Выбрать главу

Co marnotractwo dało Hrehoru Ościku?

Miasto stolca godności, był u kata w łyku.

Ieslize tedy i ty nie chcesz być u kata,

Umiejże się tu rządzić i twe młode lata.

(Laurenci 1972: 99)

“Прадмова..." засцерагае не ад здрады, якая сама па сабе – толькі вынік папярэдніх памылак, але ад марнатраўства i свавольства, якія з’явіліся яе прычынамі. І марнатраўства пры гэтым разумеецца не толькі як неашчаднасць да маёмасных i грашовых каштоўнасцяў, пакінутых у спадчыну руплівымі продкамі, але найперш як спусташэнне славы i гонару роду, занядбанне маральнай спадчыны продкаў, этычных прынцыпаў i перакананняў, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

3 услаўлення роду Осцікаў i пачынаецца сам “Лямант...", напісаны ў форме “аўтабіяграфіі", споведзі галоўнага героя – вырадка i здрадніка са старадаўняга заможнага роду, спараднёнага з Радзівіламі, прадстаўнікі якога нязменна займалі высокія ўрадавыя пасады у Вялікім Княстве Літоўскім i мелі радавы герб Трубы, прыняты пасля Гарадзельскай yнii (1413) прапрадзедам Рыгора – Хрысціянам Осцікам:

Był to iście dom zacny Ościkow nazwany,

Tu w Wielkim Księstwie Litewskim z czasow dawnych sławny.

Ktory za herb swoj zawsze trzy trąby nosili,

Co ich uczciwe sprawy wszem wobec głosili.

(Laurenci 1972: 100)

Па тагачаснай традыцыі, паэт, калі піcaў пра нейкую падзею, пачынаў звычайна з яе прадгісторыі, калі пicaў пра жыццё караля – згадваў яго папярэднікаў, а нярэдка звяртаўся i да біблейскіх першавытокаў: на гістарычную паэзію яшчэ ўплывалі законы, выпрацаваныя на працягу многіх стагоддзяў стваральнікамі летапісаў i хронік.

Акрамя традыцыі былі ў аўтара i іншыя важныя прычыны для ўслаўлення ў паэме старажытнага роду Осцікаў – тым самым падкрэслівалася выключнасць учынку Рыгора Осціка на фоне слаўных дзеянняў ягоных продкаў. С. Лаўрэнці засяроджвае ўвагу на вернасці Осцікаў каралю i Айчыне, на мудрасці ix i добрасумленнасці ў дзяржаўных справах, калі кароль:

Sadząc ich w ławicę swą, do swej zacnej rady,

Zwierzał im swych tajemnic, nie bacząc w nich zdrady.

(Laurenci 1972: 100)

Невыпадкова, што акрамя родных братоў, Мікалая i Юрыя, здраднік персанальна ўзгадвае яшчэ свайго дзеда, таксама Рыгора. Рыгор Осцік-старэйшы тpaпiў, як i Канстанцін Астрожcкi, у маскоўскі палон пасля паражэння над ракой Вядроша (14 ліпеня 1500 г.), але, як i Астрожскі, адмовіўся перайсці на службу да князя маскоўскага Івана III, i дзевяць гадоў знаходзіўся ў вязніцы (вярнуўшыся на радзіму, стаў ў 1510 г. трокскім ваяводам):

Nie pomniałem na stałą wiarę mego dziada,

Ktorą statecznie chował, choć nań przyszła biada.

Gdy w okrutnych okowach na Moskwie więzienie

Cierpiał, wżdy stale chował Panu swe sumnienie.

I chociaż mu nagrodę sowitą dawano,

Wżdy mu przysięgi jego namniej nie złamano.

Wolał podjąć więzienie za uczciwe sprawy,

Niżli złamać przysięgę, a dojść tym złej sławy.

Wolał przysięgę pierwszą chować Panu swemu,

Niżli drugą ucynić Kniaziu Moskiewskiemu.

Nic mu niestraszne było moskiewskie więzienie,

Statecznie w onym chował cnotliwe sumnienie.

(Laurenci 1972: 106 – 107)

Станоўчых герояў патрабавала сама жанравая спецыфіка твораў такога тыпу: лямантаў, плачаў, галашэнняў i г. д. Ляманты змяшчалі ў сабе звычайна элементы павучання, настаўлення; нябожчык, па якім гучаў плач, паказваўся бездакорным, цнатлівым чалавекам, вартым павагі i пераймання. Паэма С. Лаўрэнція пабудавана зусім па іншых прынцыпах – гэта лямант нягодніка, які заслужыў сваімі ўчынкамі адно пагарду i агіду. Спачуванне да Осціка ўзнікае толькі ў фінале твора – калі прысуд ужо вынесены, пакаранне непазбежнае, герой раскайваецца; зрэшты, гэтае спачуванне не выходзіць за межы традыцыйнай хрысціянскай міласэрнасці да кожнага грэшніка, да кожнай загубленай душы. Але станоўчыя, пpoцiлеглыя вобразу галоўнага героя персанажы ў паэме прысутнічаюць – гэта вышэйпамянёны дзед Рыгора Ocцiкa i брат здрадніка Юрый, мсціслаўскі, а затым смаленскі ваявода. Высакароднаму жыццю Юрыя Осціка ў “Ляманце..." прысвечана не адна старонка, падкрэсліваецца прыхільнасць да Юрыя Бога i караля, заслужаная цнатлівасцю, сумленнасцю i няспыннымі клопатамі пра Айчыну. Гэтае свецкае “жыцie" i папярэднічае апісанню аблуднага жыццёвага шляху галоўнага героя.

Для свайго часу Рыгор Осцік з’яўляўся фігурай каларытнай i незвычайнай. Ягонае жыццё было багата насычана злачыннымі аферамі i супрацьзаконнымі ўчынкамі, у якіх не апошнюю ролю адыгралі яго буйны тэмперамент i пагарда да агульначалавечай маралі. Аўтар “Ляманту..." апісвае прыгоды свайго “героя” з падрабязнасцю прыватнай xpoнiкi: ад моманту здрады Рыгора Осціка жонцы да вынясення яму смяротнага прысуду за здраду Айчыне.