Выбрать главу
*
Воды збеглі з гор. Расталі гурбы. Я ў цёмны бор Пайшла ў грыбы. Пахла апенькамі У трох каша лях. Я, маладзепькая, У пір зайшла. У пірушачцы Смаляныя лавы ўсе. А хай яго паляруш — Загулялася! У страха вочы па яблыку. Дамоў ісці пабаялася. П'янае піва. Госці памоўклі. Пяе певень — Не йду дамоўкі. Брага ў берагі Б'е, мядовая. Пяе другі — І не думае. Заняўся золак — Я Іду вясёлая. Каб не рыпнуць, Адчыняю вароцечкі. Мілы ў пярыне Варочаецца. Не падымае воч, Пытаецца: — Дзе была ўсю ноч, Шалтаіца? — Мой міленькі, Пад лавай Шукаеш тапор. Усю ноч спала За табой. Ці ты па вясне Адурачыўся, Што ўсю ночку ка мне Не абарачваўся?..
*
На куце, Як на пакуце. Хмель, што за сталом цвіце, З радасцю пакумце! Сяду я на куце, Рукі закасаўшы. Стаіць мілы на парозе, Ён шапачку зняўшы. «Дзякуй табе, мая міла, Што не дужа біла. Куплю табе гарчык мёду, Конавачку піва...» Я ўпілася на мяду, Дамовачкі не дайду... Ёсць у мяне маладзец, Ён дадому завядзець... Малады табе не роўня. I не знойдзеш горшага. Дай яга бог яму здароўя З жабіны прыгоршчыкі!.. А з цябе такой карысці! Пачакай — пацешу... Шапкай боцікі мне чысці, Размятай сцежкі. Ды старайся, чорт рагаты, Падмятай чыста. Сцежка колькі дзён да хаты Западае лістам...
*
Удава — Бяроза без верху. Адной бедаваць Да веку. Удавіная — Доля савіная: Што ўхопіць, Toe ейнае. За ельнікам, За бярэзнікам частым Абначавала шчасце. Нa ўдаву — Бедную галаву, Толькі злая слава. Без сакала пава. Кожная, Як скала, Хмары густыя. Якая яснага сакала Пахавала, Не знае. Стыне Пасцель пухавая, Вячэра сахарная... Поле ўдоўчына Мядзведзь Карчом арэць, Барануець воўчанька... Зялёнае поле Засяваецца болем, Родзіць лебядою, Жнецца бядою...

ЗАЙМІШЧА

Пачатая кніга

* * *

Які ж ён быў зыркі, што ад яго I сёння светла шару зямному; Які жыццядайны, што й сёння яго Помняць, хто зведаў смагу i стому; Які балючы, што й сёння смыліць Сэрца па тых, хто не прыйдзе дадому, Салют сорак пятага...

* * *

Зноў тлее ля ціхіх стрэх Маладзічковы лучнік. З даверлівай ласкай снег, Як з матчыных рук ручнік.
Забыты санет саней Звініць, Не зважае на спех. Не дыхай, Як вяз з'іней,— Абы не спалохаць снег!.
Сарвуцца зоры з арбіт, Папросяцца на начлег. I боязна Крок зрабіць, Вачыма абразіць снег...

* * *

Кайсыну Куліеву

Няма парода ў малых — Бываюць малыя паэты.
Паэт — неспакою слых: Ён чуе травінкі ўскалых I грукат сэрца планеты.
Будзь сынам у шчасці и журбе, Хай шчодрыцца сціплая праца, Хай зайздрасць душу не шкрабе, Народу сплаці, што табе Дазволіў паэтам назвацца!