Выбрать главу
Гайдалася— гайдалася Вядро — i ў студню села. Чаму ж не здагадалася Паслаць i мне на сене?..
Не яблынька лясовая — Ты злая асачынка... Мяне старымі совэмі Тры поўні асачыла.
Іду сабе бяссоннікам, Не знаю сам кудою, Сасоннікам, сасоннікам, Палянкай маладою.
Дах туманоў залатаны Змакрэлым, жоўтым лістам, I просяць пеўні Латвіі У неба дзень нямглісты.
Пацягваецца соладка Дня маладога пахмур. На золаку, на золаку Мурог трывожна пахне...
Да ясеневай восені Я не забуду следу. Налета да Авоціньша Касіць мурог прыеду.
Я ж не такі няўдаліца, Не зломкава насенне. Няўжо не здагадаецца Тады паслаць на сене?..

* * *

Віктару Ліўземніеку

Удары перуна — perkona grandi [3]. Пярун — persona grata [4], сапраўды: Taго й чакай, Што з неба рангам гракне, Страсе маланкі з рыжай барады.
Ваколле — дом сасновы, рудастволы. Над прорвай непагадзі ходзіць дом. Стараецца пярун — мяхі з жарствою З плячэй скідае, крэкчучы, на дол.
Аберуч «Газік» працірае вочы. Ані душы. Усё нібы праз сон. Падчас плыве у забыццё абочын Кажан распяты — чорны парасон. Над Латвіяй рабінавыя ночы. Гараць кляноў чырвоныя стагі. I Даўгаву трасе ад золкай ношы, Пад намі б'ецца ў берагі з тугі. А мы ляцім вышэй, пад люты лівень, Мы зараз адарвёмся ад зямлі. I вось тугія ліўневыя ліны Нас, як наняты ветразь, узнялі. Сузор'яў спелых трапяткія бліскі Трасіруюць халодны змрок, шкляны. Мы ў вечнасці ў гасцях, i рай нам блізкі. Далёкімі пажарамі — кляны. I так шкада зямлі, вясёлай, грэшнай. Што ў вечнасці, што у раі рабіць? Ды з прорвы вырываемся, нарэшце, У гарачую Галактыку Рабін...

ЧАЛОМ ТАБЕ, ЕНІСЕЮ!

У руках не калыша вятрэц галышы, Замёр. Ліст не варушыцца... Шафёр, Матор заглушы. Шушанскае... Ціха... Насцярожылася маўклівасць пільная. Ці гэта Ільічова хаціна, ці ільменка, якая толькі што слухала Елісеевай хвалі ўсхліп i цяпер пад зялёнай паветкай ліп сушыцца. Не адказвае Шушанскае...
Першы пажоўклы ліст ліпа на ганак стрэсла... Чакаюць, падагнуўшы калені, крэслы. Адпачывае лямпа, Што Крупская колісь прывезла... Немаўлячы мезенец на столі настылай сібірскіх снягоў мог бы засланіць трапяткую плямку ад гэтай лямпы. Святло было мірным зусім. I ў падумку не браў, што на ім падсмаліць сваё, даўно не густое, пер'е двухбезгаловы арол імперыі... Як ціхі прыстанак, спакушае спакоем альтанка з хмелю ляснога дзікага, Гадзіннік цікае... Хвіліны апошнія лічыў ён свету старому.
На стале — Ільічова пошта... На «ясна» барометр,.. А ён навальніцу паказваў, калі апускаў Енісей свае плечы пакатыя. І снегавыя падушкі для Енісея азяблымі пальцамі ўзбівалі завеі. А ў галавах ледзяной пасцелі стаць разам усе маразы хацелі...
Енісей, на ўспамін лёгкі ты уздыхнуў i лісты дзікага хмелю зашапталіся, зашумелі... Здымаю ўдзякі шалом перад табою з пашанай — Чалом табе, Енісею, чалом, што ты Ільіча адведаць спяшаўся, ды выбегла шустрая Шуш насустрач.
Чалом за твой крыгалом, які Ільіча на дасвецці будзіў i доўга па сцежках таежных рэха вадзіў.
Чалом, што ты ахінаў Ільічовы думы выраевым крылом. Чайкі ўзляталі з твайго пляча. З далёкага выраю ты клікаў выраем Ільіча.
Чалом, што па табе веславала паволі, як колісь па Волзе, вясёлкі вясёлым вяслом надзея. Чалом, Енісею!..
вернуться

3

Perkona grandi (латыш.) — удары перуна.

вернуться

4

Persona grata (лацін.) — пажаданая асоба.