Выбрать главу
Залётнага ветру павеў Не ўхмарыць крамянага лета. Скептыка выналі, гнеў,— Каб вывучыць мову схацеў I думаў на мове паэта!
Паэтава ймя нездарма Край носіць, паэтам апеты. А песня не носіць ярма.
Народаў малых няма! Бываюць малыя паэты...

ЯРАСЛАЎ ВАСІЛЕВІЧ

Як i віцебскі апошні ўдзельны князь, Яраслаў Васілевіч таксама. Віцебскія мальцы — блісь ды ясь! — Паясы маланак з кутасамі.
Віцебскія йдуць насмеляка, Вочы тояць смутак васільковы. Цвіль i кволь баяцца смаляка,— Смеляковы ўсе ды Смаляковы!
Не звялі тут род свой кавалi, Лес не дужа песціў, болей шкўрыў. Смалакуры смалякі былі, Край не ведаў фіміямакураў.
А Ярыла рэха з яра слаў, Ярына на ярышчы ярэла. Рос патомны княжыч Яраслаў, Вёсен разгайданыя арэлі
У захмар'ё ўзносілі пасля, Апускалі ў затаеж густую. Весніх год бясхмарная зямля Снегіром маленства грэла ў студзень.
Ён адкуць i разагнуць умеў Слоў маладзіковыя падковы. Гнеў, як бор, па-віцебску шумеў. Час спыняла слова Смелякова!

ВЫКЛАДЧЫЦЫ РОДНАЙ МОВЫ

Выкладчыцы роднай мовы, Настаўніцы сельскіх школ, На вас І каровы, І дровы, Нагрузак няўдзячных Падзол.
Падставіць гатовы Плячо вы Пад зруба вянец цяжкі. Нясеце Наказ Ільічовы На мове вякоў У вякі.
У кожнай хаціне — Вы дома. Жыццё ваша ўсё на вачах: Любому вяскоўцу Вядома, Што ў печы ў вас, Што на плячах.
Люстэрка? Калі ў яго глянуць? Клапоты, Турботы Штодня... Каравыя рукі сялянак I ўзнёслых вачэй чысціня...

ХЛЕБ

Жыццю и жытлу дало аснову жыта. Абжыты — значыць, каласіцца стэп. Вязьме — нібыта вечнасці арбіта. Завязваецца зерне не з хвалеб. Дарога промнем коласа прабіта Да зор праз небыцця иастылы склеп. Бярэцца працай з хлебароба мыта. Біў на таку свой лоб спрадвеку цэп.
Калоссем герб абвіт, зямля спавіта. Надзённы хлеб — патрэба ўсіх патрэб. Гірсу не варта прасяваць праз сига. Ад сонца сейбіт слеп, ад золі крэп, Каб з родных ніў на стол лёг самавіта I думкі дніў, як праца, чэсны хлеб!

КОНЬ

Памяці А. К. Глебава

Стэп скапычаны, стэп гарачы Перасмягла трызніць вадой. Чорны воран у небе крача, Воран кружыць чорнай бядой.
Чуе стэп, як далёка недзе Уздыхае стомлена бой. Ноч на клячы кульгавай едзе, Забыццё вядзе за сабой.
Не дагоніш свайго атрада. Засцілае вочы імгла. I знямога чорнаю здрадай, Непрыкметная, падпаўзла. Маладзік пазірае крыва. Абвуглена юначая скронь. I, вятрам даверыўшы грыву, Над будзёнаўцам плача конь...

* * *

I
Вочы твае Нада мной узышлі Сузор'ямі цішыні, Сусветамі дабрыні, Покуль ёсць яны — Мне на зямлі Светла, мама... 10.VI.1966
II
Цяжка запамінаю, Як па бацьку завуць Маці друга. Ці таму, Што лішні раз Хочацца вымавіць Балючае I жаданае слова: мама?.. 11.V.1974

* * *

Выходзячы з хаты: Печ засланіць,— Каб людзі не разяваліся, Пасядзець маўчком,— Каб пашанцавала, Першага сустрэць чалавека — На ўдачу, Маладзіцу — Непажадана.
Заслонка бразнула, Мама выбегла I закрычала — Ішла вайна...