Выбрать главу

Чалавек выбег з падземнага перахода і стаў каля шапкі, паглядзеў у яе, задаволена падняў галаву і сустрэўся з маім позіркам. Не вытрымаў яго, адвярнуўся, засунуў руку ў кішэню, дастаў рубель. Патрымаў яго трохі над шапкай (шкадуе,— падумаў я,— ці, можа, апошні!) і апусціў у шапку. Потым павольна, нехаця, пайшоў у падземны пераход.

Я падбег да шапкі, хуценька паклаў у яе рубель і адразу ж адышоў.

Чалавек выскачыў з перахода, выняў траячку, шматзначна паглядзеў на мяне, кінуў яе ў шапку і зноў знік у зеўры перахода.

«Ці далёка ён паспявае адбегчы?» — думаў я, падыходзячы да шапкі. Пастаяў трохі ля яе, дастаў траячку, кінуў і адышоўся на сваё месца.

Чалавек выйшаў, прысеў, працягнуў рукі да шапкі, быццам хацеў яе падняць, а потым устаў, выпрастаўся, ледзь не да стойкі «смірна», палазіў у кішэнях, дастаў дзесятку, амаль не гледзячы ў шапку, кінуў яе.

Падыходзячы да шапкі з дзесяткай у руцэ, я злавіў сябе на думцы, што забыў, з чаго ўсё пачалося. I толькі адыходзячы ад яе, прыгадаў таго чалавека, які ўжо выбягаў з падземнага перахода.

Ен зноў дастаў рубель. «I дзе ён паспеў размяняць грошы?» — падумаў я, дастаючы з кішэні дзесятку.

Адыходзячы, я заўважыў, што каля нас сабраўся ўжо ладны натоўп гледачоў. Яны запляскалі ў ладкі, калі з падземнага перахода пачаў падымацца мой канкурэнт. Ен дастаў дваццацьпятку і сарваў гэтым яшчэ пару воплескаў. Але ляскалі не ўсе. «Мае заўзятары маўчаць»,— зразумеў я. I не памыліўся, бо заўва-жыў, як ажывіліся яны пры маім падыходзе і як абрадаваліся, калі згледзелі ў маіх руках паўсоценную.

Кладучы грошы ў шапку, я ўбачыў, як ад купкі гледачоў аддзялілаея трое мужчынаў. Яны прайшлі паўз мяне ў падземны пераход. Праз хвіліну адтуль выбег радасны супернік і ўрачыста паклаў у шапку дзве соценныя паперкі.

Я разгублена азірнуўся на сваіх заўзятараў. Яны зразумелі ўсё. Дзвесце рублёў — траячкамі, пяцёркамі і дзесяткамі — я клаў у шапку неўзабаве.

Канкурэнт не прымусіў доўга чакаць. Ен выйшаў зноў з дзвюма сотнямі. Я прыгадаў, як пасля маёй дзесяткі ён кінуў рубля, і вырашыў паўтарыць ягоны манеўр. Гул абурэння спыніў мяне. I, як штангіст, што заказаў адну вагу, а потым перадумаў, я адышоў назад, на сваё месца.

Дапамаглі зноў гледачы. Праз пару хвілінаў я высыпаў чатыры сотні рублёў у шапку. Аднак у майго канкурэнта «спонсары» былі куды больш багатымі. Лёгка ўзбегшы па прыступках, ён шпурлянуў у шапку тысячу рублёў.

Гэтак, па чарзе, падыходзячы да шапкі, мы даўно запоўнілі яе з верхам. Гледачоў большала, падзяліліся яны на дзве групы: ягоную і маю. З'явіліся лозунгі: «Дагонім і перагонім!», «Захоўвайце грошы ў андатравай шапцы!» і адзін — «Далоў!». Невядома, што далоў.

Прыехала тэлебачанне. Здымаць сюжэт для вячэрніх навінаў. Шапкі з-пад грошай, з-за грошай уясо не было відаць. Але рэпарцёра ўдалося ўгаварыць, што яна там ёсць. I ён прыняўся ўпэўніваць у гэтым тэлегледачоў.

Між тым нашыя заўзятары пачалі патрабаваць прамога эфіру і накіравалі дэлегацыю са сваёю петыцыяю да студыі тэлебачання. Тэлевізіёншчыкаў не адпускалі.

Мне ж было не да таго. Група падтрымкі збі-рала грошы, давала мне, і я, счакаўшы, пакуль адыдзе канкурэнт, нёс іх да кучы.

Тэлевізіёншчыкі ўключылі штучнае асвятленне. Пачаўся прамы эфір на ўсю краіну. I літаральна праз дзесяць хвілінаў замест грошай я стаў насіць да кучы квіткі пераводаў. Сумы ўрачыста аб'яўляліся вядучым праграмы і штораз выклікалі шквал авацый сярод заў-зятараў, якія зараз аб'ядналіся і сталі нашымі агульнымі.

Я стаміўся. I час ад часу пачаў пасылаць з квіткамі то аднаго, то другога хлопца з групы падтрымкі. Тое ж рабіў і мой канкурэнт. Гара грошай і квіткоў расла на вачах. Квіткі забіраліся паштавікамі, і замест іх да кучы прывозіліся мяхі грошай. Папяровая гара расла і расла.

I нарэшце настаў момант, калі мы з канкурэнтам падышлі да гары грошай і сказалі: «До!» Канкурэнт дастаў запальнічку, я — запалкі. Наступіла цішыня.

Хвіліна. Другая...

Мы стаялі каля гары грошай і нічога не рабілі — шкада было шапкі...

Версія 23

Пасля даўніх і нядаўніх сустрэч, пасля блізкіх і няблізкіх знаёмстваў нам з сябрам заставалася толькі прыняць умовы гульні, прапанаваныя высокім і невысокім, хударлявым і нехудар-лявым хлапцамі. Мы адышлі ўлева і паднялі рукі. Трэба было счакаць, калі міма будуць праходзіць людзі і закрычаць: «Страляйце, гады!» (або сукі, падлюкі, курвы, блядзі, паскуды, сволачы...— што прыйдзе ў галаву). Мы прастаялі з паднятымі ўгару рукамі хвіліну, другую, трэцюю, пятую... Рукі закляклі, пацяжэлі і моцна хацелі ўніз. Мы ледзь утрымлівалі іх уверсе. Але вуліца была пустая. Ні душы (у сэнсе — ні цела). I тады высокі і хударлявы параіўся з невысокім і нехударлявым. I яны вырашылі памяняцца з намі месцамі. Мы ўзялі ў іх па пісталету, а яны паднялі ўгару рукі і падрыхтаваліся крычаць: «Страляйце, сукі!» (альбо сволачы... гл. вышэй). Хвіліна. Другая. Пятая... Бачна ўжо: рукі ў іх адзеравянелі і просяцца ўніз. А вуліца была ціхая, як перад бамбёжкаю. Хоць бы цень (у сэнсе — цела) шалахнуўся дзе-небудзь паблізу. I тады высокі і хударлявы і невысокі і нехударлявы сышліся з паднятымі рукамі, каб параіцца, што рабіць. I вырашылі памяняцца з намі месцамі.