Выбрать главу
(Rymsza1972: 205)

Паэт выдатна спалучае ў гэтых радках рэалістычную, прадметную дэталь (жаўнеры, як толькі прачнуліся, перш за ўсё даводзяць да ладу зброю, праціраюць яе ад шэрані) з прыгожай метафарай (гукі трубы рассейваюць густую імглу, заганяюць яе ў гушчар). Больш таго, у самой дэталі тоіцца метафара (марозны пот), а метафара, у сваю чаргу, заснавана на канрэтнай дэталі (раніца ў лагеры заўёды пачынаецца гукамі трубы).

Труба гучыць у А. Рымшы на працягу ўсёй паэмы, i ўдзельнiкi паходу куды часцей сустракаюць раніцы, чым праводзяць вечары, менавіта таму, што ранiцай грае труба. Часам да трубы далучаюцца яшчэ бубны, i тады апісанне раніцы ўражвае асаблівай урачыстасцю, поліфаніяй гукаў i фарбаў:

Zorza swe złote włosy wszędy rozpuściła,

Wszystkie nocne ciemności w morze zapędziła.

Jasne słońce już świeci na te niskie grody,

Biała jasność oświeca pola i ogrody.

Trąba po rosie swoj głos straszliwy wydaje,

Bębny huczą, a pałka od nich nie odstaje.

Wiatr lekuchny chorągwie pięknie rozpościra,

Pan Trocki z swym rycerstwem k Toporcu nacira.

(Rymsza 1972: 195)

3 раніцай i голасам трубы звязана ў паэме большасць aпiсанняў прыроды, бо А. Рымшу, як i іншых тагачасных паэтаў, прырода сама па сабе яшчэ мала цікавіла, ранішні спеў трубы з’яўляўся для яго састаўной часткай агульнага воінскага рытуалу, неад’емным атрыбутам рыцарства. Між тым такія aпiсанні прыроды, замалёўкі з натуры істотна ўпрыгожвалі твор, абцяжараны немастацкімі, фактаграфічнымі элементамі (напрыклад, геаграфічнымі назвамі).

Хаця А. Рымша добра ведаў антычную літаратуру i арыентаваўся пры стварэнні “Дзесяцігадовай аповесці..." на класічныя ўзоры (“Іліяду" Гамера, “Энеіду" Вергілія, “Фарсалію" Лукана), што адбілася як на агульнай паэтычнай культуры твора, так i выявілася ў канкрэтных супастаўленнях, параўнаннях, лакальных стылізацыях у тэксце, але ўсё ж лепшымі мясцінамі “Дзесяцігадовай аповесці..." сталі непрэтэнцыёзныя, выкананыя ў жорстка рэалістычнай манеры aпicaннi розных эпізодаў радзівілаўскай выправы, сціплыя, някідкія замалёукі з натуры, якія прывабліваюць спалучэннем прастаты, непасрэднасці з пластычнай выразнасцю, дакладнасцю малюнка.

Паказваючы пераправу атрада Радзівіла цераз Дзвіну, А. Рымша маляўніча aпicвae, як жаўнеры па загаду гетмана сякуць i валяць у бліжэйшым ад ракі лесе дрэвы, звязваюць ix лазовымі галінамі i робяць вялізныя плыты, на якіх i перапраўляюцца разам з рэчамі, вазамі, коньмі. Яшчэ больш па-майстэрску выпісана сцэна пераходу жаўнераў Радзівіла праз Мядзведжае балота:

Jedni drzewo rąbają na trzy sąznie wkoło,

Drydzy gacą chrost kładąc topkie błoto ono.

Inszy drzewo, co jedno na drugim leżało,

Zwalają, aby prześciu nic nie zawadzało.

Nie znać było, gdzie Hetman, abo gdzie paniątko,

Pokalali sie błotem jak lecie prosiątko.

Fauni, Panes, Sylwani takież Satyrowie

Radują sie, że w lesie polgnęli panowie.

Wołają: “Bracie rata, ulgnąłem do szyje”,

Inszy z błota wylazsxy, błotem błoto myje.

Mniema, że sie już umył, a on po staremu

Błota pełen, a patrząc śmieje sie drugiemu.

(Rymsza 1972: 176)

Адметнай рысай “Дзесяцігадовай аповесці..." з’яўляецца высокі для таго часу ўзровень гістарызму, што вытлумачвалася арыентацыяй А. Рымшы на праўдзівасць i дакладнасць як на асноўныя крытэрыі адлюстравання рэчаіснасці. Яскравым прыкладам імкнення паэта мысліць гістарычна, не прымаць на веру неправераных, сумніцельных фактаў i легендарных звестак можа служыць яго разважанне наконт так званай царквы Вітаўта над Дзвіной, недалёка ад Тарапца.

Царкву гэтую згадвалі ў сваіх паэмах Ф. Градоўскі i Я. Каханоўскі, але ні ў першага, нi ў другога з ix не узнікала ніякіх сумненняу наконт таго, што яе сапраўды пабудаваў Вітаўт. Яны нават не задумвалюя над гэтым пытаннем, для ix яно, відавочна, не ўяўлялася важным i істотным.

Іншая справа – Андрэй Рымша. Паведаміўшы, што Крыштаф Радзівіл разбіў лагер ля царквы, пабудаванай быццам бы Вітаўтам (паводле легенды), аутар “Дзесяцігадовай аповесці..." прысвячае ажно шаснаццаць радкоў разважанням на гэтую тэму. Па-першае, лічыць паэт, калі Вітаўт насамрэч пабудаваў над Дзвіной каля Тарапца храм, то першапачаткова быу гэты храм касцёлам i толькі потым быў ператвораны ў праваслаўную царкву, бо Вітаўт быў па веравызнанні каталік, хрышчоны ў Кракаве. Па-другое, калі Вітаўт агнём i мячом пустошыў гэтыя землі, ён вызнаваў яшчэ паганства i хрысціянскіх храмаў не будаваў; вось студню Вітаўтаў Ключ сапраўды мог зрабіць ён. Разважанні Рымшы не носяць, аднак, катэгарычнага характару, ён усведамляе ix непацверджанасць фактамі i спасылкамі на гістарычныя крыніцы: