Выбрать главу
Стамлёна змрок махнуў крылом. Ноч крочыць маладой хадою. Чаканне трапяткім сілом Трымае сэрца маладое...

* * *

Свет захлынуўся ад святла. Ступаў я ў твой гарачы след. Была вясна, І ты была. Як снег, кіпеў вішнёвы цвет.
Не ведаў я пі звад, Hi здрад. Сузор'яў распазнаў сакрэт. Твой смех звінеў, Яснеў пагляд Вясновы, Як вішнёвы цвет...
Мой дзень асеніцца ў журбе. Ліст зжоўклы — ў забыццё білет. Гукаў вясну, Гукаў цябе. Як снег, апаў Вішнёвы цвет...

РУМ

1974

ТРЫПЦІХ УШАЧЧЫНЫ

1
Пацягнуўся певень, выгнуў зацёклую шыю i таропка крыламі залапатаў. Так развадняк пасля бурнай начы ляпае сябе па кішэнях, спадзеючыся знайсці на піва. Мнагажэнец i валацуга, пявун галаву закінуў, каб песняй, сівейшай за туманы, уславіць наложніц, і грэбнем гарачым, як цыркуляркай, неба распалавініў — сонца з захмар'я выпала костачкай пераспелага персіка... Уласнага голасу не можа наслухацца певень, хваліцца, што сонца вызваліў, і сам сабе пляскае. Ну што ж, няхай пацешыцца, покуль ягоным крылом прыпечак не замятуць пасля таго, як засмажаць яешню для госця... Сінічка пасялілася ў садзе, сінім званочкам звініць: — Ці ты спіш, ці ты спіш?.. Уставай, уставай!.. Белы ручнік перакідваю цераз плячо і, як сват маладых, вітаю: Сонца i Раніцу.
2
Сені расчынены. Стаю на парозе. Бяруся рукой за вушак. Выхінаюся. З гнязда пад страхой вытыркнуўся падлётак. Здзіўлена на мяне паглядзеў вялізным, спалоханым вокам. Яшчэ імгненне — пырхнуў, у бульбенніку знік. Вярнулася ластаўка i пытае: — Вы не бачылі, дзе мой неслух? Ды тут спахапілася: — Даруйце, вылецела з галавы, што па-ластаўчынаму не разумееце... Хацеў запярэчыць — няма... паляцела... Толькі гранёны келіх — цвет гарбузоўніка — ціха пазваньвае, У ім прасвечваецца калматы заклапочаны чмель...
3
Якія толькі стагоддзі цябе не хрысцілі ў сваіх Дняпрах, а ты язычнікам так i застаўся, Човен. Каб сустрэліся пальцы ў малітве, ты рукі выцягнуў перад сабой, славячы бога вады, перш чым нырнуць у хвалі. Стары паганец, сцісні прасмоленыя далоні i мяне напаі з прыгоршчаў... Не пускаюць на волю. Прыцуглены, ты мокрым носам торкаешся ў крыссе зялёнага берага...

* * *

Ад сівых гадоў, ад дзядоў Для мяне ашчаджона спадчына: Песні жніўнай смутак удоў, Мох зязюльчын, гняздо курапатчына; Сіні верас i сіні дым, Зоркі першай драбнюткая мачына, Яры хмель над ярам крутым, Галубіная мова матчына. Не згублю яе ў тлуме дарог, Дзе маторам вясёла грукочацца, Боязна мне ступаць на мурог — Прытуліцца шчакою хочацца. Хай мяне блаславяць у нябыт Як свайго шалапутнага хрэсніка I яго Яснавокасць блакіт, I яе Ласкавасць бярэзінка...

ШЧАВУЛЬНІЦЫ

Дуб не прыдбаў Ані лісціначкі. Стаіць, Нібы Кашчэй кашчавы. A ўжо стракатыя хусціначкі Збіраюць маладое шчаўе.
Смуга дрымотная, Злянелая Пагоднее ад ix усмешак. I пальчыкі, Узелянелыя, Халодзіць козытна Узмежак.
На поплаве Агонь уздрыгвае: Пячы вячэру Будзе прысак, У дыме коні — Дымнагрывыя. Дым сцелецца Па узлобках лысых.