Выбрать главу

Ды нядоўгім было шчасце. Праз нейкі месяц вярнулася з адсідкі былая Грышкава сяброўка — баба гадоў за пяцьдзесят. I зноў засталася Святлана адна.

Баба любіла сядаць Грышку на калені і расчэсваць ягоныя некалі кучаравыя валасы. А Грышка любіў яечню. Аднойчы яго злавілі ў краме з дзесяткам яек за пазухай і адправілі на «хімію».

Баба тады паехала ў родную вёску да маці. Там узяў яе да сябе ў «прымы» стары бабыль. Жылі яны добра, злагадна, аж покуль дзед не памёр.

З часу вяселля Сцяпана з Гэляй прайшло паўгода...

Версія 7

к к к

л л л

м м м

О!

Версія 8

Горад курчыўся ля тваіх ног. Нясцерпны, невыносны смурод ягоных загнілых ран слаўся па акрузе. А ты не мог яму дапамагчы. Ты бачыў, як сцякалі ў мутную раку ягоныя ваніты, як адмірала ягонае цела і плямы амярцвення зліваліся між сабою. Горад быў яшчэ жывы, але смяртэльна хворы. I ты нічым не мог яму да-памагчы. Ты быў мурашкаю на высокім грудку пад час паводкі. Вада ўсё прыбывае і прыбывае, затоплівае бліжэйшыя пагоркі, але што ты можаш зрабіць, каб спыніць яе?.. Нічога...

Адчуваючы сваю слабасць, сваё бяссілле, ты паспрабаваў суцешыць сябе тым, што не адзін ты такі слабы, і не адзін падобны хворы горад на Зямлі... I скалануўся ад жудасці ўсвядомленага...

Версія 9

У апошнія гады пайшла мода на лятаючыя хаты. (Называю: «хаты» — дзеля разумення, пра што размова.) Выгадна: сёння заначаваў на Гаваях, заўтра — на Ямале. Купіў і я сабе такую. I, што вы думаеце, у першы ж вечар пашкадаваў выкінутых грошай. Колькі разоў заракаўся не верыць рэкламе, і вось — на табе, папаўся.

Па-першае, ляцець да Гаваяў ад нас не менш за паўгадзіны; па-другое, там яблыку недзе ўпасці — увесь бераг застаўлены хатамі сталых адпачывальнікаў і гавайцаў; па-трэцяе, сваркі з жонкаю пачаліся: яна хоча вечарам на Кубу, а я да абарыгенаў у Аўстралію; па-чацвёртае, паспрабуй зляці з наседжанага месца, адразу ж нехта зойме яго такою ж хатаю, і што хочаш потым рабі, а мне мая родная зямля мілей за ўсе іншыя, хай і цяплейшыя, і водныя, і экзатычныя.

Вось і пішу я зараз аб'яву: мяняю лятаючую хату — на звычайную. Толькі ці ж адзін я сёння такі разумны?..

Версія 10

Нялёгка міністру быць мі-ністрам. Асабліва вечарамі, калі трэба выклікаць сваю машыну і ехаць дахаты. Самым цяжкім у ягонай міністраўскай рабоце для міністра было вяртанне дамоў.

«Ох-хо-хо, хо-хо, хо-хо!..» — цяжка ўздыхаў ён і браўся за тэлефонную трубку. Потым адкладваў яе ўбок, тушыў святло і моўчкі сядзеў у цёмным кабінеце, слухаючы піск тэлефона. «Колькі ні сядзі, а рана ці позна трэба ісці...» — нарэшце думаў міністр, зачыняў свой кабінет і павольна крочыў па доўгім калідоры да ліфта, ветліва вітаючыся са шчыруючымі прыбіраль-шчыцамі. У вачах іхніх свяцілася павага да яго: працуе чалавек, сябе не шкадуе, усе даўно па норах сваіх разбегліся, а ён яшчэ тут...

Шафёр чакаў ля параднага пад'езда. Ен прывык да міністравых затрымак, але матор заўсёды заводзіў адразу ж, толькі ўбачыўшы міністра ў дзвярах. Не цярпелася, значыць. Аднак ехаў ціха, павольна, бо ведаў: міністр дамоў не спяшае. Пры першай нагодзе спыняўся задоўга да чырвонага святла на скрыжаваннях. Спачатку ён нерваваў, калі міністр увесь час прасіў яго прытармазіць, сцішыць ход, а зараз нават знаходзіў у гэтым асалоду, стараўся ехаць як павольней.

Але любая дарога рана ці позна сканчваецца. Нават службовая і жыццёвая не вечныя. Тым больш — штовячэрні шлях дахаты. Машына спынялася ля катэджа. «Дзякуй»,— казаў міністр,— заўтра ў сем»,— і, зачыніўшы дзверы, падымаў руку: «Да пабачэння».

Цяпер пакутны шлях да брамкі. Доўгі пераход па двары. Ключ. Не, лепш званок. Расчыненыя дзверы. Паказная радасць: «Папа вярнуўся!»

Не... Міністр клаў трубку на тэлефон і выключаў святло ў кабінеце. Глядзеў у вакно. На суседнім доме гарэлі вялізныя літары: «Никто не забыт, ничто не забыто!» Гэта ён ведаў дакладна, па памяці. Бо нехта залез нядаўна на дах і адбіў усе адмоўі. Цяпер гарэла пытальна: «Кто забыт, что забыто!» I клічнік, здаецца, сагнуўся, стаў падобным на пытальнік. «Пара,— нарэшце думаў міністр,— колькі ні сядзі — нічога не вы-седзіш...» — браў дыпламат і павольна крочыў да дзвярэй. Доўга корпаўся ля замка, з дапамогай падбегшай прыбіралыпчыцы — маладой, вабнай дзеўчыны ў кароценькім халаціку — зачыняў яго, аддаваў ёй ключы, пазіраючы на круглыя, моцныя калені, і ішоў да ліфта.