Выбрать главу

Gdy iak drzewo dostałe z roskwitłym owocem

Sliczny mąż z dziateczkami stoi radząc o czym,

A przy nim oblubienica iak z latorostami

Albo winna macica roskoszna z gronami

Stoi iako oliwne drzewko uslachcona,

Przed nią śliczne coreczki a za nimi ona.

(Kołakowski 1584: 14)

І толькі пасля таго, як эмблематычны малюнак сямейнага шчасця ўсталёўваецца у чытацкай свядомасці, ён пачынае ажываць, насычацца канкрэтнымі дзеяннямі земляроба:

W Wiosne sie gospodarstwem pięknym zabawiaią:

Tu sieią, owdzie orzą, winnice kopaią.

Teres żyznemi zierny ziemie opatruie,

A Aurora z Tytanem wczasem ie ratuie.

(Kołakowski 1584: 14)

Маляўнічым апісаннем веснавых, летніх, а потым і восеньскіх сельскагаспадарчых прац, паэт не толькі кампенсуе недахоп вобразнасці ў папярэдняй, дыдактычнай частцы, але і стварае кантраст з суровай атмасферай апошняга раздзела “Старасць, падобная да Зімы”. Гэты раздзел, прысвечаны старасці і набліжэнню смерці, з’яўляецца важнейшым у паэме, бо праблема смерці – найбольш сур’ёзнае выпрабаванне філасофскай і мастацкай праграмы кожнага пісьменніка (Ziomek 1995: 246).

Уславіўшы радасці дзяцінства, хараство маладосці і абавязкі сталасці, С. Кулакоўскі мусіў паказаць аблічча старасці і растлумачыць немінучасць смерці. Безумоўна, аўтар “Чалавечага веку” мог пайсці ўслед за сваімі папярэднікамі і традыцыйныя нараканні чалавека на старасць суцяшаць згадкамі пра раскошы папярэдніх этапаў жыцця. Катэгарычна сцвердзіць, як Цыцэрон: “Прыемным у старасці, як я ўжо неаднойчы казаў, ёсць тое, што мы можам згадваць ранейшыя часы і карыстацца сабранымі пладамі” (Cicero 1960: 2, 49). Альбо спытацца з дакорам, як М. Рэй: “Azażeś już nie przetrwał wiosny onej nadobnej, zazieleniałej młodości swojej? Azażeś nie przetrwał lata i jesieni, z którymi wszytki żywności przypadają, onych wesołych a wdięcznych średnich czasów swoich? A gdyś już przyszedł do zimy a do chłodniejszych czasów swoich, a czemuzbyś też nie mial już uzyć wdzięcznego pokoiku swego?..” (Rej 1914: 2, 127).

І сапраўды, спасылаючыся на сачыненне Цыцэрона “Пра абавязкі”, С. Кулакоўскі адзначае, што старасць атаясамліваецца з мудрасцю і выклікае павагу ў маладзейшых, падкрэслівае высокі грамадскі статус старасці і нагадвае пра актыўны ўдзел мудрых старцаў у палітычным жыцці старажытнага Рыма. Але ў фізіялагічным аспекце старасць бачыцца паэту адназначна непрыемнай і брыдкай, гэта цяжкі і пакутлівы перыяд жыцця, бязрадаснае існаванне на парозе смерці:

W ten czas gnusność, lenistwo człowieka sie chwyta,

Czymby swą mdłość podpomoc mogł, pilnie sie pyta.

Ano chodzić po izbie iuż zaledwie może,

Niżli na czuły Koń wsieść, miley mu na łoże.<...>

Aż nawet do dziecińskiey własności przychodzi,

Że iuż nie może chodzić, aż go kto podwodzi.

Do matki, to iest w ziemię pragnie z tego świata:

Stąd poszedł tam przychodzi, wywiodły sie lata.

(Kołakowski 1584:18)

У паэме “Чалавечы век” мы не знойдзем апісанняў хараства зімовай прыроды, бо зіма для паэта – непрывабная, страшная пара, якая асацыіруецца не толькі са старасцю, але і са смерцю. Смерць можна прыняць, змірыцца з ёю, але ўслаўляць яе не выпадае ні паганскаму філосафу, для якога смерць – непазбежная з’ява ў Прыродзе, ні хрысціянскаму паэту, для якога яна – трагічны вынік грэхападзення чалавека.

У паэме С. Кулакоўскага антычная ідэя цыклічнага кругазвароту і вечнага аднаўлення Прыроды на дзіва гарманічна спалучаецца з хрысціянскай ідэяй уваскрашэння мёртвых і стварэння Новага Сусвету. Цяжка знайсці ў тагачаснай паэзіі яшчэ адзін твор, дзе б так паслядоўна выяўлялася ідэя непадзельнасці Зямлі і Чалавека: не толькі пры жыцці, але і ў смерці. Бо цела нябожчыка нібыта зерне кладуць у зямлю, і яно разам з зямлёй чакае пачатку новага Года, новага Жыцця, новага Сусвету:

Y przykryła go ziemia między groby ciemne,

Duszę w Niebo posłała, ciało w cienie ziemne

Iako ziarno ubogie aby tam leżało,

A gdy nowy Rok przyydzie aby zaś powstało:

Gdy sye Niebieska światłość ukaże z obłokow

A pałaiących ziemię napełni rostokow,

Gdy Niebieskie żywioły zaczną nowe biegi,

A ziemię ochędożą zebrawszy z niey śniegi.

Y ukażą nowy śwat: obumarłe z ziemię