Свае вывады археолагі абгрунтоўваюць характарам пахавальных абрадаў і такімі рэчамі, як скроневыя колцы і пацеркі. Вядома, гэтага ігнараваць нельга, але і нельга толькі на гэтым матэрыяле, вельмі абмежаваным, вырашаць складаныя праблемы этнічнай прыналежнасці.
Асабліва супярэчаць вывадам археолагаў аб мяжы рассялення дрыгавічоў дадзеныя мовазнаўства, этнаграфп і фальклору. Е. Раманаў, грунтуючыся на дадзеных мовы, песеннай творчасці і бытавой абраднасці, прыйшоў да вываду, што «можна з болынай праўдападобнасцю лічыць, што дрыгавічы дасягнулі Зах. Дзвіны, засялілі Дрысенскі павет, прасунуліся на захад, дзе засялілі ўсходнюю частку Дзвінскага павета і паўднёвую Люцынскага»137. Дрыгавічы праніклі да Заходняй Дзвіны найперш у раёне Полацка, таму што яны спачатку рухаліся па Дняпры і Бярэзіне'38, а з апошняй пераходзілі на Улу і Ушачу. У. Пічэта таксама лічыў, што паўночная мяжа дрыгавіцкіх паселішчаў гіраходзіла недалёка на паўночны захад ад Полацка139. Дрыгавіцкія моўныя рысы на поўначы Беларусі адзначаў П. Растаргуеў. Фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы, сабраныя С. П. Сахаравым сярод беларусаў Латгаліі, таксама яскрава выяўляюць у іх мове і культуры спалучэнне крывіцкіх і дрыгавіцкіх элементаў141. М. Я. Грынблат паказаў на пашырэнне далёка на поўнач дрыгавіцкай матэрыяльнай культуры, у прыватнасці палескай сахі142. Ён жа ўказаў на характэрны для палачанаў каравайны рытуал абраднасці, які распаўсюджаны на ўсёй дрыгавіцкай тэрыторыі143. Усё тэта побач з моўнымі з’явамі, як цвёрдае «р», аканне, фрыкатыўнае «г>>, пераход «в» у «ў», магло перайсці да палачанаў не сумежнымі кантактамі двух плямёнаў, а толькі ў выніку сталага пражывання дрыгавічоў на гэтай тэрыторыі і мяшання дрыгавіцкага і крывіцкага насельніцтва.
Вельмі шкода, што даследчыкі не звярнулі ўвагу на непасрэднае сведчанне пра ўтварэнне палачанаў, якое маецца ў адным з летапісных варыянтаў і данесена да нас тацішчаўскімі матэрыяламі: «Инии (маюцца на ўвазе плямёны, — М. Е.) сели меж Припятью и Двиною, нарекшися кривичи и дреговичи на Двине, а потом и назва лися полочане от реки текусчей в Двину Полоты»144. Гісторык I. Бяляеў сцвярджаў, што ў выніку мяшання дрыгавічоў і палачанаў (гэтых апошніх ён лічыў першапачатковым племем) утварыліся крывічы145. Але, як бачым з прыведзенага летапіснага запісу, палачанамі называліся крывічы і дрыгавічы, што пасяліліся на Дзвіне.
У свой час I. Завітневіч выказаў зусім слушную думку, што ўжо ў самыя старажытныя часы дрыгавічы разам з крывічамі склалі адно палітычнае цэлае146. I гэта было вышкам іх этнічнага зрашчэння, якое пачалося найперш на дрыгавіцкакрывіцкім сумежжы ў Падзвінні і прадаўжалася па меры прасоўвання крывічоў на поўдзень, у глыб дрыгавіцкай тэрыторыі аж да Прыпяці. Працэс гэты быў глабальны для ўсёй Беларусі. Інтэнсіўны рух крывічоў быў не толькі на поўдзень, у раён Бярэзіны, але і на ўсход, дзе ўзнікаюць такія іх буйныя каланізацыйныя цэнтры, як Віцебск на Заходняй Дзвіне і Смаленск на Дняпры. Крывіцкае прасоўванне на поўдзень і на ўсход цягнула за сабою зрашчэнне найперш земляў дзвінскага і дняпроўскага басейнаў. Найноўшыя археалагічныя даследаванні паказваюць, што днепрадзвінскае міжрэчча ў перыяд VIII–X стст. уяўляла сабою дастаткова адасоблены і разам з тым унутрана адзіны (курсіў наш. — М. Е.) арганізм147. Адсюль становіцца ясным, чаму гэты раён стаў сарцавінай нашай першапачатковай гісторыі.
Радзімічы таксама былі ўцягнуты ў прадэс зрашчэння беларускай тэрыторыі. У парэччы Дняпра на Гомелынчыне яны змешваліся з дрыгавічамі, а ў басейне Асцёра і вярхоўі Іпуці — з крывічамі. толькі ўжо не з полацкімі, а з дняпроўскімі (смаленскімі). У Панямонні ж факт мяшання дрыгавічоў і крывічоў прызнаецца і археолагамі, і спрэчка паміж імі ідзе толькі ў пытанні: хто пераважаў тут — крывічы ці дрыгавічы149.
Вось гэта ўзаемапранікненне і мяшанне дрыгавіцкага, крывіцкага і радзіміцкага насельніцтва і стала найгалоўнейшай з’явай нашай старажытнай гісторыі, беларускага этнагенезу і фармавання беларускай тэрыторыі. Дзякуючы гэтаму ўзмацняўся славянскі элемент, што садзейнічала хутчэйшай асіміляцыі балцкага насельніцтва. Палачане былі першым на тэрыторыі Беларусі вынікам дрыгавіцкакры- віцкага зрашчэння і асіміляцыі гэтымі плямёнамі балтаў. Яны з’явіліся першай па часе мадэллю беларусаў.
3 другога боку, умовы славянскага засялення Беларусі мелі сваім вынікам і карэнныя змены ў сацыяльных адносінах. Найперш яны аказалі вырашальны ўплыў на разлажэнне родавага ладу. Можна ўявіць сабе, якая этнічная цераспалосіца ўтварылася на Беларусі ў выніку прыходу славянаў. Адны плямёны і роды асядалі тут на ста лае жыхарства, другія, праходзячы, толькі часткова пакідалі тут сваіх супляменнікаў і суродзічаў. Усе яны, апынуўшыся на новым месцы, павінны былі наладжваць і новыя ўзаемаадносіны як з балтамі, так і між сабой. Яшчэ В. Ключэўскі адзначаў, што ўмовы перасялення славянаў і каланізацыя імі новых земляў «разбуралі супольнае жыццё родзічаў»150, што спрыяла адміранню родавай сваяцкай абшчыны. Сапраўды, ужо ўзаемаадносіны славянаў з балтамі, як і балтаў са славянамі, маглі будавацца не на грунце родйасці, а толькі на грунце супольнага тэрытарыяльнага жыцця, што было вялікім крокам наперад, бо выводзіла і славянские і балцкае насельніцтва з вузкага кола родаплемянных інтарэсаў і аб’ядноўвала яго агульнымі тэрытарыяльнымі інтарэсамі. Тым болей гэты працэс узмацніўся яшчэ і ў выніку сумеснага пражывання дрыгавічоў і крывічоў. Гэтым і тлумачыцца паскарэнне грамадскага развіцця ў полацкім Падзвінні, дзе сустрэліся балцкая, дрыгавіцкая і крывіцкая стыхіі. Вось чаму Полацкае «княжанне», якое ў пачатку было племянным крывіцкім, стала першым пераўтварацца ў палітычна-тэрытарыяльную адзінку, што і дало яму значную перавагу ў пашырэнні сваёй тэрыторыі, у паступовым уключэнні ў яго склад дрыгавіцкіх земляў, прынамсі, іх паўночйай часткі, прыкладна па лініі ўпадзення Свіслачы ў Бярэзіну. Лішне гаварыць, што гэта было вынікам прасоўвання крывічоў, якія, мяшаючыся з дрыгавічамі, павялічвалі колькасць палачанаў і пашыралі іх тэрыторыю. Гэтым і тлумачыцца, чаму ў пазнейшы час назва дрыгавіцкай зямлі захавалася толькі за яе прыпяцкай часткай, у якой гістарычны працэс працякаў павольней.
Магчыма, адной з прычын апошняга з’яўлялася меншая ў параўнанні з Полаччынай ступень рознаэтнічнасці ў гэтым рэгіёне. Балцкі элемент тут, як паказваюць гідранімія і археалогія, быў значна радзейшы і таму слабейшы. Крывічы прыйшді сюды пазней і ў меншай колькасці. Цяжка сказаць, дзе быў племянны цэнтр дрыгавічоў. Наўрад ці з’яўляўся ім Тураў, бо летапісныя і археалагічныя дадзеныя гавораць аб яго ўзнікненні толькі ў канцы X ст. Менавіта заснаванне Турава і было выяўленнем пераўтварэння дрыгавіцкага племяннога княжання ў Тураўскае княства, якое ўжо з’яўлялася тэрытарыяльнапалітычнай адзінкай. Праўда, размешчанае ў непасрэднай блізкасці ад Кіева, яно доўгі час знаходзілася ў сферы яго палітычнага прыцягнення і таму не магло набыць той ролі, якую мела Полацкае княства. I ўсё ж, хоць тураўская гісторыя не была такой бліскучай, як полацкая, нельга прыменшваць яе значэння. Трацячы свае землі на Дзвіне, па Бярэзіне і Друці, дрыгавічы пашыралі сваю тэрыторыю ў Пасожжы, Панямонні і Пабужжы, гэтым самым намнога павялічваючы абшар Беларусі. Менавіта дрыгавічы тварылі сваю гісторыю «без шуму і гвалту», і гэты іх почырк у пазнейшыя надзвычай цяжкія часы страты дзяржаўнасці быў засвоены ўсімі беларусамі. Калі ў Падзвінні склаўся як адзін з правобразаў беларуса — палачанін, то ў Папрыпяцці ў той жа якасці ўзрос паляшук, наш найболей чысты славянскі тып.