Выбрать главу
Ніхто не зразумее з нас, Hi сейбіт, ні араты, Чаму каторы год калгас Дзяржаве вінаваты,
Чаму разбегліся сыны З сяла ад маці з татам I абыходзяцца яны Мізэрнаю зарплатай?
А бацька, скручаны, стары, Больш не прыпнуты страхам, Есць хлеб да гэтае пары Свой, ды з заморскім пахам.
Магчыма, трэба новы нэп Па мудрых запаветах, Каб есці свой уласпы хлеб I зноў карміць паўсвета.
А ЁН ЯШЧЭ ЖЫВЫ
Яго аж двойчы пахавалі, Яго мільёны праклялі I ўсе сумленныя назвалі Страшнейшым катам на зямлі.
А Ён хітруе, што нябожчык, Прыкінуўся, што нежывы, Яго жалезных крокаў пошчак Скаваў i волю, i правы.
Крадком Ён запаўзае ў душы I непрыкметна ў ix жыве, Усе жывыя думкі душыць У петрывалай галаве.
Ён бліскае крывавым вокам, I пасміхаецца, i рад, Што нехта не зусім далёкі Яго выкопвае загад
I так, як ён, жывое душыць, Слабейшых кідае па дол, Святы агонь у сэрцах тушыць, Бо сняцца «ворагі» наўкол.
З запырсканых крывёю кратаў, З прабітай кожнай галавы Ад Калымы да Курапатаў Гучыць, што ён яшчэ жывы.
Каб толькі не зрабіць праліку, Каб болей не было пагроз, Каб у маленькім i ў вялікім
Ён больш ніколі не ўваскрос.
Пільнуйцеся, адзінаверцы, I выкрасліце назаўжды З душы, свядомасці і сэрца Яго крывавыя сляды,
Бо день яго яшчэ не сцёрты I шлях дыміцца крыжавы, Таму трывожна, што i мёртвы Ён недзе, ў некага жывы.
УВАГА
Што ж, адмантуліў дваццадь год, I ўсе знялі артыкулы, Ды не растаў пагарды лёд, I ў вочы пальцам тыкалі,
Сцвярджалі голасна адны, Другія ціха трэнькалі: «Не, не саджалі без віны, Была, хоць i маленькая. Мяне ж, напрыклад, не ўзялі, Бо быў, як шкельца, чысценькі, А ix адразу замялі, Бо на-цыя-на-ліс-ці-кі. Не, не мацёрыя няхай, Ды не заплюшчвай вока, На ix прэтэнзіі начхай I не пускай высока. Рэа-білі-тацы-ю сваю Хай берагуць на памяць, А што ім спуску не даю, Як след няхай уцямяць. Hi граматы, ні ардэны Няхай ім i не сняцца, Не дачакаюцца яны Салідных публікацый. Мы ж, як i дваццаць год назад, Правераныя змалку, Калі хто вякне неўпапад, Ізноў накінем чалку».
Так «прывячалі» часам нас, Як пасынкаў адпетых, I душы бэсцілі не раз У гулкіх кабінетах.
Ківалі стрымана сябры, Заўсёды асцярожныя, А ты, нібыта конь стары, Быў путамі стрыножаны
I асцярожненька ступаў Сярод найбольш увішных, Усім дарогу саступаў I заставаўся ў «іншых».
Я нешта ўсё ж паспеў зрабіць, Прыйшоўшы з дзікай замеці, Мне ўзнагарод не зарабіць… Застацца б толькі ў памяці.
ВЯРТАННЕ
Сталі прахам, i пылам, i тленам Невядома за што i калі, I да трэцяга, мабыць, калена Ix радню i нашчадкаў звялі,
I таўром, як адзнакай праказы, Закляймілі на гібель i звод Кар'ерысты, злачынцы, пралазы Паслухмяны бяззбройны народ.
Страшным выракам «вораг народа» Казыралі ў сваей «барацьбе», Вынішчалі народ без звароту, А народам лічылі сябе.
За цвярозыя думкі i словы, За сумленне без жаднай віны Навылёт прабівалі галовы, Каб не думалі болей яны.
Прамаўчалі мы больш паўстагоддзя, Хоць i бачылі ўсё навылёт. I парэшце ў маўклівым народзе Свет убачыў вялікі Народ.
Не маўчым, а гаворым, гаворым I з патрэбаю, i без патрэб I прызналіся: есці нам сорам З кукурузай заморскаю хлеб.
О, каб столькі дабра, як Герояў, На зямлі нашай шчодрай было, Не прыпомнілі б сёння старое З пахам рошчыны наша сяло.
Зразумелі сумленныя людзі У адкрытым, галосным жыцці, Што ахвяры — сапраўдныя суддзі, A злачынцаў пакуль не знайсці.