Выбрать главу

Разбурае яго толькі час. Няўмольны. Непазбежна. Вось і застаўся ён ля гэтае дарогі адзін. Усе ягоныя калегі даўно паваліліся на зямлю і зрабіліся ёю, а ён стаіць. Назло вятрам і лёсу. Без шматкоў правадоў — стаіць. I праз гады ён захаваў сваю годнасць. Ен — слуп, і гэта кожны екажа, хто йдзе паўз яго.

Ці былі ў яго мары? Ці ёсць яны зараз? А хіба так істотна тое, што прыходзіць і адыходзіць і толькі блытае розум. Тое, чаго заўсёды бывае шмат, а плён дае нулявы...

I потым, не збываючыся, прыносіць толькі расчараванні.

Была ў яго сяброўка. Стаяла яна на другім баку шашы. Была яна высокаю і магутнаю апораю высакавольтнае лініі. Але гэта не перашкаджала ім кахаць адно аднога і думаць пра дзяцей. I вось, нарэшце, прыйшлі аднойчы етомленыя людзі, прынеслі невысокі слупок і закапалі яго пры дарозе. Радаваліся яны, гле-дзячы на свайго сынка. А гадаваўся ён разумным і дапытлівым і хутка — праз колькі дзён — стаў дарожным знакам. Ганарыліся ім бацькі, але... Аднойчы нейкі п'яны кіроўца звільнуў з дарогі і ўрэзаўся ў слупок... Не стала сынка. I паблякла жыццё... З часам захірэла дарога: недзе побач праклалі больш прамую і блізкую. Знеслі людзі апоры, паваліліся ад старасці і жыццёвых навальніц калегі слупа, а ён стаіць... Паглядае на тых, хто праходзіць, праязджае паўз яго мудрымі старэчымі вачыма. Ен, пэўна, ведае, што ўсе дарогі некуды вядуць. Некуды... А хацелася б, каб да шчасця.

Версіі, якім не хапіла літараў.

Версія 1

Чорны крумкач апусціўся на галіну перад вакном. Я сядзеў і маляваў. Чорны крумкач спытаў у мяне:

- Навошта ты гэта робіш?

Я якраз пацягнуўся, расправіў плечы — да хрусту ў касцях. Птушка чакала, і я адказаў ёй:

- Я задаволены працаю. Я доўга сядзеў схілены над малюнкам. Цела заклякла...

Чорны крумкач перабіў мяне:

- Я не пра тое. Я пытаю: навошта ты псуеш паперу?

Гэта было нахабствам. Але я быў задаволены сабою. Выпетраная працаю галава, адпушчаная на волю, была не супраць лёгкай размовы з птушкаю.

- Дзеля грошай. Я прадам гэтыя акварэлькі. Заўтра ж. I нехта будзе рады, набыўшы іх. Павесіць на сцяну і будзе карыстацца закансер-ваванымі маім настроем і маімі думкамі...

Чорны крумкач маўчаў. Доўга маўчаў. Потым сказаў:

- I ты ў гэта верыш? Наіўны чалавек... Кожны, гледзячы на твае малюнкі, будзе бачыць і думаць сваё, і нават назвы твае не дапамогуць...

- А хіба гэта так дрэнна?

- Ты пагадзіўся са мною — ты не мастак. Як мо-жаш ты станавіцца за мальберт, браць у рукі пэндзаль, калі... калі ня верыш у моц сваю, калі не баішся, што думка твая моя;а стаць прастытуткаю і будзе падладжвацца пад кожную, нават самую тупую галаву... Не стане адной, адзінай, непаўторнай...

- Ты сам мяне вымусіў так сказаць, а цяперака ловіш на слове...

- Бывай... Мне з табою нецікава...

Чорны крумкач узмахнуў крыллем і зляцеў з майго малюнка. Ен і сапраўды быў лішнім на ім, бо вельмі пра многае гаварыў.

Версія 2

— Пойдзем на пік Камунізму...— прапанаваў Антось. Маршрут быў звыклым, даўно пратаптаным, і я згадзіўся, не доўга думаючы. Не прайшло й гадзіны, як мы забыліся пра задуму, сядзелі ля тэлевізара і рагаталі з мульціка. I пазней тэлевізар нас не адпусціў. Вядомы палеантолаг расказваў, як афрыканскі і індыйскі сланы аб'ядналіся і ў кароткай вайне знішчылі ўсіх мамантаў. Узялі колькасцю і барбарскай лютасцю, якой цывілізаваныя маманты не чакалі. «Падвёў і матрыярхат,— зазначыў другі вучоны,— бо ваявалі ў мамантаў толькі амазонкі, а сланы выйшлі на вайну ўсе...»

- Тэлевізар цікава глядзець бясконца,— сказаў Антось. Мы гэтага зрабіць не маглі. Усё роўна некалі трэба адрывацца ад экрана, і мы адарваліся зараз.

Верталёт ужо чакаў нас. Мы ледзьве здагадаліся, дзеля чаго яго замовілі. I босыя, ведама — дзеці, ускочылі ў грузавы адсек, селі на мяхі з нечым дробным і круглым унутры. Антось думаў, што гэта бульба для альпіністаў, я — што цукеркі. Аказалася, яйкі. Мяшкі прамоклі пад намі адразу ж, з іх пацякла густая юшка. Мы расціснулі яйкі арлоў, што ляцелі на Памір.

- Уцякайма! — разабраўшыся, што да чаго, крык-нуў Антось, потым нечым доўгім і цяжкім кінуў у вакно і выбіў яго. Хацеў вылезці з верталёта, аднак моцны вецер з таго боку не выпускаў яго. Антось кідаўся да вакна і падаў. Падаў і всрталёт. Пік Камунізму няўмольна набліжаўся. I гэту аб'ектыўную рэальнасць ніхто не аспрэчваў.