Выбрать главу

Сама паслядоўнасць падзеяў у паэме адпавядае ў асноўным паслядоўнасці гэтых падзеяў у рэальным жыцці i таксама прыводзщь чытача да лагічнай высновы: паход Крыштафа Радзівіла з’яўляўся як збройным, так i маральным пакараннем ваяўнічых, агрэсіўных маскавітаў за крыўды, на працягу многіх гадоў нанесеныя iмi ліцвінам.

Невыпадкова напалоханыя нечаканым рэйдам Радзівіла мірныя рускія жыхары, якія, пакінуўшы сваё жытло i маёмасць, збегліся ў Старыцу пад абарону Івана IV, з дакорам гавораць цару наступныя словы:

Grechi naszy czy twoi wsich nas pohubili,

Użo Litwa puł carstwa twojego wybili.

Ty był choteł wsiu Litwu wziat niesprawiedliwie,

Otoż Litwa samoho wojujet straszliwie.

(Rymsza 1972: 209)

Матыў справядлівай помсты, пакарання ворага праходзіць праз усю “Дзесяцігадовую аповесць...", з’яўляецца як бы працягам матыву абароны Айчыны. І гэта заканамерна, бо абарона Айчыны ад ворага i помста ворагу за нанесеныя Айчыне крыўды – галоўная тэма i паэмы А. Рымшы, i паэмы Ф. Градоўскага, i ўсёй героіка-эпічнай паэзіі Беларусі i Літвы XVI ст.

Вобраз Крыштафа Радзівіла створаны ў “Дзесяцігадовай аповесці..." не прыдворным панегірыстам, а воінам-паплечнікам, які відавочна аддаваў перавагу канкрэтным, рэалістычным штрыхам перад вонкава-прыгожымі рытарычнымі фігурамі. А. Рымша свядома падкрэслівае тыя рысы польнага гетмана літоўскага, якія выклікалі павагу да яго з боку простых жаўнераў i маглі служыць прыкладам для маладых воінаў:

Sam ustawicznie jezdził srtaży doglądając,

Jednych zwodzi, a drugich na to miejsce dając.

Nic to wstać o pułnocy, jeździć po obozie,

By lud prześpiesznie leżał, sam strzeże na mrozie.

(Rymsza 1972: 167)

Паэт акцэнтуе ўвагу не столькі на военачальніцкіх здольнасцях Радзівіла, колькі на праяўленых ім жаўнерскіх якасцях: уменні пераносіць голад i холад, здавальняцца толькі самым неабходным, абыходзіцца доўгі час без звыклай для прадстаўнікоў арыстакратыі раскошы. Напрыклад, А. Рымша апісвае, як пасля чарговай ваеннай прыгоды Крыштаф у суправаджэнні некалькіх слуг вяртаецца апоўначы ў лагер:

Przyjachał, drży by ryba wywleczona z wody,

Co rozumiesz, na ten czas jakie Pan miał gody.

Ognie wszystki deszcz zgasił, a drew suchych niemasz,

Całkiem leżał mokrzuczki i do koszule aż.

Toż nazajutrz u ognia Pana rozebrali,

Gdy się ugrzał i jeść już potym jemu dali.

(Rymsza 1972: 165)

Воінская мужнасць, рыцарскае ўмельства былі якраз тымі якасцямі Крыштафа, якія набліжалі яго да асноўнай масы беларуска-літоўскага воінства, яны не гарантаваліся самі па сабе радавітасцю i багаццем Радзівіла, а выхоўваліся i гартаваліся ў шматлікіх бітвах i паходах. Праз вобраз Крыштафа Радзівіла А. Рымша паказвае нялёгкае, суровае жыццё жаўнера ўвогуле, сцвярджае, што сапраўдны гераізм заключаецца не толькі ў незвычайных подзвігах, але i ў знешне непрыкметным штодзённым служэнні Айчыне.

У паэме А. Рымшы згадваюцца многія ўдзельнікі Лівонскай вайны, паплечнікі польнага гетмана літоўскага: Mixaiл Гарабурда, Гальяш Пельrpымoўcкi, Кашпар Бекеш, Філон Кміта-Чарнабыльскі. Але ix вобразы занадта неакрэсленыя i неразвітыя ў параўнанні з вобразам Крыштафа Радзівіла (калі ўвогуле можна назваць вобразамі аднаразовыя ці двухразовыя згадванні імёнаў, а менавіта гэткім чынам уведзена ў паэму большасць “персанажаў"), Затое побач з вобразам галоўнага героя паўстае у “Дзесяцігадовай аповесці..." калектыўны вобраз удзельнікаў выправы Радзівіла. Апісваючы пераправы цераз рэкі, пераходы праз лясы i балоты, сутычкў з ворагам, паэт часцей за ўсё не называе канкрэтных імёнаў, а звяртае ўвагу чытача на калектыўныя дзеянні жаўнераў, стварае каларытныя масавыя сцэнкі. Aпicaннi А. Рымшы – звычайна вельмі маляўнічыя, прадметна-змястоўныя, з мноствам яскравых, адметных дэталяў. Аутар “Дзесяцігадовай аповесці..." – майстра дэталі, i гэта ў першую чаргу абумоўлена яго чалавечай назіральнасцю i глыбокім веданнем жаўнерскага рамяства. Вось як ён, напрыклад, паказвае халодную восеньскую раніцу ў вайсковым лагеры:

Rano gdy już namioty słońce ogrzewało,

Mroz już ginie, a wdzięczne ciepło nastawało.

Zbroje z potu mrożnego już poocirali,

A gęstą mgłę trąbami w szelinę zagnali.