Выбрать главу

АРЛІНАЯ БАЛАДА

Пяро арла абронена На маладыя скалы. Спакойнае Пароніна Наведаў сон ласкавы.
Мяцеліца заспаная, Ты ўжо сваё адпела! Плывуць хмурынкі паннамі. Шуміць Дунаец Белы;
Перабірае ў роспачы Каменьчыкаў ружанец. A ўсё яшчэ мароз пячы З падхмар'я пагражае.
Прадвесне рэвалюцыі Змяло самадзяржаўе Зімы! Бунтар хвалюецца — Ён больш не катаржанін!
Няхай сабе дунаіцца, Між хмурых стром прастуе. Хіба пазней дазнаецца, Хто піў ваду крутую...
З чыйго чала, Світальныя, Сплывалі хмары стомы. Чыіх вачэй Праталіны Развеснівалі стромы...
Світаюць Татры скронямі, Дзень ясным вокам глянуў. Не ведае Пароніна: «Цо то за пан Ульянов?»
Звініць крыніца-бруіца, Мячэўнік выгінае. А рол на ўсход кіруецца,— Арліць бы з ім з выгнаная!
Арол крылом пагойдвае Над кручай нелюдзімай. Калі ўжо дзень пагодлівы Устане над Радзімай?!
Напяты промні лінамі. Ясней, Блакіт прагалін! Для дум — Пяро арлінае. Ля хмар Снягоў пергамент.
Паклон арлінай вольніцы! Вяслуй сабе шырока! Тут Без тугі-канвойніцы Адзін не ступіш крону.
Чакае грому з ліўнямі Вясёлы куст ажыны.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Сустрэнуцца з арлінымі Выгнанніка сцяжыны!..

* * *

Рэкі ўсхадзіліся — досыць, спачылі! На звонкія крыгі апрыклы склеп! На мокрым лузе статак шпачыны. Цвіце, захлынаецца кураслеп. Недзе ляціць спадарожнік на Месяц. Тут бусел, спрадвечны, як белы свет, Балацявінку зыбучую месіць, Ідзе за цыбатым цыбаты след. Баіцца жаўрук, што яго не пачулі; Спрадвечную песню пяе вада. Кнігаўкі, верныя звычцы матулі, Адводзяць бяду ад свайго гнязда. Ранак вясновы. Высновы Айчыны. Падзолістых скібаў надзённы хлеб. На мокрым лузе статак шпачыны. Цвіце, захлынаецца кураслеп.

KOЛAC HA КАМЕНІ

Колькі ix, заклятых, Hi кляні, «Камяні растуць»,— Дзяды сцвярджаюць. I куды ні глянеш — Камяні. Камяні. Якія ж ураджаі?! I вядзе, Бы ў казцы, Парсюка Воўк у госці да сябе — За вуха. I аб востры камень асака Вострыць лёзы Асака-разуха.
Загалосіць спуджана сава, Лось, як князь, Пасунецца памалу. На адведках запяе ўдава, Гэтак да вайны яна пяяла:
— Асаку Пасяку, Траву паламаю. Мужа спаць накладу,— Сама нагуляю!..
Тут шчырэлі ў лівень I ў сухмень. Валунамі горбіліся ўзваллі. Працадзень, Нібыта зайцаў цень. Мільгануў — I памінай як звалі!
Ураджай — Свірэнка ды гірса. Выручала бульба Дробна-мала. Васількоў даверлівых краса На касаваротках дагарала.
Прадаваць бы кветкі — Справа дрэнь: Нюхай сам Ды лесуном галёкай. Кветкавы Трывалы працадзень, А да Мінска Трошачкі далёка...