Выбрать главу

Дзяўчына пералезла праз парэнчы гаўбца і сышла на зямлю, пад язмінавы куст. Ен адцвіў яшчэ вясною і зараз абсыпаў яе толькі мокрымі крапкамі нядаўняга дажджу, што хаваліся ў лістоце. «Добра жыць на першым паверсе...» — было апошнім, што паспела падумаць дзяўчына ў сваім зямным жыцці, бо з-за куста, прываблены прыгожым белым целам, ужо кінуўся да яе здаравенны дог. Яшчэ хвіліна, і ягоны гаспадар, хлюпаючы ў лужыне крыві, адцягваў сабаку ад свежае дзяўчыны...

Відзік лапатаў чужымі галасамі, жаўцеў целамі. Стомлены рыжы спаў у сваім доўгім ложку.

Версія «Ь»

Каб яшчэ крыху, стол паспеў бы падняцца на ногі і адказаць ударам на ўдар. Аднак лік ішоў на секунды. Маленькі (!) зэдлік узмахнуў арканам і лёгка стрыножыў стала. Па стадыёне пракацілася хваля воплескаў. I дзіўна было назіраць, як абдымаліся ў радасці франтаватыя крэслы, як скакалі і тупацелі табурэткі, як аелеплены перамогаю сівы паважаны фатэль цалаваў абшарпанае крэселка... Словам, усё, на чым сядзяць, святкавала перамогу.

Стрыножаны стол стомлена пазіраў на шчаслівую публіку і цярпеў на сабе нагу зэдліка, які фатаграфаваўся для ранішніх газет. «Прайграваць таксама трэба ўмець...» — падумаў ён і ўсміхнуўся ва ўвесь рот проста ў аб'ектыў. Гэты здымак абышоў усе газеты.

Вечарам парламент краіны, сабраўшыся на экстранае пасяджэнне, пастанавіў: за дагаворны матч арыштаваць і зэдліка, і стала. Перад расстрэлам стол крыкнуў: — Трымайце свае пачуцці пры сабе і не паказвайце іх нікому — вас могуць няправільна зразумець!

Зараз стол пасмяротна рэабілітаваны. I словы гэтыя, бадай, адзінае, што пасля яго засталося. А можа, толькі дзеля гэтага ён і жыў?

Ягоны запавет падхапілі сначатку дзесяткі паслядоўнікаў, потым сотні, тысячы, а цяпер — тысячы тысяч... Мы носім аднолькавыя маскі, на якіх — тая ўсмешка стала са здымка. I ніхто ніколі не ўбачыць нашыя сапраўдныя шчасце ці гора, радасць ці роспач... Далучайцеся да нас. Смейцеся з намі...

Версія «Э»

Усе чакалі дажджу. Узіраліся ў бяздоннае, бясхмарнае неба — зрэдку гіралятаў па ім, доўга не знікаючы, самалёт. След ягоны расплываўся на паўнеба і няспешна раставаў. Што самалёты? Птушкі і тыя ў гэтую спякоту не вылазілі са сваіх кублаў і схованак. I стаяла наўкола, асабліва ў лесе, маўклівая ціша.

Усе чакалі дажджу. Пясок на вуліцах вёскі зрабіўся пад коламі машын мяккім і расеынаетым. Вераб'і купаліся ў ім, як у вадзе. Толькі лёгкі пыл стаяў над іхняю чародкаю, нібы пара ў лазні... А стомлены спякотаю кот абыякава назіраў з цяньку за купаннем вераб'ёў, быццам быў ён сыты.

Усе чакалі дажджу. Каб хоць дзень за лета па-сядзець дома, не выходзіць на калгасную пан-шчыну.

Усе чакалі дажджу.

I ён прыйшоў. Сціпла. Ноччу. Як злодзей... Змачыў зямлю.

А раніцай сонца зноў заняло неба. I дзіўна: усе радаваліся, што дождж прайшоў. Хоць ніхто яго не бачыў, не чуў, хоць праз гадзіну сонца не пакінула ад яго аніякіх слядоў. Але птушкі радасна чырыкалі з самае раніцы, весела перагукваліся людзі...

Дождж падмануў усіх, але як мала трэба для шчасця.

Версія «Ю»

На шостым паверсе гучыць музыка. Не, на сёмым — там сёння павінна быць дыскатэка. А мажліва, і на восьмым, на якім толькі й дазволіў камендант таньчыць. Ці ўсё ж на дзевятым, дзе акрамя хлопцаў-фізікаў жывуць дзяўчаты-філалагіні? Вышэй дзесятага паверха ліфт не падымаецца — далей пешкам. Адзінаццаты маўчыць, як вады ў рот набраўшы. Дванаццаты спіць — у калідоры цёмна, як... Вось і трынаццаты. Апошні, вышэй — неба. Музыка гучыць недзе пад нагамі... На першым паверсе — цішыня. На другім, трэцім, чацвёртым, пятым — таксама. На шостым — гучыць музыка...

Версія «Я»

Усе дарогі некуды вядуць.

Спрадвечная ісціна. I можна было б на ёй не спыняцца, а крочыць далей. Мінаючы скрыжаванні, ростані. Ісці адному табе ведамым шляхам. Правільным? Ісцінным? Хто возьмецца адказаць? Хіба што вось той, адзіны, забыты ўсімі прыдарожны тэлеграфны слуп, паўз які праходзілі, праязджалі тысячы, мільёны такіх, як ты. Кожнага, хто праходзіць міма, ён можа ахарактарызаваць. А хочаш, можа і расказаць усё-ўсё пра цябе... Яны, слупы, народ уважлівы, кемлівы. Яму дастаткова зірнуць на тваю постаць, апратку, а калі ўдасца — твар, каб ведаць тваё мінулае і будучыню. Толькі вось ці раскажа ён? Хутчэй за ўсё прамаўчыць, думаючы пра сваё, пра сваю нялёгкую долю...

Адзінае, чаму ён ніколі не зайздросціць — гэта таму, што ён, у адрозненне ад нас, не можа рухацца. Стаяць. на месцы — ці не найвялікшая радасць, найбольшае шчасце ў гэтым жыцці. Ен не расце, але й не старэе так хутка. Гледзячы на яго, цяжка нават сказаць: колькі гадоў яму зараз. Прасмаленая скура ягоная — трывалая і моцная, бетонныя ногі — вечныя. I не страш-ныя яму ніякія хваробы, ніякія жучкі і звяркі. Ці ж гэта не шчасце?