Пазней Яніна i Васіль адмовіліся ад пачастункаў («мы павячэралі ўжо»), Янка піў i еў мала, a налягалі на пітво i на ежу Вяршок ды Крушынскі.
Сын ляснічага маўчаў, быў нібы ад усяго адрачоны; Вяршок, падпіўшы, пачаў не прыдзірацца, як бывала раней, а сгіавядацца.
— Страшны, агідны я вам? — пачаў ён, праўда, з крыўдаю. — Нелюддзю, забойцам мяне лічыце? Сам бачу:
седзіцё як на іголках ды думаеце: «О божа! Калі цябе чорт панясе з хаты ды дзе ўходае, звядзе са свету?!» Канечне, іначай бы сустракалі, калі не так, a іначай было на свеце… Не любілі б, клялі за вочы, але не нагарджалі б… Не смелі б… Не смелі б наказаць, што гідзіцеся… Бо ніхто перад начальствам не фанабэрыцца, усе хочуць яму дагадзіць…
Ён гаварыў, прынлюшчваў, нібы для прыцэлу, левае вока i, здаецца, па-ранейшаму ўніваўся сваёю ўладаю, уладаю аўтамата, сілы.
— Але ці думаў хто ў сорак першым, што так усё павернецца? — пахітаў галавою, зажмурыўся ад дыму, а можа, найбольш ад адчаю, што, мусіць, які ўжо час тачыў яму душу, нібы шашаль. І той адчай, відаць, не заглушвалі ні зверствы, ні оргіі, ні гарэлка. — Я верыў усёю душою: усё, канец Саветам. Будзе ў нас новая ўлада, новае жыццё. Не бальшавікі, не яўрэі будуць кіраваць, мець усе асалоды, a зусім іншыя сілы. Падумаў я сам сабе: «А чаму i я не магу вынырнуць наверх? Ну, хто быў я дагэтуль у сваёй Оршы? У дваццаць пяць гадоў? Грузчык. Вугаль, мяшкі з соллю цягаў, пуп надрываў. Меў толькі на пражытак, жыў у канурцы, быў гнаны i абсмяяны. A хіба я дурань, абэлтух? Не, я не дурань i не абэлтух. Я заўсёды быў кемны, цямлівы, мог бы інжынерам, урачом ці настаўнікам стаць. Але не стаў. Уся бяда была ў тым, што бацька мой быў поп. Засланіў ён мне дарогу ў навуку, да насад, нарадзіў i пусціў у свет на ганенні, здзекі ды пакуты. Дык не, цяпер, пры новай уладзе, не буду кузюркаю, пастараюся стаць чалавекам. Калі можна апраўдаць тое, чаму быў я такі раней, дык чаму няможна апраўдаць таго, што я хачу стаць іншым?! Адным словам, пайшоў у паліцыю. Сам. „Хачу, — сказаў там, — паслужыць новай уладзе. Шчыра, сумленна, каб яна хутчзй тут узяла моц“. Абнюхалі, абмацалі — узялі. Стары мой, праўда, залямантаваў: „Ты — выхрыст, антыхрыстава семя, здраднік! Не смей здраджваць Радзіме, народу!“ — I давай-давай далдоніць мне ледзь не бальшавіцкімі лозунгамi. „Дурань ты стары! Мала цябе ціснулі!“ — сказаў я толькі яму i пайшоў станавіцца чалавекам…»
Вяршок заціх, наліў з флягі Крушынскаму, сабе ў кубкі спірту, дадаў вады з конаўкі, моўчкі, не запрашаючы, кульнуў, нанова закурыў.
— На службе я не хітраваў, не лайдачыў ці не віляў, як іншыя вілялі,— зноў загаварыў.— I там, i тут не шкадаваў ні бальшавікоў, ні яўрэяў, ні партызан i ix сем’яў, ні ўсякіх падазроных — нікога, хто хоць крыху нос вярнуў ад новай улады… Я i да цябе, галубок, — прыплюшчыў вока на Васіля, — дабіраўся, ды не паспеў. Нутром чуў, што ты ў гаспадаровай кузні не тое, што трэба, клеплеш, уночы людзей з лесу сустракаеш i сам у лес ходзіш… Ды i твой гаспадар, Дошчачка, мне намёкі пра гэта рабіў… Шчасце тваё: не паспеў… Немцы пасля «катла» пачалі рыхтавацца даваць драла, i я пачаў пра сябе больш думаць… Думаў разам з імі падацца. Я ж не дурань, ведаў i ведаю: тут мне канцы. Чамаданчыкі спакаваў, іду ў воласць, дзе адыходзіць на Навагрудак грузавік з чамаданамі афіцэраў. Толькі я ткнуўся, a адзін з ix штурхель мне ў грудзі: «Пшоль! Сваім ходам драпай, ты нам болей не трэба». Аж закалаціла мяне. Ах вы, свалата! Калі я верпа служыў, рабіў усю чорную работу, усталёўваў тут вашу ўладу, дык быў трэба, а цяпер ужо не трэба?! Зло, крыўда мяне ўзяла. Добра, думаю, што вам не толькі ў лыч далі, пыху збілі, але i рукі ды ногі вам пераламалі… Радасць мая гэтая, праўда, адмысловая была, бо не чакаў i не чакаю тут пераможцаў, бо яны нясуць мне толькі кулю ці пятлю… Адным словам, на Захад не пабег, як пабеглі іншыя. А што там рабіць? Кім там будзеш? Парабкам, халуём! Відаць, доля мая такая, каб быць гнаным, кузюркаю, a ўрэшце i загібець сабакам з ліхой памяццю… Але, — вочы яго страшна бліснулі,— не, не палезу сам у цятлю, не смальну сабе у скроню: пацешуся, нагуляю япічэ трохі, пакуль яшчэ час мой, час зброі… Яшчэ ў мяне многа зла, яшчэ не за ўсё я паквітаўся…
Зноў наліў Крушынскаму, сабе спірту, разбавіў вадою i зноў, не запрашаючы таго, выпіў, не закусіў.
— Ён, пан паручнік, — кіўнуў на Крушынскага, — іншы. Ён — рыцар! Ён усё меў, але ўсё страціў. Ён хоча ўсё вярнуць — маёнтак, багацце i яшчэ большае. Да д’ябла мне ён, я яго на ражне бачу, як i яго веру ды ідэю, бо я сам за сябе, але я цяпер з ім, служу яго гаспадару — польскаму лонданскаму цэнтру. Эмігранцкаму буржуазнаму ўраду ці яшчэ як там, чорт яго ведае… Мне абы з кім хаўрусаваць, хоць з самім д’яблам, абы шкодзіць бальшавікам… Хоць i яго натугі марныя. Яму старой «Польскі ад можа да можа», «крэсаў» ніколі ўжо не бачыць. Будзе Польшча, але ўжо новая, бальшавіцкая, без эмігранцкай буржуазіі. Толку ад таго, што мы передаём усё па рацыі лонданскаму цэнтру пра тылы Чырвонай Арміі, ад нашых дыверсій мала. Чырвоную Армію ўжо не спыніш. Чорт яе ведае, адкуль у яе сіла… Ці бальшавікі трохжыльныя, ці ўвесь народ ідзе за імі ў агонь i ў ваду… Вы ж абое, — паківаў пальцам на Васіля i Яніну, — таксама бальшавіку Васюкову прадаліся. Ён заваражыў вас сваімі байкамі пра будучы рай на гэтай зямлі… Толькі, я вам скажу, не спакушайцеся, не цешцеся, бо спачатку будзеце вялікі адказ трымаць… Вам за многае не даруюць… Вам, можа, прыйдзецца яшчэ i ў Сібір перасяліцца… Няхай во ён, — кіўнуў на Янку, — скажа, што чуў i бачыў на свае вочы…