Выбрать главу

10.VIII.45г.

Атрымаў лісты з часці. У адзін дзень адразу – дванаццаць штук! Колькі радасці! Пісьмо прыйшло і ад Яфіма. Фатаграфію з баёў уратаваў толькі адну – добра і гэта. Нечакана вайна з японцамі. Вельмі цікава. Па-мойму, нічога страшнага, Японія паддаецца.

Але галоўнае – атамная бомба, скінутая на Хірасіму і Нагасакі. Не магу спаць, так падзея мяне ўстрывожыла. Інфармацыя з польскіх газет, а ў нашых яшчэ няма.

17.VIІІ.45г.

Вайна з Японіяй як нечакана пачалася, так нечакана і скончылася. Фрыда – дачка начальніка нашага шпіталя – гаворыць, што я сапраўды разбіраюся ў палітыцы. З усяго шпіталя толькі адзін я прадбачыў хуткі канец. Усе панікавалі. Эх, як крыўдна! Маёр адзін гаварыў: ну, цяпер нам крышка, бо краіна абяскроўленая. Я стаў даводзіць іншае, мяне высмеялі. Маўляў, я – хітры «заходнік», так толькі прыкідваюся, а што думаю – ніхто не ведае.

Яфім піша аб узнагароджанні мяне ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Нарэшце – хоць адзін! Яшчэ апісвае, як на зборы палка нампаліт апавядаў пра маё геройскае раненне (што ў ім геройскага – не ведаю. Прыляцела міна і накрыла!..).

Падручнік англійскай мовы праштудзіраваў грунтоўна – хоць экзамены здавай, а каму?

17.VІІІ.45г.

Быў на медкамісіі. Чакаю канчатковага рашэння.

Атрымаў пісьмо ад Васілеўскага (Лёні з Карэліч) [19]. Ісаеў, Іваніцкі, Пшанічнік – забітыя. Вельмі шкада. Не магу змірыцца – такія слаўныя хлопцы.

У Пазнанскім універсітэце, дзе змяшчаецца наш шпіталь, заходзіў да прафесара-фізіка. Пажылая полька, вельмі разумная і вучоная. Надта шкадую, што заглянуў да яе так позна. Шмат цікавага расказала пра атам, чаго я і не ведаў. У сувязі з выбухам (Хірасіма, Нагасакі) тэма гэтая цяпер надта модная.

20.VІІІ.45г.

Са шпіталя мяне адпускаюць па чыстай – канец! Пастаралася, вядома, Фрыда. Крыху сорамна. Нездарма гавораць: не май сто рублёў, а май сто сяброў[20].

Сёння атрымліваю свой пакет дэмабілізаванага: шэсць метраў матэрыі, два кілаграмы мукі, два – цукру, грошы, хлеб і каўбасу на дарогу...

НЕ ЗУСІМ ГРОДЗЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ

З гісторыі хору

1.

У клетцы вучоныя разглядзелі ўжо кожны закамарачак. Атам раздрабілі на асноўныя часткі, вават іх замералі і зважылі. Адкрылі дзіўную культуру шумераў. Раскапалі магутную Трою, шматпакутную Пампею. Расшыфравалі таямнічы тэкст майя. Здабылі з марскога бяздоння, паставілі пад акапы нават судны вікінгаў. Нарэшце дайшла чарга да «раскопак» у музыцы.

Узяліся вучоныя расшыфроўваць старажытную нотную грамату («крукі») ды ахнулі.

Выяўляецца, царкоўны хор калісьці культавыя творы выконваў рэчытатывам і аднатонна. Гэта шмат гаворыць аб тых выканаўцах. Спосаб мыслення ў іх быў яшчэ ў якойсьці дзіцячай стадыі. I малыя, калі спяваюць самастойна, цягнуць ва унісон. Пры гэтым дзеці не церпяць пярэчанняў — бы тыя алкаголікі, што таксама равуць аднатонна, ды яшчэ нічога не скажы ім насуперак (тут, кажуць, назіраецца вяртанне псіхікі дарослага да сваёй ранняй стадыі — дзяцінства).

Адным словам, першыя хрысціяне бога хвалілі хоць і хорам, але мелодыю цягнулі аднатонна. I гэта рабілася пад суровым кантролем, каб «нічога не парушала ходу прапетых божых слоў». У такой музыцы праяўляўся агульны стыль жыцця людзей старажытнасці ды нарматывы сацыяльнай псіхалогіі.

Здараліся ў далёкіх продкаў і моманты амацыянальнага накалу, калі выконвалі нешта ў парыве. Тады ад харавой мелодыі праходзіў за скурай мароз — дакладна так, бы ў наш час бывала на фронце, калі батальёны кідаліся ў атаку і салдаты ў адчайнай экзальтацыі на адной ноце крычалі — «ура-а!!» — прымушаючы гучаць у сабе струну, якая была ў іх дагэтуль нацягнутая і нямая.

Па меры развіцця агульнай культуры багамолаў, такі спосаб малення здавальняў усё менш. У хоры пачалася імправізацыя. Яе лёгка сабе ўявіць.

Акунёмся ў пачатак XIII стагоддзя.

2.

Прынёманскі край — суцэлыіы масіў пушчаў і непраходных балот. У развілцы Нёмана ды Гараднічанкі, за магутнай дубовай сцяной — княжаскі «Горадзень» з Ніжняй царквой. Перад масіўнай агароджай, на ўзвышшы — новенькі Прачысценскі храм і цэрквы, іпто дзесь яшчэ схаваны пад культурным, густа перамешаным чалавечымі костачкамі, слоем ды чакаюць сваіх археолагаў. Крыху ніжэй па цячэнню Нёмана, на высокай кручы берага красуецца паміж дубоў распісаны пад народнае мастацтва маёлікавымі пліткамі манастыр Барыса і Глеба — славутая Каложа.

вернуться

19

Замкавы маёй гарматы. Васілеўскі Леанід Іванавіч зараз жыве ў Карэлічах, працуе ў сацстраху.

вернуться

20

Яшчэ быў недалечаны. Рознымі праўдамі і няпраўдамі выкленчыў выпіску, каб паступіць у інстытут, не страціўшы каляндарнага года.