Выбрать главу
I прызбы смалістая тоўшча. А певень, як захад агністы, Удумліва курыцу топча...

* * *

У звечарэлай цішыні Паверыць снегу хрупаткому, Глядзець на сонныя агні — I не зайздросціць анікому.
Згадаць, нібы далёкі сон, Слупоў здранцвелых перагуды, Пагляд спагадлівых акон — I не спяшацца анікуды.
Забыць згрызню турбот пустых, Успомніць, Што табе за трыццаць, І шкадаваць, Што гэты міг Не зможа болей паўтарыцца.

ВЯРТАННЕ Ў ПЕРШЫ СНЕГ

1972

* * *

Радзіма, Цябе не зламалі ыавалы. Ты, гордая, Моваю гневу назвала, Каб помніў чужак, Каб нашчадак твой ведаў: Дзядоўнік — татарнікам, Шашаля — шведам!..

* * *

Здаўжэлі ночы — выспелі касцянкі. Прапахлі верасамі камялі. Старыя партызанскія зямлянкі Імхом зязюльчыным пазараелі. Імжысты рапак апрануў дзялянкі У шэрыя даўгія шынялі. Ржавець абабкаў каскі пачалі. I норах порхавак спаліў смалянкі.
Прасеку пратрасірвалі чмялі — Бярозы пабялелі, як бяглянкі, Слязамі лісця верас апяклі. Зямлянкі на грудзях маёй зямлі - Азёрнавокай, гордай партызанкі, Як стужкі кулямётныя, ляглі.

* * *

Раённыя аэрадромы — Заложнікі неба пагоднага... Паветраныя паромы Надхмар'е злянела пагойдвае.
Высока ўзлятаюць стракозы — З аэрафлотам дражняцца. Пасуцца бязрогія козы — Каровы малалітражныя.
Раённыя аэрадромы. Мокнуць спакойна дровы, Запашаныя самой Дыснетчаркай строгай Зімой.
Дзядзька гасцей праводзіць, Валачэ чамадан з «данінаю». Пахне яблыкамі над восень. Зазімкамі — свежанінаю...
Кабета цярэбіць касынку (Адразу не супакоішся), Ляціць на хрэсьбіны к сыну, Уніз пазірае з бояззю.
Воблакі, як успаміны... Матор, як конік, пілікае... ...Самалёт з той паляны сына Вёз на зямлю Вялікую...

* * *

Адцвіў з забытага раманса бэз. Шыкуе нэмпан-ліпень з удавою... З Наркамасветы у Наркамсабес Пісьмо накіравана дзелавое.
Лясамі ходзіць водгулле вайны. A ў гэтага пісьма Свае турботы. У ім Купалу «новыя адны» Наркамасветы просіць выдаць боты...
Вясёлыя дваццатыя гады, Вам спраў хапала, Часу не хапала. Вы думалі Пра вёскі, Гарады I помнілі пра боты для Купалы...

* * *

Спакой з лугоў плыве ў раку. Вятрыска на адкосіне. Самотна слухаць скверыку Глухія крокі восені.
Ці помніш, сцежка ціхая, Абцасікі вясёлыя? Трывожна сэрца цікае, З тугой гляджу наўкола я.
Міргаюць ліпы з ласкаю Зялёнымі павекамі. Тваёй касынкі ластаўка Не мільгане, як некалі.
Што скверыку за розніца, Хто зжураны, хто змораны. Яна, вядома, позніцца, Ён смаліць «беламорыну».
А пеўні дзень прыспешваюць Назло хлапцам, як некалі. Ці ж трэція i першыя Мае адкукарэкалі?
Хіба не ўчора вечарам, Ад радасці нямеючы, Шаптаў табе спрадвечнае І цалаваў не ўмеючы?..

* * *

Ласкавы змрок махнуў крылом. Бывайце, дзённыя турботы! I сэрцы поўняцца цяплом I вокан залатыя соты.
Ты сёння сэрцу не пярэч. Адпрэч сумненні i развагі. Ноч сёння лес усіх сустрэч На зорныя паклала вагі.
Што, Мінск-старэча, уздыхаеш? Вякамі чуеш ты ў імгле I нецярплівае: «Кахаеш?..» I сарамлівае: «Але...»