Выбрать главу
Трывожнага дыхання Трывожны сухавей, Трывожныя ў тумане Пагляды ласкавей...
Прачнулася світанне — Пакінулі пакой Пачэснымі сватамі I цішыня й спакой.
Прыцішаныя крокі. I — паварот ключа. Нырае ў сон таропка Маладзічок пляча...

* * *

Дзень пачынаю

Думкаю пра цябе.

...Жоўтае лісце чынары Дол перасмяглы дзяўбе. Начэй вераб'іных, Ліўняў Не ведаюць арыкі. Просяць лісты-палахліўцы Папіць у цябе з рукі. Горы ношай цяжкою Цягнуць вякоў тугу...
А я выводжу, як школьнік, Імя тваё на снягу. I ад яго, гарачага, Снег растае. У бары заінелым бачу Вочы твае. Успомніў песню раскосую I развярэдзіў жуду: «Калі астарэю, з посахам Я да цябе не пайду, Бо посах мой першы прыйдзе.

КАМЕННАЯ БAЛАДА

Не пайду я да Менска

ад шляху Віленска;

а пайду па шляху Віленскім,

спаткаюся з Мянескам.

Старая прыказка
Ссівеў маркоты сын — налын На ўсіх шляхах расстайных. Над Свіслаччу грукоча млын, Аж берагі хістае.
Сем грозных колаў у млыне (Хоць трохі сцішыў гул бы!), Каменняў поле заглыне Намеле пытлю гурбы.
Млынар сатрэ таропка пот. У печы на валокі З усходу да заходу под, Чалеснік — пад аблокі.
І цеста — за гарой тара — Займае кут пачэсны. Гарыць вячэрняя зара, Хлеб на лістах пячэцца.
З ног валіць дужы: хлебны пах, З гаёў убор зрывае. Ды чужакам не па зубах Паўшар'і караваяў.
Млынар — асілак i вядзьмар, Дыхне — шумяць прысады. Ён ліўні i грымоты з хмар Маланкай выкрасае.
Разлогі цемра захлыне, Сцішэе над барамі — Мянеск імчыцца на млыне, Дружыну набірае.
А трэба, каб дружна Са славаю дружыла, Каб воляй даражыла Мянескава дружына!..
На рэках чуюць асначы Каменных колаў скрогат. З-за сцен каменных уначы Грыміць каменны рогат.
Трымаюцца музыкі ледзь, Са зморай — сорам знацца! Прыемна музыцы шалець, А песням — захлынацца.
Стагні, каменне, ў забыцці Падлогаю няроўнай. Млынар з русалкай скача ці З чароўнай млынароўнай?
Чакайце, рымар I ганчар, Каменярам — павага! Б'е ў берагі каменных чар З мукі каменнай брага.
...Ідуць гады. Мянеска ў твар Ніхто не можа ўбачыць.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Але аднойчы знік млынар, Засумаваў, няйначай.
Куды, ў які падаўся бок, Пра гэта хіба скажа Ярыла, ўсемагутны бог, Ды ноч чарней ад сажы.
...Нудліва Свіслачы ў трысці, Русалкам проста гора. На сонца гледзячы, расці Пачаў вясёлы горад.
Сінеліся вачэй ільны, Звінелі слоў крыніцы. Запас Мяпескаў — валуны Пайшлі на камяніцы.
Гарэла ціхая зара, І задыхаўся горан. Няма Мянеска-млынара — Назваўся Менскам горад!
Менск гандляваў, мяняў — дармо! Пястун нябёс i волі, Ён гордай дзіды на ярмо Не прамяняў ніколі.
Чужак ад жаху камянеў, Дарэмна ў дзверы другаў. Для ворага рос — Лютагнеў I Мілагост — для друга.
І плавіліся камяні У вогнішчах пякельных. Была хвіліна цішыні — Давалі слова кельме.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Пярун разлогі скалане, Сцямнее над барамі. Не навальніца гэта. Не! Мянеск імчыцца на млыне — Дружыну набірае!

ЛІНІЯ ПЕРАМЕНЫ ДАТ

1969

БАГАТАЯ КАМАРОЎКА