Выбрать главу

Самыя буйныя, самыя спелыя, самыя салодкія вішні былі звычайна ў самым вільчыку дрэва. У нас казалі — у шчыку. Даросламу дастаць іх, не рызыкуючы ўпасці, ніяк немагчыма было. Не чапаў да пары да часу іх і я. I толькі калі ўсе вішні лічыліся абабранымі, калі стаялі на падваконнях трохлітровыя слоікі і васьмілітровыя бутлі з цёмна-вішнёваю настойкаю з першых ягадаў, я залазіў да сваіх вішняў. Яны былі ўжо трошкі падвялымі, шмат якія падзяўбалі птушкі, але што гэта быў за смак! Ці знайду я словы, каб перадаць яго? Не варта, пэўна, і займацца гэтым... Дык чаму тады я ўсё гэта ўспамінаю зараз? А таму, што было, аказваецца, нешта светлае і цудоўнае і ў маім жыцці. Тое, прыгадваючы што, цяпер я шчасліва ўсміхаюся і думаю: а можа, усё ж і недарэмна я жыў на гэтай Зямлі.

Версія «О»

Дзеянне не рухалаея ні назад, ні наперад, сюжэт буксаваў і аўтар сядзеў, схіліўшы галаву над пачатым аркушам, пануры і злы на сябе, на ўсё і ўсіх. У такія моманты лепш да яго не падыходзіць, каб не зачапіць нейкім рухам, нейкім словам. Гэта ведала ўся сям'я, нават псіна Аракс і той замаўкаў, заціхаў на гэты час у сваім куце.

Аўтар глыбока ўздыхаў, круціў у руках аловак — ён пісаў выключна простымі алоўкамі — коўзаўся ў крэсле, уставаў, хадзіў па пакоі, зноў сядаў — думкі тапталіся на месцы і не зрушвалі, быццам баяліся чагосьці невядомага наперадзе...

Жонка аўтара ціха ўвайшла ў пакой і паставіла на стол кубачак кавы. Смачны пах заказытаў у носе аўтара. Ен адклаў аловак і ўзяўся за кубачак.

Піў аўтар маленькімі глыткамі, разглядваючы па чаты аркушык.

Усё, што было раней, дагэтуль, ён ведаў. Што будзе далей — не. Першапачатковую задуму зруйнавала логіка дзеяння, учынкаў герояў, над якімі ён ужо не быў гаспадаром. I «карыта», якое ён майстраваў некалькі тыдняў, раптам трэснула. Выкідваць жа яго не хацелася. Можна было вярнуцца на пару абзацаў, на пару старонак назад і працягваць дарабляць яго, абмінуўшы месца з трэшчынай.

Але як?

Галава маўчала. Аўтар дапіў каву, заціснуў кубачак у далонях і пачаў узірацца ў ягонае дно, у кававую гушчу. Убачыў ён там спачатку свайго бацьку, потым выкладчыка, пра якога даўно забыўся, потым ўзбярэжжа Чорнага мора, куды якраз і збіраўся ехаць галоўны ге-рой. Сярод загарэлых целаў на пляжы вылучаліся Яе — белае і Яго — худое. Ен і Яна весела гаманілі. Аўтар прыслухаўся, аднак не разабраў ні слова. «Трэба будзе выдумляць самому...» — падумаў ен і пачаў распранацца.

Няёмка было яму аднаму, апранутаму ў цёплую байкавую піжаму, стаяць пасярод адпачываючых голых целаў.

Распрануўшыся, аўтар падсеў бліжэй да герояў. «Эх, дыктафончык не захапіў!..» — пашкадаваў ён і прыслухаўся да размовы. Запомніць яе і сапраўды было цяжка. Навуковыя словы і медыцынскія тэрміны, з якіх шырока разрэкламаваным быў хіба што адзін толькі СНІД, так і сыпаліся з вуснаў герояў. «Яна ж у мяне хворая на СНІД, а ён пакуль ня ведае пра тое...» — прыгадаў аўтар. А гутарка была зараз найважнейшая: ад яе і залежаў якраз далейшы сюжэт. «Нельга пускаць гэту справу на самацёк, не хапала яшчэ, каб пасварыліся»,— падумаў аўтар, заўважыўшы, што герой пачаў збірацца дамоў адзін, і вырашыў, што, каб канчаткова не развалілася карыта, трэба прад-прымаць нешта яму самому. I ён падышоў да ге-рояў.

Дзяўчына ў здзіўленні падняла вочы і тут жа апусціла іх: яна зразумела — прыйшоў чалавек, які ўсё ведае. Хлопца ж такое бесцырымоннае ўмяшанне вывела з сябе.

I гэта спадабалася аўтару: «Будзе толк...» — падумаў ён і толькі хацеў павітацца, як заўважыў, што да хлопца і дзяўчыны (і да яго, зразумела) кіруюць тры развітыя фігуры. Мужчынскія, вядома.

- Цо пан хцэ? — спытаў адзін з іх, і аўтар здзівіў-ся: адкуль у Туапсе, у ягоным творы, палякі? «Мо не туды ўскочыў?» — азірнуўся ён і нахіліўся да хлопца з дзяўчынаю.

- Герр ніхт ферштэйн? — са страшным славянскім акцэнтам спытаў хлопец у аўтара, і аўтар моўчкі ўстаў. «Толькі не гэта»,— падумаў ён. Быць пабітым на старонках свайго твора яму ніяк не хацелася. I ён прыкінуўся гішпанцам: