Выбрать главу

Версія 30

Канапа чакала мяне. Яна ведала — я прыйду не адзін. Якая асалода спружыніць услед целам! Канапа заплюшчвала вочы ў прадчуванні задавальнення... А я сёння не прыйшоў зусім. Я застаўся ў іншай канапы.

Версія 31

Калі сляпы ад нараджэння чалавек раптам стане відучым — што ён убачыць вакол сябе? Што ўбачыць ён з вакна свайго дома? Ці не захочацца яму, расчараванаму ўбачаным, аслепнуць зноў?..

Калі глухі ад нараджэння чалавек раптам зможа чуць — што ён пачуе вакол сябе? Ці не захочацца яму, расчараванаму пачутым, аглухнуць зноў?..

Тое, што яны ўбачаць ці пачуюць — вакол нас з дзяцінства. Мы прывыклі да яго і не бачым і не чуем. Яно з'ядае нашыя пачуцці, робіць нае калекамі — болынымі за сляпых і глухіх.

Кажуць, перад самай смерцю сляпыя на хвілю робяцца відучымі, а глухія — могуць чуць. Яны паміраюць шчаслівымі, з радаснымі ўсмешкамі на вуснах. I я ведаю — чаму.

Версія 32

Крокус.

Што такое крокус?

Усплыло ў памяці гэтае слова выпадкова. Само сабою. Узяў асадку, ліст паперы і напісаў: «Крокус» (гл. вышэй).

Крокус, наколькі памятаю,— нейкая кветка. Не эдэльвейс, аднак прыгожая і, пэўна, рэдкая. Чамусьці думаецца, што крокуеы павінны цвісці ў гарах, на горных лугах, і бачацца мне яны жоўтымі, хоць і не верыцца ў гэта. Растуць як экзатычныя ў нас нарцысы, макі альбо цюльпаны, засцілаючы сабою зямлю аж да далягляду, дзе неба зліваецца з зямлёю (ясоўтай, белай альбо чырвонай). А мажліва, й не. Мажліва, гэта рэдкія кветкі, кветкі-адзіночкі... Яшчэ ўсплывае з памяці (хочацца верыць, што ўсплывае, што я і сапраўды нешта ведаю пра гэтыя кветкі), што крокуеы вельмі далікатныя і, сарваныя, доўга не жывуць, вянуць проста на вачах. Бачыцца зараз мне голая скала, на якой, на тле неба, жаўцеюць гожыя, гордыя кветкі...

Са словам «крокус» узнікае яшчэ адна асацыяцыя. Есць знакамітыя фотапавелічаль-нікі, якія называюцца «Крокус». Гэта ўжо дакладна. Раней былі яны надта дарагімі — 100 рублёў. Цяпер іх зусім не відаць. У нас, у журфакаўскай фоталабараторыі, быў адзін «Крокус», але да яго наш выкладчык нікога не падпускаў. I, памятаю, былі «Крокусы» запаветнаю мараю тых аднакурснікаў, якія хацелі стаць фотарэпарцёрамі. На іх, аказваец-ца, можна было рабіць здымкі метровага памеру.

Можна яшчэ паразважаць, што я ведаю, якія асацыяцыі ўзнікаюць, калі я думаю гэтае слова: шапік «Крокус», дзе заўсёды можна набыць цыгарэты і гарэлку, «крок», «крокі», «рок», «рокаш» і нават — «кроквы»... Але вазьму зараз энцыклапедыю і зірну, што там напісана. Ага: «крокус, то же, что и шафран». Вось чаго не ведаў, таго не ведаў. Гляджу шафран: «Шафран (крокус), род трав сем. касатиковых. Ок. 80 видов в Европе, Передней и Средней Азии; в СССР ок. 20 видов. Мн. виды выращивают как декоративные: рыльца цветков Ш. посевного употребляют как пряность и для окраски пищ. продуктов. 3 вида в Красной книге СССР». У Ожэгава ў дадатак даведваюся: «2. Сорт сладких яблок...» (Як я мог пра гэта забыцца?..) «прил. шафранный, -ая, -ое и шафрановый, -ая, -ое (к I знач.), Ш цвет (желто-оранжевый с коричневым оттенком)».

Ну тут можна разгуляцца фантазіі: і «касатиковые», і «как пряность», і «для окраски пищ. продуктов», і «желто-оранжевый», і «сорт яблок»...

Аднак ужо не хочацца. Да таго ж, пра самае галоўнае я так і не даведаўся: дзе ўсё ж растуць крокусы — у гарах, у стэпе, а можа, у лясах?

Версія 33

Зона. Калючы дрот. Вышкі. Кулямёты. Сабакі. Краты. Камера. Параша. Паласатыя строі. Зэкі. Па каменнай падлозе паўзе блыха. Заўтра ёй на волю.

Версія 34

Бедненькі свет мой згарнуўся ў рог, і бачна мне стала яшчэ меней. Вочы на спіне, а йду я некуды ўбок і натыкаюся на свае рукі, што мацаюць сцяну майго жывата; пупок падміргнуў мне, маўляў, ідзі за мною, і я, безга ловы, панерыў яму, пайшоў следам і заблудзіўся зусім у сваіх валасах недзе за вушамі; доўга крычаў я і клікаў хоць каго-небудзь, але ніхто не адгукаўея, толькі аднойчы даляцеў да мяне нейкі гук, падобны да стрэлу; я пайшоў на яго і выйшаў да дзвюх гладкіх горак, на якія так і не змог ускараскацца, каб агледзецца.

Нават у самім сабе я такі дробненькі і разгублены.

Версія 35

Кропля вады ўпала на попел. Попел пачарнеў. А калі высах, на ягонай паверхні засталася ямінка.

Яблык упаў на зямлю. Пругка падскочыў і пакаціўся. Выбраў лагчынку па сабе і заціх.

Чалавек зачапіўся за камень, упаў. Падняўся, абцёр пыл са штаноў і пайшоў далей.

Версія 36

і г. д.

Працяг ёсць, але не будзе.

1987—1991 гг. і г. д.