Выбрать главу
А на Віцебшчыне Даўгавечныя жыхары. Хто не верыць, Звярнуцца ў ЮНЕСКА Раю. Як па экспарт паветра: Азёры, Бары, Хоць ты з раем Спрачайся, Партызанскі мой краю!
Пра нябесную манну Чулі тут жыхары. Для крутой талакі Хата скварку хавала. Чорны дзень Не разлічваў на сухары, Бо на пяты ступала Навале Навала.
Вегетарыянства Было тут здаўна, Землякам Атлушчэнне не пагражала. Зналі смак Лебяды, Крапівы, Талакна, Пораху прысмак, Куродым пажараў. Дзеда рэдка сустрэнеш — Сівеюць бабулі адны. Быццам сумныя сосны У бары парадзелым яны.
Раўнапраўе з мужчынам Войны Далі ім даўно: Ад касьбы, Малацьбы Толькі рукі нямелі. Гадаваць, Бедаваць — Мелі права адно. I падумаць пра смерць Часу й права Не мелі.
A лічылі гады Ад вайны да вайны, Прыхваткамі Кудзелю ўспамінаў сукалі. ...Можа, прыйдуць мужы, Можа, прыйдуць сыны, Можа, прыйдуць унукі,— Чакалі...

ЛЕТА

Брывей сіло Звяло дзяўчо. Правей сяло, Сяло Ваўчо...
Счубацеў хмель. Сухмень аглух. Хмялее чмель. Чмялее луг...

* * *

А быў я ў вясны палонны, Ды стукалі шчасця колы: Хоць восеньскі ліст зялёны, Але не такі вясёлы.
Абмерлі стромы, адхоны Маіх кіламетраў прасёлы. Мой восеньскі ліст зялёны, Але не такі вясёлы...
Раскручваюцца рулоны Грамоў, навальнічных вясёлак. Як восеньскі ліст, я зялёны, Але не такі вясёлы...

* * *

Адказам сваім наганяюць тугу Гады Мітусні магазіннай. Пытаюць: — За кім Вы займалі чаргу? Гады ў адказ з весялосцю нявіннай — За гэтай дзяўчынкай... — За гэтай дзяўчынай... — За гэтай жанчынай Займаем чаргу.

* * *

А выслоўе ёсць, Шэпча дбайнасць: «Маладосць — Буйносць, Старасць — Кайнасць...»
Маладосць, Што госць, Птах трывожны. Як была буйносць — Каяцца... можна!

СВЯТА ПЧАЛЫ

А ластаўкі белымі грудкамі Высвечваюць рэчку да дна... ...А мне б да цябе пагрукацца. ...А ты ўжо даўно не адна... Дарэмна я ахкаю, айкаю У маладой журбе! Русалка русявая, Вайкаю Не мне называць цябе.
...Пагоднела неба спрадвечнае, Аглухлае ад грымот. I, нібы бурштын, Прасвечвала Праменне іскрысты мёд.
Зялёны мурог — Настольнікам. Навошта нам з дубу сталы? Ваколле на мёдзе настоена: Сягоння свята пчалы!
Эстонія сонца выслала, Каб раніца дзень пачала, Шчырэла пчала прамысловая, Ca святам цябе, пчала!
Тваё незамужняе прозвішча Забыўся я — так ляпей! А мужняе — над пагрозаю... А слова — не верабей!
Туга двухвясёлкавай лодкаю Плыве ў дзень, Наўмысна малы. Чаму ж ты з гаркотай салодкаю, Шчымлівае Свята пчалы?!

ТАРЫ САД

Халодных сузор'яў Позірк сляпы — У веснавы карагод Не збягуцца.
У сонным садзе Трашчаць чарапы Яблыкаў-самазагубцаў.
Ад зімавею Хмурыны лахман Не абароніць Вырай картавы.
Прыслухайся, Як белагубы туман Фыркае на атаву...

* * *

Шуміць за акном ліпоўнік, Дзьмухаўцы аснежылі ганак. Начуе зноў палюбоўнік, Ці, лепей сказаць,— Каханак.