Выбрать главу
Я шкадую спакойных буслоў — Нe адчуць ім крыламі сваімі Небяспекі вяртання дамоў. Ix не ўзніме Туга па Радзіме.

СУБТРАПІЧНАЯ РАНІЦА

Хоць з любой гарой туман жані! Мутная, бяжыць рака Калдобня. Прашчурам пастой у цішыні I адчуй — свет сустракае добра. Хай шумяць высока трыснягі. Ліўні йшлі — спаўзае бераг стромкі. Ліўні шчодрыя, нібы багі (Хмарам незнаёма слова «стронцый»). Ластаўка ля самае вады. Б'ецца рыба слізкая, цяжкая (Тол глухі, з капрону невады — Гэта ўсё яшчэ яе чакае). Студзіць ногі ранішняя твань. Расхінай трыснёг заспаны, млявы, — I сустрэнеш сонца шчодры твар (Потым i на ім заўважаць плямы). Лесуном далёкім ходзіць грэх. А зямля зялёна-маладая. (Піар зямны, як грэцкі той арэх, Скальпаваць ніхто шчэ не жадае). Вырай скінуў мокрае пяро. Як Адам, чакаю, перазяблы, Ну, калі ўсявышні мне рабро Выламіць? Калі ж даспее яблык?..

КАРАГАЧЫ

Жылі спакойна, ціха, Так ціха, хоць заплач, Карга-карагачыха I карагач-каргач.
А карагачаняты На высмяглай зямлі Сваім былі заняты — Шумелі, як маглі.
Іду да старажыла, Кажу: — Салам, стары!.. Аж голаў закружыла, Як рыпне: — Паўтары!
— Табе стаяць тут — кара, Ці ты такі багач, Ну, адкажы мне, кара, Шаноўны карагач?
Калі стаяць тут — кара, Дык звязвай хатулі. Багаты i не скнара — Ад сонца затулі...
Старая, як купчыха, Старога ў бок штурхель. Круці, карагачыха, Бо карагач — круцель.
Нашто штурхаць пад бокі, Хітрыць, карагачы? Вы ў спёкі, абібокі,
Усе паслугачы. Ну што ён разумее У халадку атаў, У студзеньскай завеі? I я зарагатаў...
У скронях закіпела, Нядуж, аднак іду ж. Сланечнік пераспелы, Як сапсаваны душ.
Да дрыжыкаў картава Рыпяць карагачы: — Завея i атава... Цяпер па-рра-га-чы!..

* * *

Паказала гай малады I не хочаш мне адгукацца. Як па першапутку сляды, Па паляне лісты акацый. Па паляне ходзяць лісты, Па паляне ступае трывога. Мы ўтраіх — восень, я i ты. Пачакае да заўтра дарога!
Неспакойны заход ачах. Не ад вечара стала золка. Зазвінелі у тваіх вачах Цені дрэў і нясмелая зорка.
Ці не блізкія ўчуў халады, Што пачаў маладзік заікацца. I дрыжаць над намі сляды Ацалелых лістоў акацый.
Хай за Донам шумяць лясы. Дзелім мы свой жаданы сорам. ...Пахлі вечарам валасы I падміргвалі грудзі зорам...

СТАРАЯ ЛАТВІЯ

На выстаўцы мастака

Зэберыньша

Адчынены дзверы ў адрыне. Вячэрняя ціш прыдрамала. На прызбе сядзяць старыя. Заходзіць сонца памалу.
Прыціхлі вязы ў пашане Зялёнаю талакою. Кот, растаўсцелы птушатнік, Ступае па частаколу.
Галовы задралі. свінні: Чакаюць, a ці пяройдзе? Пасвіцца прыцемак сіні Нa недаспелым гародзе.
За дзень жываты угрэлі У цёплых барознах дыні. ...Высока ўзляцелі арэлі — Ca смехам лятуць маладыя. Унізе I вяз караністы,