Выбрать главу

Версія «ДЖ»

— Купляйце ката! Купіце ката!..

- Колькі просіш?

- Зараз палічым... Кожны квадратны міліметр — капейка. Перамножым. 25 тысяч на адзін мінус два нулі...— дзвесце пяцьдзесят... Купіце!

- Даю дзвесце.

- А-а-а... бяры.

- Я падумаю.

- Не пашкадуеце. На паўшапкі хопіць. А суп, што за суп... Пальчыкі абліжаце. Вы елі калі-небудзь суп? I я не еў. Але чытаў, што нашае пакаленне будзе есці суп!

- Я купіў бы. I грошы ў мяне пры сабе. Не здзіўляйцеся, што нашу такія вялікія грошы пры сабе — куды ж пакласці іх, калі апошнюю набедраную павязку ў мяне ўчора ў трамваі перапоўненым укралі. I не адчуў нават — во мастакі! А можа, вы параілі б мне, дзе можна павязку набыць. Ведаю, ведаю, што цяжка, ведаю, чым рызыкуеце... Але я вам тады талон на паўлітра вады дам — суп зварыце. Згода?

- Паўлітра вады!!! Бярыце маю. Новенькая! Новая. Вось тут толькі трохі працертая — дзед мой непаседлівым рос. За партаю так і круціўся... Шкадаваў потым пра гэта ўсё жыццё, плакаў, калі паміраў, але... Бярыце...

- Не, што вы. Як я магу забраць дарагі вам успамін. Не... Хіба што, калі вы так настойваеце... Вось вам талон... Ну, здымайце... Цеснаватая троху, ды нічога, не прывыкаць, разносіцца... Цяпер бы я й ката ў вас купіў, ды вады няма....

- Сёння будзе ў нас з жонкаю маленькае свята. Нарэшце ёсць і вада і кот разам... Пайду атавару талон... Эх... Нябось зайздросціш мне? Бачу, бачу...

- Хавайся!.. Міліцыянт ідзе!..

- Дзе? Эх... Няма ў жыцці шчасця. Трымай свой талон. Здымай павязку.

Версія «ДЗ»

Крызіс набліжаўся няўмольна. Лячэбня была перапоўненая хворымі, якія трызнілі, крычалі, прасілі лекаў. Іх давалі. I тады адыходзілі хворыя па двое, па трое, а калі трэба было — морг прымаў і больш. Знаходзіўся ён у глухім куточку ля самай бальнічнай агароджы, і каля яго заўсёды дзяжурыў малады чалавек у брунатным швэдары. Калі прыходзіў сюды чарговы хворы, ён прасіў яго худым, хісткім голасам: «Можа, табе твой... (тут ён называў нейкае кароткае слова, якое я аніяк не мог пачуць) ужо непатрэбны, дык аддай яго мне...» Звычайна хворыя аддавалі яму ўсё, што мелі, і голыя знікалі за дзвярыма трупярні. А ён тады выходзіў на вуліцу, да бліжэйшага тралейбуснага прыпынку, і па чарзе шаптаўся з застылымі ў чаканні людзьмі. Ад чалавека да чалавека — стаўкі раслі. Падыходзячы да апошняга, мажнага мужчыны з каўказскімі вусамі на паўтвару, ён казаў: «Сівы дае па трыццаць... I я гатовы аддаць...» Каўказскія вусы прапаноўвалі трыццаць пяць і забіралі ўсю партыю.

Гэта паўтаралася з дня на дзень. Усё скуплялі вусы, і чаму стаялі на прыпынку астатнія, я не ведаю. Мажліва, і сапраўды чакалі тралейбуса.

Версія «Е»

Воглы туман стаміў сабою вочы, і калі я выйшаў з лагчыны, на сонца, кветкі пахлі ва ўвесь нос. Былі кветкі ясоўтымі — губастыя і чырвонымі — языкатыя. Назваў я ім не прыдумаў, бо не хапіла часу добра разгледзець — сонца зноў зайшло за высокую скалу і наваколле ахутала сапраўдная чорная паўднёвая ноч, пра якую дома казалі: цёмна, хоць вока выкалі. Вока я выколваць не стаў, а проста прысеў на нейкі пянёк ля ног, каб перачакаць цемрыва. Пянёк незадаволена варушыўся пада мною, нешта бурчэў сам сабе, але нікуды не ўцякаў: куды пабяжыш у такую цямрэчу...

Нехта вялікі, пралятаючы паўз мяне, чыркануў крылом мне па скроні, і нябачная, ліпкая кроў тонкім цурач-ком пацякла за каўнер. На свежы пах крыві пачалі адусюль спаўзацца, сыходзіцца нейкія істоты. Я адчуваў іх смярдзючае дыханне, яны казыталі мае ногі, працягваючы свае доўгія целы, аднак напасці на мяне не адважваліся. Яны, пэўна, бачылі мяне і ноччу і дзівіліся невядомаму зверу. I гэта іх стрымлівала. Я думаў: дзе ж хаваюцца яны, гэтыя агідныя, брыдкія стварэнні, удзень, калі светла, калі коціцца між хмараў сонца? Бо колькі я ні йшоў — вакол былі толькі дзіўнай прыгажосці кветкі.

Кожная хвіля набліжала мяне да разгадкі — да выхаду сонца з-за скалы заставалася не больш хвіліны. I тады я ўзгадаў пра ліхтарык, што спаў у маёй кішэні. Я выхапіў яго і імгненна асвятліў наваколле...

Нада мною схіліліся кветкі: жоўтыя — губастыя і чырвоныя — языкатыя. Па нагах, як вужакі, віліся іхнія карані... Блішчэлі зубы ў ашчэраных пашчах...

Кветкі так і застылі ў нечаканым святле, як на фотаздымку, як НЕ жывыя...

Версія «Ё»

Крышыўся лёд. Рака цяжка дыхала, перапоўненая свежымі с.іламі, і хацела вырвацца з-пад зімовае скуры, што зберагала яе ад халадоў. «Няўдзячных больш, чымсьці тых, хто памятае дабрыню, бо яны часцей ёю карыстаюцца і выжываюць...» — думаў я, гледзячы з моста, як гуляе мускуламі рака і як разбягаюцца ва ўсе бакі па лёдзе шчыліны. Лёд рэпаўся на астраўкі-льдзіны, якія сплывалі ў радасных хвалях наперад, да сваёй смерці сярод цёплае вады. «Калі былі яны разам, адным панцырам, была ў іх сіла,— думаў я,— няўжо яны не разумелі гэтага?..» Але, не самі льдзіны разлучыліея на астраўкі, іх вымусіла рака, адна, адзіная, моцная... Якой не было чаго губляць, акрамя сваіх ланцугоў.