Выбрать главу

* * *

Калдычэва. Цішыня маўчыць адзічэла. На балючай зямлі Толькі дрэвы не звар'яцець змаглі. Бярозы дзярноўе сцялі: Уцячы б ад жудаснай цішыні, Ды перапляліся з касцямі Абвуглелыя карані. ...Зарубцаваўся палец У даваеннай бярозы, А памяць дагэтуль паліць, Марозам працінае Пятля драцяная. Удавом смуткуе бабіна лета. Бярозы... ці гэта Шкілеты зелянеюць лістамі Апошняй надзеі.
...Хутка касцей не стане, Дым парадзее... А можа... складзены не былі Жудасныя штабялі: бярозавае паленне, шкілеты, бярозавае паленне, шкілеты?.. Не памагло тваё маленне, Бабіна лета. Хай над бяссіллем сваім не ўздыхае Ноч рабінавая. ...Жарка гарэла бяроза сухая, аблітая бензінам...

* * *

Хаця ў азёр не просіці неба просіні, Ды ў спелым жыце ўжо відаць здалёк, Нібыта ў кнізе года, васілёк Паміж старонкамі вясны i восені.

* * *

Рэчка з возера уцякае, А на возеры стогне лёд. Завіруха сляды шукае, Не знаходзіць каторы год.
З завірухі выходзяць коні (Глуха стукаюць капыты). Нахіляюцца над ракою, Анямелай ад глухаты.
Раздзімаюць цёплыя храпы, Не даюць застаяцца льду, — Быццам ім захацелася раптам Пастудзіць густую ваду.
I таго не ведаюць самі, Што прыйшлі яны да ракі, Каб напомніць пра лёгкія сані, Пра кажух, пра званцы-шаргункі.

НЯНЕЧКІ

За гарадской прапіскаю Вы ідзяцё ў нянечкі. Вас у пад'ездах ціскаюць, Салдаты просяцца ў наначкі.
Вас на алейках сватаюць, Кахаюць у сціхлых скверыках. Смяюцца піжоны цыбатыя З «произношения скверного».
Дзябёлыя вы, як пранікі. Цвітуць вашы вочы лубінам. Вясною, як бульбінкі раннія, Насы кірпатыя лупяцца.
І песню, што жала, бабіла, Ішла басанож за баронамі, Удовіны ночы бавіла, — Ціха спяваеце, нібы забаронена...

ПАЛЕСКІЯ ЎРАЖАННІ

Уладзіміру Журовічу

Адвячорак
Пускай свабодна лейцы, Пегаса распражы — Навошта каля Лельчыц І лейцы, і гужы?
Ласі далёка трубяць. Мядзведзь ілбом у борць Бабах, і ў рэчку Убарць Ахаладацца — боўць!
Пахілых дрэў задужжа Над змрокам быстрака — Нясе пяску задужа Старанная рака.
Як нудных кавалераў, Мяняе берагі. Відаць, ніхто не верыў Вірам яе тугі.
Нам цэлы луг паслалі Гасцінныя дубы, Хоць гавары з бусламі — У ix мудрэц любы.
Вячэра пад дубамі. Без юшкі — не яда. Заскрэбча дно — дабавяць: Ёсць рыба, ёсць вада!
Спачатку, на паспытак (Аж сэрца пах заскроб!) Ідзе сельгаснапітак, Што ад усіх хвароб.
Над ціхімі дымамі, Над Убарцю Без слоў Тост першы падымаем За лельчыцкіх буслоў. Вясной,
Зімой, Увосень Па даўняму шляху Тут кожны бусел носіць Над кожную страху Палешучкоў крыклівых З высокага гнязда. Для самых сарамлівых I двойні не шкада!
Шафёр чытае вырак Інспектарам ГAI. I п'е падпольны лірык За салаўя ў гаі.
А я — каб у мядзведзя З ілба сышоў гузак. Памалу вечар едзе, Як стомлены вазак.
Пяецца ўсёй бяседзе. Даўно заход пагас. Пасецца вольна недзе Над Убарцю пегас...
Ноч