Я, натуральна, не магу і не хачу прадпісваць чытачам, як яны маюць разумець маё апавяданне. Няхай кожны сам сабе выбірае, што яму пасуе і можа быць карысным! Але мне было б прыемна, калі б многія самі заўважылі, што гісторыя Стэпавага ваўка, хоць і паказвае хваробы і крызіс, але не ёсць гісторыяй, якая вядзе да смерці, да пагібелі, а наадварот: да ацалення.
1942