Якуб Брайцев
Среди болот и лесов
© Оформление. ИПА «Регистр», 2013
(1861–1931)
Якуб Брайцаў
Вяртанне пісьменніка
Літаратурная спадчына Якуба Брайцава толькі цяпер прыходзіць да чытача, хоць жыў пісьменнік і пісаў свае незвычайныя творы ў XIX – першай чвэрці XX стагоддзя. Ён бы так і застаўся забытым аўтарам адной аповесці «Богачи», выдадзенай яшчэ ў 1889 г., каб не ідэя сына Васіля Якаўлевіча Брайцава[1] выдаць да стагадовага юбілею зборнік бацькавых твораў. Будучы ўпэўненым у прызнанні яго літаратурных заслуг у Беларусі, Васіль Якаўлевіч звярнуўся ў пачатку 1960 г. з лістом да старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР П.У. Броўкі[2], у якім напісаў: «Многоуважаемый Петр Устинович! 19-го февраля 1961 г. исполнится 100 лет со дня рождения старейшего писателя Белоруссии Якуба Романовича Брайцева. В литературно-критическом очерке Ф.Н. Доминиковского «Белоруссия в произведениях Я.Р. Брайцева»[3] приведены биографические сведения о жизни и деятельности писателя и обзор его основных произведений. Ф.Н. Доминиковский, известный ученый-геолог и литературовед, уделил большое внимание изучению наследия писателя и написал очерк и не успел его напечатать, т. к. внезапно скончался от паралича сердца. Его жена З.П. Доминиковская передала мне рукопись, и я посылаю ее для напечата-ния в одном из литературных журналов по Вашему усмотрению. Появление в печати очерка, несомненно, привлечет внимание и послужит, возможно, толчком к напечатанию сборника произведений Я.Р. Брайцева. Рукописи хранятся у меня, его младшего сына.
Как в жизни каждого человека прошлое с годами все ярче всплывает, так и у народа далекое становится близким. В литературных произведениях Я.Р. Брайцева даны этюды из прошлого белорусского народа, и сейчас, в пору расцвета его культуры и государственности, будет уместно помянуть писателя добрыми словами. Я надеюсь, что Союз писателей БССР воздаст должное памяти своего старейшего собрата, окажет содействие в напечатании его произведений и сохранит их для будущих поколений».
На гэтым лісце 6 лютага 1960 г. П.У. Броўка зрабіў рэзалюцыю: «А. Кучару.[4] Прашу вырашыць справу». Але на пасяджэнні прэзідыума праўлення СП БССР пытанне аб стагадовым юбілеі Я. Брайцава і выданні яго твораў не разглядалася[5]. Мяркую, што ліст Васіля Якаўлевіча з прыкладзеным да яго нарысам Ф.М. Дамінікоўскага быў перададзены ў рэдакцыю газеты «Літаратура і мастацтва», дзе тады загадчыкам аддзела пісем працаваў паэт С.П. Шушкевіч[6]. Менавіта С.П. Шушкевіч пад псеўданімам С. Койданаўскі змясціў у «ЛіМе» 17 лютага 1961 г. невялікі юбілейны артыкул пра Я. Брайцава, у канцы якога заўважыў: «Варта, каб спадчынай Якуба Брайцава зацікавіліся нашы літаратуразнаўцы, а Цэнтральны архіў БССР набыў рукапісы пісьменніка і даў магчымасць вывучаць іх нашым вучоным і пісьменнікам». Вядома, што С.П. Шушкевіч сустракаўся з Васілём Якаўлевічам і той падарыў яму фотаздымак бацькі, які быў упершыню апублікаваны ўжо да наступнага, 105-гадовага юбілею пісьменніка ў часопісе «Беларусь» з артыкулам зноў жа С.П. Шушкевіча. Зразумела, што артыкул 1961 г. быў заўважаны і абмеркаваны ў літаратурным архіве, а яго аўтар з ахвотай перадаў матэрыялы, якімі валодаў, для арганізацыі працы па набыцці рукапісаў Я. Брайцава. У хуткім часе завязалася перапіска літаратурнага архіва з Васілём Якаўлевічам, і ў пачатку мая 1961 г. ён прыехаў у Мінск з добрым пакункам літаратурнай спадчыны свайго бацькі і быў ветліва і ўдзячна прыняты ў калектыве архіўных супрацоўнікаў. З той пары прайшло больш за пяцьдзясят гадоў. Многія літаратуразнаўцы звярталіся да твораў Я. Брайцава, і ў іх працах зроблены аналіз яго рамана «Среди болот и лесов», а найбольш аповесці «Богачи». Але да выдання зборніка лепшых твораў пісьменніка так і не прыйшлі.
Першым, хто задумаўся над несправядлівасцю пісьменніцкага лёсу Я. Брайцава, быў выдатны беларускі паэт Алесь Пісьмянкоў. Па праву зямляцкага паклікання[7] Алесь Уладзіміравіч узяўся за вывучэнне твораў Я. Брайцава з тым, каб прапанаваць якому-небудзь выдавецтву зборнік і ўрэшце адкрыць для беларускага чытача яшчэ адно імя ў нашай літаратуры. У сваім артыкуле «Забыты Брайцаў» («ЛіМ». 26.02.1999) А. Пісьмянкоў успамінаў сустрэчу са сваім школьным настаўнікам, выдатным краязнаўцам Аляксандрам Іосіфавічам Нікіценкам і яго скрушныя словы: «Забылі Брайцава, зусім забылі, а шкада: прыгожы быў чалавек». З гэтым і прыйшоў Алесь Уладзіміравіч у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва – выправіць недахоп памяці, тут знайшоў сваіх аднадумцаў, тут былі зроблены першыя крокі па вяртанні пісьменніка ў літаратурны кантэкст. На вялікі жаль, толькі першыя крокі: 23 красавіка 2004 г. Алесь Уладзіміравіч раптоўна пайшоў з жыцця. Яго ідэю вырашылі не адкладваць. Праца па ўкладанні зборніка была распачата ўжо выключна намаганнямі супрацоўнікаў архіва-музея. Пасля быў доўгі шлях блукання гэтага зборніка па выдавецтвах. Яго выпрабоўваў лёс, як не аднойчы выпрабоўваў і яго аўтара.
1
В.Я. Брайцаў (1902–1968), хірург, прафесар, некаторы час з’яўляўся галоўным урачом Крамлёўскай бальніцы.
3
Ф.М. Дамінікоўскі (1905–1949). Рукапіс названага нарыса захоўваецца ў БДАМЛМ. Ф. 7. Воп. 1. Адз. зах. 28.
4
А.Е. Кучар (1910–1996), крытык, драматург, у 1960 г. з’яўляўся літкансультантам СП БССР.
5
Пра гэта сведчаць «Пратаколы пасяджэнняў прэзідыума праўлення СП БССР». БДАМЛМ. Ф. 78. Воп. 1. Адз. зах. 92.