Зялёнай, потым на хуткасным ліфце спусцішся на пяты Узровень, сядзеш на 193-ці «М», выйдзеш на шостай Чырвонай, тут пачакаеш 76-ты «Е» і даедзеш да дваццаць першай Зялёнай. Зноў спусцішся на тры Узроўні і на 101-м «К» праедзеш сем прыпынкаў да пятнаццатай Ружо-вай. Там, на прыпынку, я і буду цябе чакаць.

- Прабач, я дрэнна арыентуюся пакуль ва ўсіх гэтых колерах, нумарах і ўзроўнях. Таму, будзь ласкавы, запішы мне, каб не наблытаць.

I галасы іхнія былі падобныя, і міміка. Яны настолькі былі занятыя сабою, што, здаецца, не заўважалі мяне і зусім забыліся пра нейкую асцярожнасць.

— Устыла-а...— прастагнаў першы,— і калі гэта скончыцца?...

У другога, у таго, што стаяў тварам да мяне, заблішчэлі ў вачах слёзы.

Падышоў 287-мы «Ц» да пятай Блакітнай. Першы, нат не развітаўшыся, хуценька ўскочыў у расчыненыя дзверы. Другі застаўся пад парасонам.

«Шчаслівыя...— падумаў я і пайшоў,— шчаслівыя... Іх ужо двое...» — Крокі мае запавольваліся, і раз-пораз я азіраўся на прыпынак, дзе стаяў пад парасонам не мой двайнік.

Версія «Г»

Цень мухі паўзе па сцяне — вялізны, быццам мыш. Хворы Антось ляжыць у ложку і назірае за ім. Муха паўзе па нябачнай нітцы, што вісіць каля лямпачкі, потым лёгка злятае з ніткі і пачынае нейкі незразумелы рытуальны танец вакол лямпачкі. Да яе далучаецца яшчэ адна муха, яшчэ, яшчэ і яшчэ... Вось ужо чорнае кола з шумам аблятае лямпачку, вось ператвараецца яно ў шар, які аблеплівае лямпачку нібы абажур. У хаце робіцца цёмна, як на вуліцы. I тады заўважае Антось, што ля парога свецяцца нечыя вочы. «Кот»,— думае ён, нагінаецца, дастае з-пад ложка пантофель і з крыкам «Апсі-ік!» кідае ў парог.

Жаночы віск адтуль прымушае Антося ўздрыгнуць.

Тым часам на фоне дзвярэй пачынае вымалёўвацца дзявочая постаць. Яна ўсё святлей і святлей, усё выразней і выразней. Дзяўчына ідзе да ложка. «Голая!» — з жахам бачыць Антось. I цягнецца ягоная рука да начніка, які вісіць над ложкам і пра які ён толь-кі зараз узгадаў. Дзяўчына набліжаецца; ейныя рукі ўжо над ложкам... Антось пстрыкае ўключальнікам...

Крык! Страшны, немы крык жанчыны!.. У пакоі пуста. Толькі на падлозе лужына крыві. Яна павольна расцякаецца...

Версія «Д»

Самая сур'ёзная размова якую я гутарыў здарылася аднойчы пад вечар у доме што рос пры дарозе і вокны ягоныя сляпілі вочы адзінокіх падарожных сваім брудным чырвоным колерам размазаным неахайным маляром на паўнеба і каб яшчэ трохі і сонца нашае стала б назаўсёды камуністычна-чырвоным бо няма ў свеце святлейшых ідэалаў чымсьці тыя якія вычытаў неяк Фрыдрых Энгельс у Карла Маркса і падарыў людзям разліўшы па кроплі ў кожны том ягоных і сваіх твораў сціпла выдадзеных летась па-беларуску выдавецтвам «Полнтнздат» у Маскве адкуль у 1917-м годзе зляцелі ўсе арлы ў цёплыя заморскія краіны каб жыць і не рада-вацца за тое што з кожным годам квітнее іхняя бацькаўшчына крывавым колерам які не схаваць нават шчыльна пераплеценым калючым дротам з якога ні адзін каваль у свеце не ўзяўся б выкаваць кальчугу для волата на гліняных нагах што хацеў падскочыць вышэй за галаву але налажыў у штаны і ўсе пра гэта адразу ж даведаліся не зважаючы на закрытыя межы і лепшыя ў свеце заглушальнікі «галасоў» якім анічога не заставалася раней як казаць праўду бо выдумаць такое было немагчыма.