Выбрать главу
А коўш Вялікай Мядзведзіцы Вісіць трывала — Палярная зорка Трымае...
*
Абнашчылася вясна Дожджыкам мглістым, Свістам. Шчадрэе вясны казна Романам зеленалістым. Дзумкае хрушч-нелюдзім. Гром справіў Зялёныя ксціны.
На ганку з мамай сядзім. Зімовая ў мамы хусціна. На ганках Драмалі суботы. А наш Пераступалі турботы. На людскіх Гавелі нядзелі, На нашым — Зрэдчас сядзелі.
Дзумкае хрушч-нелюдзім. Трывожна з мамай сядзім.
Кажа, Не ўзняўшы воч, Здаецца, Сябе не чуе: —А нехта ж Першую ноч На могільніку начуе...
*
Спіць могільнік У духаце. Хто часты дождж разленіць? У нагах матулі зацвіце Разгублены ядленец.
Абначаваць на наплавах Грамам за ціхай рэчкай. І матылёк у галавах Усхліпне Кволай свечкай.
Касой зазвоніць сенакос Ад палыну прагорклай. I жылкі сінія стракоз Заб'юцца над пагоркам.
А восень дагарыць Датла — Чакай завейных чаіц. Вачніца ўпалая дупла Напоўніцца адчаем...
*
Шчодры голас твой Чуў паўсюль я, Баравін ушацкіх Зязюля.
Што ж ты сёлета Зычыш мала У дзень нараджэння мамы?
Невяліка Тваё вялічча. Ты гадоў Нават тых не злічыш, Што забрала Бяда-набіруха, Што адкрыла Чорная скруха.
А гадоў тых Было замнога Не за морамі, Не за барамі. Не схацела дзяліцца са мною, Мама Горазсабой забрала.
Мама звала цябе Кукулка... Мякка сцелеш ты, Спаць ёй мулка.
...Грабовы дошкi Сцiснулi ножкi... Сырая зямля На сэрца лягла...
Сляза гаручая Пяску адчаю Намые. Песня сірочая Не адчыніць Дзверы нямыя: Няма ў ix клямак. I няма тых крамак, Дзе прадаюць мамак...
Хатуль свайго смутку, Болю Забіраюць матулi З сабою. Нам яны пакідаюць Свет белы, Каб зязюлі гады Нам Лічылі.
Зямля наша пагарбела — Магіл хатулі За плячыма...

МАТЧЫНЫ ПЕСНІ

* * *
Абняла вясёлка Сем сёл З прысёлкамі. — Чаму, селязень, Смуцен, невясёл, Хіба лета золкае? — А як жа мне быць Вясёламу, Не магу пазбыць Свайго сораму. Учора Звячора На моры быў, Качачку сачыў, Глыбіні злеціла Лецейка. На моры быў, Качачку сачыў. Сягоння рана злецела. Хваля белая У бераг плёхкала, Холадам абдало Крыло. Каб далёкая — Жалю б не было. А то ж качачка ад мяне На трэцім кусце Купаецца, Ныраецца, Мне, селязеньку, Наругаецца. Выграбалі весляры Мора ў сто вясёл. — Чаму, хлопча, гавары, Смуцен, невясёл? — А як жа мне быць Вясёламу, Не магу пазбыць Свайго сораму. Учора Звячора У сватах быў — Дзяўчыну запіў. Заходзіла сонейка — Суліла ясны дзень. А мая зараначка сёння За другога йдзе. Нездарма ўначы Сава галёкала,
Гуло Дупло. Каб далёкая — Жалю б не было. А то ж дзяўчына ад мяие На трэцім дварэ Умываецца, выціраецца, Мне, маладому, Наругаецца...
*
Верабеечкі Чы-чы, чы-чы. А я, молада, ўсё плачучы. Ці харты пацямне Бяды наяхкалі, Што свякроў у мяне Ніякая! Аблачынка падталая — Белая плотка. Свякроў загадала Рабіць работку. Рабіць работку, Ды не ў ахвотку — Сэрца баліць: На моры бяліць палатно, На лесе сушыць, каб было ладно. На небе качаць — да зары канчаць. У арэшак складаць, як пачне халадаць... Палатно, лайно Ад слёз намокла, я ж не качачка плысці па моры. Не лютуй, не злуй, свёкар-сівер, я ж не сонейка хадзіць небам сінім. Зашумі, дубровачка, як шумела ў маі, я ж не вавёрачка — арэшкаў не маю. Сама пайду дарогаю, Голас пушчу дуброваю. Няхай голас галасуе, Няхай мяне мамка чуе.