Выбрать главу

Версія 3

Вечарам войскі рушылі наперад, на дэманстрантаў. Людское возера расступілася, дало дарогу танкам. Першая машына йшла прама, па людскім калідоры, а другая раптам рэзка павярнула ўправа. Крык тысяч людзей, стогны дзесяткаў заглушылі на момант грукат матораў і лязгат тракаў.

...А дзень выдаўся спякотны, сонечны — за трыццаць градусаў па Цэльсію. Многія хацелі піць, але блізка вада не прадавалася. I калі міма праязджала машына, што звычайна палівае вуліцы, людзі спынілі яе і прымусілі кіроўца паліваць натоўп. Многія падстаўлялі далоні, збіралі ў іх ваду, пілі самі і давалі дзецям...

...Раніцай людзі выйшлі на пляц. Учора зачынілі яшчэ два заводы і тысячы рабочых звольнілі без дапамогі, без надзеі нават на горшую будучыню. Вось яны ў сваіх рабочых робах, зараз перад вамі на пляцы. Яны прыйшлі з жонкамі і дзецьмі. Не чытайце плакаты, чы-тайце іхнія твары. Мінулая ноч была бяссоннай для большасці з іх. А да наступнай — яны не дажывуць.

...Ці ведаў той, хто выклікаў танкі, якія прасуюць зараз пляц, што большага шчасця ён проста і прыдумаць гэтым людзям не змог бы...

Версія 4

З аднаго надта ж багатага дома ўкралі нешта вельмі дарагое. Мо золата, мо абраз які Пскоўскай школы XVI стагоддзя. Не будзем удакладняць што, бо гэта зараз не важна.

Гаспадар выклікаў вядомага прыватнага дэтэктыва. Так і так, кажа, ляжала ўкрадзенае вось тут, у сейфе, зачыненае. Дзе захоўваецца ключ, акрамя мяне, ніхто не ведаў. Ключ і зараз на месцы, а сейф — адамкнуты і пусты. I я — губляюся ў здагадках...

- Праз пяць хвілін усе даведаюцца, хтс ўкраў і дзе схавана ўкрадзенае,— сказаў дэтэктыў.— Будзе толькі адна ўмова,— дадаў ён,— ніхто не павінен выходзіць з пакоя. Зачыніце, калі ласка, усе дзверы.

Дэтэктыў дастаў люльку, няспешна набіў яе тытунём, запаліў і задумаўся, гледзячы на раечынены сейф.

Пакой адразу ж напоўніўся тутунёвым дымам. Пакуль нябачным, і таму лепш было б назваць яго пахам.

Прабегла першая хвіліна — дэтзктыў засяроджана пыхкаў люлькаю. Гаспадар, гаспадыня і слуга стаялі паводдаль і ўважліва пазіралі на яго.

Прайшло тры хвіліны. Пакой напоўніўся смярдзючым пахам згарэлае табакі. Дэтэктыў быў хоць і вядомым, але, пэўна, не багатым, бо паліў ці не самы танны гатунак тытуню.

Заканчвалася пятая хвіліна. Дэтэктыў перавёў позірк ад сейфа да прысутных. Гаспадар раптам закашляўся, схапіўся за горла і закрычаў:

- Я ўсё скажу! Усё! Толькі выпусціце, выпусціце мяне адсюль! — і застукаў кулакамі ў зачыненыя дзверы. На яго, заплаканага, цяжка было паглядаць без шкадобы...

На пытанне рэпарцёра гарадской газеты, як удалося гэтак хутка правесці расследаванне, дэтэктыў коратка адказаў:

— Псіхалогія — тонкая рэч.

(Ад аўтара: уважлівыя чытачы вельмі проста змогуць аднавіць ход думак дэтэктыва і разгадаць, як, якім чынам ён вылічыў злачынца.)

Версія 5

Чалавек ішоў уздоўж чаргі і пытаўся: «Хто апошні?» Ніхто не ведаў. I тады чалавек спыніўся, бо вырашыў: «Я буду апошнім...»

Жанчына ішла ўздоўж чаргі і пытала: «Хто апошні?» Чалавек адказаў: «Я!»

Чарга за ім болыпала. Чалавек сказаў жанчыне: «Я адыду на хвілінку...» I пайшоў уздоўж чаргі, пытаючыся: «Хто апошні?» Ніхто не ведаў.

I тады чалавек вярнуўся да жанчыны. I стаў перад ёю. Сярод апошніх ён быў першым.

Версія 6

Сцяпан нарадзіўся ў вёсцы.

Гэля ў суседняй. Яны счакалі, покуль ім стане па васемнаццаць, і пабраліся.

Гэлі мроіўся горад, а Сцяпан хацеў быць трактарыстам і араць зямлю. Развіталіся без доўгіх спрэчак і крыўдаў.

У горадзе Гэля сустрэла Пятра. Ен быў трохі старэйшы за яе. Паспеў скончыць інстытут. Пятро цікава распавядаў пра свае будатрадаў-скія прыгоды, і Гэля выйшла за яго.

Аднак з часам высветлілася, што Пятру трэба была жонка-суразмоўнік, а Гэля ўмела толькі слухаць ды ўстаўляць недарэчы словы, і ён падаў на развод.

Жыццё пражыць — не поле перайсці... Пятро пераехаў жыць у інтэрнат і там у чытальным пакоі закахаўся ў Святлану. Яна таксама пажыла ўжо ў шлюбе. Але з-за мужа ў яе не было дзяцей. А такое жыццё Святлана лічыла пустым, непатрэбным.

Калі Святлана зацяжарала, Пятро занёс заяву ў загс і перабраўся ў ейны пакойчык.

Напачатку была ідылія. А потым пачаліся сваркі. Святлана аказалася кансерватаркай і не прыняла перабудовы з яе дэфіцытамі і талонамі. Пятро кінуў Святлану.

Сумная перспектыва — быць маці-адзіночкай і гадаваць дзіця на трыццаць пяць дзяржаўных рублёў. Але жыццё не было б жыццём, калі б не падкідвала свае неспадзеўкі. Святлана неяк стрэлася ў горадзё са сваім былым аднавяскоў-цам Грышкам. Ен толькі што прыйшоў з турмы. I няхай Грышка быў ужо сіваваты, але ж дзіцяці трэба бацька...